Лявон Вольскі прэзентаваў два кліпа разам

Лявон Вольскі прэзентаваў два кліпа разам

Напярэдадні канцэртнай прэзентацыі альбома «Гравітацыя» Лявон Вольскі прадставіў відэакліпы на дзве палярныя па настроі песні з новай плыткі: жыццярадаснае відэа «Лепшыя на Свеце» і меланхалічны кліп «Човен».

«”Лепшыя на свеце” – адна з найбольш аптымістычных песень альбома, бо яна пра каханне. Такое яскравае і светлае, быццам ляціш над зямлей. “Човен”, наадварот – сумная развітальная песня героя, які сканчае існаванне на гэтым беразе і рыхтуецца да пераходу на іншы, – распавядае Лявон Вольскі. – Мне падабаецца, што абодва рэжысёры падыйшлі да відэа вельмі творча і знайшлі ў песнях шмат дадатковых сэнсаў. У Арцёма Лобача атрымаўся сюрэалістычны дэтэктыў з рарытэтнымі кадрамі старога Мінска, а Елізавета Ганчарова сама намалявала цэлы новы сусвет».

 

 

Прэзентацыя альбома «Гравітацыя» пройдзе 2 сакавіка ў Prime Hall: квіткі можна набыць вось тут.