РЭЛІЗ

Last Cocktail Earworm

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Сёння на «Першаку» выходзіць чацвёрты і апошні альбом беларускага гурта Earworm , які на працягу 12 гадоў без лішніх словаў насычаў гарадзенскую і постсавецкую сцэну самабытнай сумессю арт-рока, нойза, шугейза і псіхадэліі. Слухай, уяўляй, натхняйся, бясплатна пампуй і чытай, чаму гэты альбом апошні, на віртуальных старонках 34mag.

 

Earworm пра новы альбом Last Cocktail:

– Наогул фінальнай кропкай у гісторыі нашага гурта павінен быў стаць папярэдні альбом Amber . У ім уся ідэя, якую мы хацелі данесці, як тады падавалася, раскрылася ў поўным аб’ёме. Гэта быў канец доўгага шляху, і нам неабходна было або спыніцца, або прыдумаць нешта новае (не граць жа другі дзясятак гадоў адно і тое ж). І мы сумленна спрабавалі, але не змаглі, некалькі гадоў пошуку не прынеслі жаданага выніку. Таму гурт спыніў сваё існаванне.

Чаму ж мы вырашылі выпусціць апошні альбом? Тут некалькі прычынаў. Па-першае, у нас нарэшце з'явілася прыстойнае месца, дзе мы самі, не прыцягваючы нікога збоку, маглі ад пачатку і да канца ўсё зрабіць. Цяпер усё гэта можна назваць студыяй гуказапісу «Нёман», хутка будуць іншыя рэлізы пад гэтай маркай, наш першы.

Па-другое, калі не хітраваць, то новы матэрыял з нашых пошукаў новага Earworm'а атрымліваўся выдатным і прасіўся быць зафіксаваным.

А па-трэцяе, хацелася проста прыгожа развітацца.

Мы вырашылі ўключыць у альбом дзве старыя, але трохі пераасэнсаваныя кампазіцыі. З адной альбом пачынаецца, мабыць, гэта сімвалізуе пераемнасць. А заканчваецца наш апошні альбом кампазіцыяй, з якой, у прынцыпе, пачынаўся наш бэнд. Атрымліваецца, што мы замкнулі кола. Гэта адная з нашых любімых кампазіцыйных схем.

Дзякуй, што былі з намі. Поспехаў у вашых пачынаннях!

 

Таксама музыкі дзякуюць Яўгену Кучмейна за рознабаковую падтрымку падчас стварэння альбома, Аляксандру Бакуновічу і Дзмітрыю Пярскевічу за вокладку, Дзянісу Трусаву за назвы.


Фота by Алена Пабылец

“Last Cocktail” is the fourth and final album of the Belarusian band Earworm. Without extra words, these guys have been "feeding" Grodno and the post-Soviet scene with distinctive mix of art-rock, noise, shoegaze and psychedelic for the last 12 years. Listen, imagine, get inspired, and download without a fee!

 

 

DOWNLOAD 75 МБ
Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя»

Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя»

Жывы класік беларускай сцэны вярнуўся са сваім пятым сольным альбомам.

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.