Лявон Вольскі прэзентаваў альбом «Трыбунал»

Лявон Вольскі прэзентаваў альбом «Трыбунал»

Лявон Вольскі выпусціў шосты сольнік – «Трыбунал» – адмыслова да Дня Волі.

«Трыбунал» можна паслухаць на любой з папулярных пляцовак. На плытку трапілі 10 трэкаў «пра наша жыццё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час».

 

 

Да фінальнай песні «Героі нашай зямлі» зрабілі лірык-відэа. «Наша зямля заўжды была багатая на герояў, – упэўнены Лявон. – Злачынцаў таксама хапала, але размова не пра іх. Нашы слаўныя героі ваявалі, змагаліся за волю, пісалі кнігі і музыку, стваралі лепшую будучыню. Так было і будзе заўсёды. Нашыя героі і цяпер жывуць сярод нас».

 

 

Сем гадоў таму музыка ўжо прэзентваў сваю музыку ў галоўнае беларускае свята. 25 сакавіка 2014 года на хвалях «Першака» загучала «Hramadaznaūstva».