У польскіх гарадах выступіць тусоўка ЁЎ LAB

ЁЎ LAB называюць сябе не калектывам ці суполкай, а лабараторыяй, якая адбываецца на сцэне з мэтай прадэманстраваць сугучча беларускай культуры і культуры вулічнай. Ацаніць патэнцыял гэтага сугучча можна будзе ў красавіку ў Беластоку, Варшаве, Познані і Кракаве.
«Мы прыйшлі абвесціць, што на беларускай сцэне адбываецца нешта дасюль немажлівае. Прама на ёй сціраюцца межы, а прама на яе падаюць зоркі. Беларуская музыка існавала ў розных формах, але мы хочам запрапанаваць нешта новае», – абвяшчаюць удзельнікі варушняку.
Выступаюць: Mandzik, «Ваш добры сусед», Skidan, Nadzedzeya, Sliva і цудоўны сакрэтны госць.
Расклад тура:
04.04 – Bialystok
06.04 – Warsaw
18.04 – Poznan
19.04 – Krakow
Для тых, хто любіць інстаграм-разыгранкі, ёсць мажлівасць выйграць два квіткі на канцэрт і цішотку. Усе падрабязнасці пра канцэрты – на старонцы ЁЎ LAB.
Больш беларускай музыкі ў тваім горадзе шукай у афішы 34mag.net.