Akute вярнуліся з новым сінглам

Магілёўскі дыска-дэкаданс зноўку залятае ў нашы плэеры: гурт Akute прэзентаваў сінгл «Ціск».
Сінгл суправаджаецца візуальным шэрагам – відэа зроблена ў фірмовай стылістыцы гурта, каб слухач(-ка) як мага ярчэй адчуў «ціск за гэтых ці за тых, аднолькава святых, аднолькава пустых».
Паслухаць «Ціск» можна на ўсіх папулярных стрымінгах.
Выхад шостага альбома гурта, куды ўвойдзе і гэты трэк, запланаваны на восень.