«Кассиопея» прэзентавала альбом «Биполярная звезда»

«Кассиопея» выпусцілі новы фрык-поп-альбом «Биполярная звезда» – 8 трэкаў з хаатычнай гармоніяй, у якіх няма калі спыніцца.
Гэты рэліз выйшаў праз пяць гадоў з папярэдняга поўнафарматніка «По колено в любви» і атрымаўся яшчэ больш адчайным і жвавым. Ён поўны жудасцяў і цяжкасцяў, але праз хуткі тэмп і самаіронію песні не даюць патануць у змроку. У тэкстах Ілля Чарапко-Самахвалаў дражніць выбрыкі жыцця і сябруе са сваёй цемрай: «Клякса не живёт, но и не умрёт».
Гурт «Касіяпея»:
– Альбом канцэптуальна ўяўляе з сябе дыскатэку для самотнага сацыяпатычнага нарцыса з заніжаным эга, дзе ў якасці дыск-жакеяў выступаюць усе вядомыя ў свеце фобіі.
Слухаць «Биполярную звезду» на стрымінгах
***
У хуткім часе гурт паедзе ў канцэртны тур, каб прэзентаваць новую плытку.
Расклад:
07.06 – Вільня, Paviljonas,
08.06 – Варшава, Hydrozagadka,
10.06 – Познань, MY pod sceną,
11.06 – Берлін, Slaughterhouse,
12.06 – Уроцлаў, Alive,
14.06 – Кракаў, Gwarek.
***
Дзе яшчэ выступаюць беларускія артысты ў сезоне – шукай у канцэртнай афішы «Першака» па спасылцы.