Гандляры гукам

 

Заўтра, калі ў кожнай хаце запахне разагрэтаю куццёй, аматары мернага вінілавага трэску збяруцца ў бары DIY, каб адныя збыць, а другія прыдбаць сабе ў калекцыю класічны шлягер, апошні сінгл неасоўл-спявачкі або прома-вініл з невялікага бірмінгемскага імпрынту. Напярэдадні івэнту мы падрыхтавалі музычную падборку найлепшых вінілаў, якія ўдзельнікі кірмашу прынясуць з сабой.

Вінілавы маркет размесціцца ў невялікім, камерным сутарэнні кальян-бару DIY, дзе плануецца разгарнуць шчыльны плацдарм для гандлю фізічнымі носьбітамі музыкі. Раскладаць сталы рыхтуюцца восем удзельнікаў – уладальнікаў калекцыяў розных кірункаў: ад фанку, дыска і соўлу да апошніх рэлізаў тэхна-сцэны і драмэндбасу. Запраўляць вечар музычнаю начынкай будзе першакласны масажыст плытак Maxgreat. Мы пазнаёміліся з некалькімі пушарамі ды запыталі пра самыя лепшыя вінілы з іхных калекцыяў, якія яны прынясуць на продаж.

 

 

Аляксей Лабуновіч aka DJ Alexis

Калекцыянуе вініл з 2010 года. Адзін з нешматлікіх менскіх дыджэяў, які збірае менавіта «чорную» музыку на плытках. Цяпер ягоны фонд налічвае прыблізна 1000 экзэмпляраў, з якога на кірмашы ён выставіць на продаж невялікую частку.

Чым гандлюе: hip-hop, funk, soul, disco

 

Трэк усімі вядомага і любімага Джэймса Браўна 1971 года, дакладней, яго інструментальная версія.

Чыкагскі соўл у самым яго зорным варыянце – гурт Impressions ды іхная няспешная кампазіцыя 1976 года.

Калабарацыя аўстралійскіх брэйкбіт-музыкаў чымсьці нагадвае ghetto funk пачатку 2010-х, а сэмпл з “Walk This Way” увогуле нікога не пакіне абыякавым.

 

 

 

Павел Гарбатоўскі

Мастак па асвятленні ды інжынер у SoundCafe. Круціць плыткі для сябе, грошай гэтым не зарабляе. Вінілам захапіўся ў 2013 годзе і ў цяпер мае сціплую калекцыю на 400 пластоў розных стыляў. На продаж і абмен выставіць каля 150 штук.

Чым гандлюе: house, garage, techno, jungle

 

Румынскае тэхна – як мы любім: рытмічнае, лёгкае і з авангарднымі ўсполахамі сям-там.

Акуратны і прыгожы хаўс ад швейцарскага прадзюсара Canson. Месцамі, як у гэтым трэку, з этнічным адценнем.

Яшчэ адзін лагодны хаўсавы прыгажунчык.

 

 

 

Humble Bee

Яна выставіць на продаж сваю невялікую калекцыю амаль новага вінілу, а таксама – мару кожнага дыгера пласцінак – партатыўны прайгравальнік вінілу Numark PT-01 Usb.

Чым гандлюе: rock, classic rock, pop

 

Сусветны шэдэўр Black Keys – можа, ты пра гэта марыш з папярэдняга НГ?

Неўміручая класіка – гурт Led Zeppelin са сваім першым сінглам Good Times Bad Times.

Пасмяротна выдадзены альбом Amy Winehouse і спакойны трэк адтуль.

 

 

 

Аляксей Макушкін

Дыджэй, музыка і калекцыянер вінілу з Менску. Мае яркую і дынамічную падборку з сэнсам і сінкопамі. На продаж выстаўляе паўсотні адборных house і techno рэлізаў 2013–2016. Папярэдне азнаёміцца з нішцякамі можна тут.

Чым гандлюе: house, techno

 

Настолькі сочна сюды кладзецца amen break – неверагодна.

Шчыльны трэк, на танцполе гэта будзе бомба!

Грэчаскі прадзюсар з дып-тэхна і acid-ніткай праз увесь трэк.

 

 

Electrofood CH

Чэмпіён Беларусі па скрэтчынгу ў 2011 годзе, Electrofood CH выпусціў супольную з брытанскім і расійскімі тарнтэйбалістамі плытку Zarecord, у якую ўвайшоў ягоны даўні трэк Shparka Kremzat. На вінілавым маркеце Electrofood будзе прэзентаваць плытку, якую можна адразу забраць ва ўласную калекцыю. Цані відос!

 

 

Маркет стартуе заўтра, 25 снежня, а 19-ай у DIY Bar. Сустрэнемся там!

Падзея ў сацсетках

 


КОММЕНТАРИИ (2)

First Freedom | 25.12.2016 18:30

Numark PT-01 Usb этот даже кривым убогим советским вертушкам в подножье не годится. Мне было бы жаль на таком крутить настоящий аутентичный винил...

1 0 +1
Муншайн667
Муншайн667 | 25.12.2016 17:40

Блін, а дзе блюз, дзе карані? Электрату на вініле слухаць - на аматара забава, як мне падаецца. А возь з пясочкам, артэфактамі і пляшачкай бурбончыку перанесціся ў Дэльту - самае то.

5 0 +5