«Голад» – новая песня «Мутнаевока»
Менскі рок-гурт «Мутнаевока» выпусцілі новы трэк «Голад».
«Голад – гэта пастараль ад імя асобы шэраговага спажыўца, антыўтопія, калі разглядаць у літаратурным жанры, – пішуць музыкі. – Дапяканне духоўнага голаду, супрацьстаянне і пакора адначасова. Крык аб уратунку, зневажаючы на інструманты выратавання. Расстаўленне прынцыпаў упоперак прынцыпам. Водгук кожнага сэрца, тое, што і так вядома без лішніх словаў... Тое, што наварочваецца на язык кожнаму, але ж так і застаецца толькі ў сэрцах. І толькі тады разумееш, што тваё знамя – анархія. Я ведаю, ты такі ж як і я, проста нешта пайшло не так...»