Відэа-нявідэа: violence

Мы сабралі 10 кліпаў розных гадоў пра гвалт ва ўсялякіх яго формах. Банды, бітае шкло, рэвалюцыя, кроў, рапіры, бойкі і кішкі – у новым выпуску Відэа-нявідэа.

І вось яшчэ: так ужо выйшла, што адразу тры кліпы з дзесяці зняў Рамэн Гаўрас. Трэба прызнаць, гэты хворы вырадак сапраўды лепшы ў жанры.

 

 

alt-J – Breezeblocks

 

 

Breezeblocks – гэта хіт з дэбютнага альбома брытанцаў. Проста вачэй не адвесці ад разборкі паміж хлопцам і дзяўчынай у кватэры, якая знята запаволенай здымкай ды яшчэ і паказана на рэверсе, так што сюжэт змяняецца па ходзе кліпа некалькі разоў.

 

 

 

 

The Shoes – Time to Dance

 

 

Джэйк Джыленхол + Дэніэл Вульф + The Shoes = правільныя інгрэдыенты для стварэння шэдэўра. Характэрна, што на «Кинопоиске» ён нават значыцца як кароткаметражны фільм. Бойкая песня французаў здораўска лягла пад маньяцкія прыгоды Джыленхола.

 

 

 

Justice – Stress

 

 

Глупствам было б наогул усё пачынаць, не ўключыўшы гэты кліп у падборку. Можна сказаць, дэбют Гаўраса.

 

 

 

 

M.I.A. – Born Free

 

 

Вельмі праўдзівае відэа, поўнае сапраўднага гвалту – жорсткага і бессэнсоўнага. І нават калі ты born free, ад вайны нікуды не падзецца. У пачатку нават папярэджанне, каб уразлівыя не глядзелі відэа. Хто здымаў – здагадайцеся самі.

 

 

 

Mister Heavenly – Bronx Sniper

 

 

Тое, што адбываецца ў кліпе, нагадвае сцэны з «Заваднога апельсіна» – касцюмы, тая ж артыстычнасць і падлеткавая цяга да татальнага дэстракшну. Выдатна было б зірнуць на спіс рэквізіту да здымкаў кліпа: жылы дом – адна штука, матацыкл, туша курыцы, бензапіла і лыжы.

 

 

 

 

Is Tropical – The Greeks

 

 

Прафесіяналы індустрыі і не толькі ахнуць, наколькі якасна зроблена анімацыя. Яшчэ б! Справа рук адной круцейшай французскай прадакшн-студыі Megaforce, якая, дарэчы, стварыла яшчэ адзін нашумелы і поўны крывянкі відэакліп Рыяны Bitch Better Have My Money.

 

 

 

Jay-Z & Kanye West – No Church In The Wild (Feat. Frank Ocean & The-Dream)

 

 

Можаце не любіць Канье Ўэста, але як можна не любіць гэты відэашэраг, зняты… Рамэнам Гаўрасам!

 

 

 

 

The Dead Weather – Treat Me Like Your Mother

 

 

Аднойчы, сем гадоў таму, лідары The White Stripes і The Kills сышліся, каб зрабіць гэтае ашаламляльнае відэа. Ну і запісаць пару альбомаў. Але нас тут кліпы цікавяць. Можна вечна глядзець, як Джэк Ўайт і Элісан Мосхарт дзіраўляць адно аднаго з агнястрэльнага.

 

 

Beyonce – Hold Up

 

 

 

Агрэсіўна сябе стала весці і Беёнсэ, разгульваючы з бітай па горадзе ў свежанькім відэа на трэк з новага альбома.

 

 

 

 

Run The Jewels – Close Your Eyes

 

 

 

Апошні замес не столькі сур’ёзны, колькі паэтычны. Здымаў AG Rojas. Навеяна, канешне, жорсткімі дзеяннямі паліцыі ў ЗША і пратэстамі, звязанымі з забойствам чорнага хлопца.

 

 
 
Калекцыю гвалту ў кліпавай індустрыі рупліва збірала Sheeborshee