Віжу цябе, VJ

 

 

Пагадзіся: першае, што нараджаецца ў галаве, калі думаеш, як зарабляць грошы пры дапамозе відэа, – здымкі вяселляў і юбілеяў. Але сучасныя тэхналогіі ствараюць опцыі для творчага выказвання і попыт на новыя візуальныя забавы. Тыя, хто хоць бы час ад часу наведвае дыскатэкі ды вечарыны, ужо заўважыў, што нярэдка на сценах прысутнічаюць праекцыі, якія дапаўняюць музычны трэк. Гэтыя футурыстычная вобразы – не проста візуалізацыя музыкі, а прадукт, які ствараюць VJs. Каб разабрацца, хто стаіць за гэтымі праектамі, ствараючы настрой івентаў і рэагуючы на мінімальныя змены ў музыцы раней за астатніх, мы парыліся ў партфоліа пяці беларускіх віджэяў.

 

 

З гісторыі VJ-ства

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі слова Video Jockey было забруджанае няправільным ужываннем у якасці назвы для вядоўцы музычных праграмаў, які паказвае кліпы сумнеўнай якасці, пачаткова яны завяліся ў нью-ёркскі клубах у 70-х. Рабілі візуальны акампанемент музыцы, выкарыстоўваючы запісы з VHS касетаў у рэжыме live, а потым перасяліліся на MTV, бо на той момант прадакшн кліпаў яшчэ не быў такім масавым, а фармат тэлебачання патрабаваў карцінку да музыкі. Доўгі час выкарыстоўваліся запісы з касетаў і DVD-дыскаў, статычныя выявы ці кадры здымкі ў рэальным часе, але цяпер пераважную долю VJ-кантэнту перацягнулі на сябе камп’ютарныя праграмы, якія генеруюць рухомую карцінку.

Увогуле з VJ-інгам справы ідуць крыху складаней, чым з відэаартам, бо другі часцей за ўсё – скончаны твор, які не змяняецца ў залежнасці ад таго, што адбываецца, ды існуе асобна ад мастака. VJ-інг, наадварот, завязаны на наваколле, часцей за ўсё на музыцы і на віджэі, ягоным бачанні, стане, рэакцыі. Складана падабраць адназначную слушную назву для прадукту, які стварае віджэй, бо сам VJ-інг – хутчэй, працэс, які немагчыма аддзяліць ад моманту, чым гатовы прадукт, і ў гэтым яго цымус.

 

 

 

 

Pasha Plaha

Plaha працуе з вельмі чыстымі графічнымі вобразамі, што не вельмі распаўсюджанае для беларускага VJ-руху і таму заслугоўвае асобнай увагі. Шмат якія з ягоных відэа пагружаюць у такі стан, быццам ты занадта доўга гуляў у камп’ютарную гульню і нарэшце апынуўся ў ёй і ніяк не знойдзеш шляху назад, а, можа, яго і няма, як і няма магчымасці адмяніць той лічбавы паварот, што адбыўся ў свеце ўвогуле і прыватна ў мастацтве. Але Паша знаходзіць спосабы пралезці з віртуальным у рэальнае: ён займаецца 3D-мэпінгам – робіць відовішчныя праекцыі на сцены інтэр’ераў і экстэр’ераў, укліньваючыся ў жыццё вуліцаў, змяняючы вонкавы выгляд будынкаў і атмасферу тусовак. Плаха стварае 3D-эфект не толькі за кошт мэпінгу, але і з дапамогаю ручной працы: ён сам зрабіў аб’ёмную паверхню для ўзмацнення эфекту. Дарэчы, раім глядзець ягоныя відэа да канца, калі хочаш пасачыць за працаю віджэя на ўсіх стадыях.

 

 

 

 

 

 

Solar Olga

Відэа Вольгі напоўненыя адчуваннем непастаянства і цякучасці рэальнасці, яны выклікаць трывожнае і разам з тым салодкае пачуццё адначасовай неад’емнасці чалавека ад наваколля і максімальнай дыстанцаванасці ад таго, што адбываецца з намі ды вакол нас.

Solar Olga працуе з кампіляцыяй фота, відэа і кінастужак, напластоўваючы на іх камп’ютарную графіку ў дынаміце і аўтапартрэтныя вобразы, якія робяць ейныя сэты асабістым, нават інтымным, аўтарскім выказваннем і ўкладваюць значную долю чалавечнасці ў лічбавы свет VJ-рамёства.

 

 

 

 

 

 

Artemiy Kalinin

Artemiy стварае цікавае напружанне паміж аналагавым і лічбавым праз выкарыстанне выяваў класічных скульптураў і састарэлых носьбітаў інфармацыі. Вобразы аўдыякасетаў і плёнкі на адным з відэа не толькі адкідаюць нас у медытатыўныя ўспаміны пра мінулае, але зварочваюцца да медыуму, які натхніў потым эпоху digital.

Даволі правакацыйнае, імправізаванае мастацтва стварэння VJ-сэтаў усё яшчэ мастацтва рэвалюцыйнае, якое цяжка прызнаць прадстаўнікам Акадэміі. Тэма сімвалічнага руйнавання акадэмічных канонаў увасабляецца праз руйнаванне гіпсавых статуяў, якія самі сабой выглядаюць крыху дзікавата ў такім тэхналагічным творы.

 

 

 

 

 

 

VJ ASTAH

Astah выкарыстоўвае напластаванне згенераваных графічных вобразаў на відэа і фотаздымкі, але такая кампіляцыя не фармуе нейкага напружання – гэта, наадварот, зліваецца ў аднародную масу, якая, падаецца, выпаўзае са сноў і падсвядомага, перапоўненага героямі дзіцячых казак – марамі і жахамі, успамінамі пра лясы ды індыйскія мандалы. Гэты «наркаманскі» мікс стварае такі гіпнатычны эфект, што становіцца страшна, быццам у адзін момант цябе проста зацягне ў відэа і ты застанешся жыць у створаным Астахам свеце.

 

 

 

 

 

 

2Pir

VJ-ка Вольга Карэлкіна, якая хаваецца за псеўданімам 2Pir, паводле адукацыі матэматык, і ейныя працы – сапраўды лічбавыя ды больш за астатніх нагадваюць параджэнні эквалайзеру з медыяплэеру: яна не робіць спасылкі на аб’ектыўную рэальнасць, а паказвае гармонію лічбаў.

Ейныя сэты – дзіця кахання паміж матэматыкаю і выяўленчым мастацтвам. Думаецца, што, калі б у школе расказвалі, што за нуднымі сямірадковымі вылічэннямі і графікамі хаваецца частка такой прыгажосці, якую паказвае 2Pir, з паспяховасцю ў дакладных навуках усё б было значна лепей.

 

 

 

 


КОММЕНТАРИИ (6)

Nedodesigner
Nedodesigner | 12.11.2017 12:02

На первом месте должен стоять Джи.
И вообще подозрительно,что о нем тут ни слова не сказано.
Практически на каждой вечеринке он показывал свой вижуал и за это ему большое спасибо.

0 0
Viki
Viki | 8.01.2017 12:13

Что то вы ребята плохо подготовились.
Забыли видимо указать самого крутого vj(паша люблю тебя;))
Сергей Новицкий, который работал и работает с самыми известными группами страны, а также на самых крутых вечеринках.
Делает невероятное шоу
Не компетентны вы видимо в этой области... А жаль

2 1 +1
Владимир
Владимир | 9.01.2017 07:20

Серебряная Свадьба с которой Vj Сергей Новицкий, объездил весь мир, Вся Германия, Франция,Финляндия, Латвия,Литва, Польша, Чехия, Австрия, Соединённые Штаты Америки, Украина,Молдава, практически вся Россия. У меня вопрос а дальше деревни Минск эти VJ со своим искусством выбирались??? и да редакция что то, рекламу своим людям зделала.....

1 2 -1
Z
Z | 24.12.2016 13:54

Джи

1 0 +1
whatislove
whatislove | 21.12.2016 20:04

Да, очень интересно где Джи?

5 0 +5
Мэка
Мэка | 21.12.2016 18:52

А как же CIHAN ZENGIN???

9 0 +9