Індзі-рок-гурт Passive Voice прэзентуе першы альбом

Індзі-рок-гурт Passive Voice выпусціў дэбютны EP «В конце всё будет хорошо» і запрашае на яго live-прэзентацыю.
У альбом увайшлі шэсць трэкаў. Адкрывае яго беларускамоўны «Ліст», які ўжо атрымаў відэаўвасабленне.
Альбом можна паслухаць на ўсіх папулярных стрымінгах.
Прэзентацыя «В конце всё будет хорошо» адбудзецца 17 траўня ў Modul Art Platform. Стандартны квіток – 40 рублёў.
Passive Voice згуртаваліся ў Кобрыне, пачыналі як кавер-бэнд на школьных канцэртах. Потым артысты пачалі выпускаць разнамасныя ўласныя трэкі і дасюль знаходзяцца ў пошуках уласнага стылю. Адначасова калектыў надае шмат увагі візуальнаму складніку творчасці і не ў апошнюю чаргу дзякуючы гэтаму збірае вакол сябе цёплую, зацікаўленую аўдыторыю.