«РСП» краудфандзіць на новы альбом

«РСП» краудфандзіць на новы альбом

«Разбітае Сэрца Пацана» збірае сродкі на звядзенне новага альбома «Карняплоды любві». Некалькі трэкаў з будучай плыткі хлопцы ўжо гралі на канцах, а «Смузі-мафіны» ты дакладна чуў(-ла), калі мы прэзентавалі яго на «Першаку».

У 2015 годзе гурт паспяхова сабраў грошы на альбом «Пасрэдствам срэдств», і цяпер зноў мае патрэбу ў талацэ, бо пытанне звядзення стаіць па-ранейшаму востра (глядзі відэа ніжэй). Зараз «РСП» супрацоўнічае з гукарэжам Алегам Даманьчуком, які працаваў з гуртамі «Петля Пристрастия», «Серебряная свадьба», TonqiXod.

У абмен на донаты гурт прапануе квіткі на прэзентацыю альбома, дыск з аўтографамі, занятак па акторскаму майстэрству ад Пашы Гарадніцкага, любімую кніжку Дзяніса Тарасенкі, абанемент на ўсе канцэрты «РСП» цягам года і шмат яшчэ чаго прыемнага.

 

 

Прэзентацыя «Карняплодаў любві» запланавана на 4 кастрычніка ў клубе «Бруге».

Кінуць грошай на альбом, які «паўстаў на глебе касмічнага кахання», можна тут.