Відэа-нявідэа: DIY

Сёння мы раскажам, што рабіць, калі хочацца кліп, сто рублёў няма, а сябры яшчэ засталіся. Каб стварыць запамінальнае атмасфернае відэа, не абавязкова мець паўнавартасную прадакшн-каманду. У асаблівых выпадках не абавязкова мець нават камеру. Як? Глядзі!

 

 

Powell – Jonny (ft. Jonny)

 

 

Што спатрэбіцца для здымак? Некалькі кавуноў, хэндзікам і дзясятак адсаджаных сяброў з моцнымі лбамі. А калі ў вас досыць фанатаў, як у Powell, то яны самі ўсё зробяць.
Не спрабуй паўтарыць убачанае. Або спрабуй.

 

 

 

 

Hierophante – Cliches

 

 

Тут акрамя акаўнта ў інстаграме табе наогул нічога не спатрэбіцца. Аматары базавых хэштэгаў тыпу #selfie ўвесь кантэнт ужо стварылі. Іранічнае відэа хочацца развіваць і развіваць далей. А сам аўтар скардзіцца, што яго папракнулі ў клішаванай схеме стварэння відэа пра клішэ.

 

 

 

The Shoes – Drifted

 

 

А гэты наогул наш любімы. Дастаткова перасоўваць гіфкі па дэкстопе, каб расказаць гісторыю кахання, няўдач і нават сусветнага смутку. The Shoes – геніі камбінаторыкі.

 

 

 

 

Stromae – Formidable

 

 

Для стварэння бюджэтнага відэа заўсёды пасуе любы вулічны перформанс, як, напрыклад, разгульванне па горадзе ў нецвярозым стане. Вось толькі 155 млн праглядаў у цябе набярэцца, калі ў кадры Stromae. Ці 5 мільёнаў, калі зафрыстайліш у электрычцы, як Noize MC.

 

 

 

M.I.A. & The Partysquad – Double Bubble Trouble

 

 

Можна зайсці і з другога боку. Збіраем усе трэнды 2014 года: 3D-прынтар, фотаапарат са стэрэаэфектам, дроны, вэйперы – дыслакуемся ў спальным раёне, здымаем тусоўку і ў постпрадакшне разбаўляем гета-пейзажы web-punk эстэтыкай. Гіпатэтычна мы можам паўтарыць такі ход і ў Менску, але, вядома, не будзем. Таму што спазніліся на 2 гады.

 

 

 

 

Tesla Boy – Fantasy

 

 

Калі твой бойфрэнд ці твая гёрлфрэнд умеюць сэксапільна рухацца перад камерай, звані ім у скайпе і здымай на вэбку, як яны здымаюць адзенне. Недарэмна Антон Сявідаў з Tesla Boy і мадэль Даша Малыгіна сустракаліся – ад такога кліпа кроў кіпнем апарвае.

 

 

 

The Black Keys – Lonely Boy

 

 

Паводле легенды, нібыта пасля няўдалых здымак і кастынгу сарака чалавек цемнаскуры чувак сам патрапіў у поле зроку рэжысёра. «Станцуеш?» – спытаў яго рэжысёр. «Станцую, як ніхто іншы!» І панеслася. А вось Том Ёрк і сам не супраць станцаваць.

 

 

 

 

ЛУНА – Осень

 

 

Ідэйка кліпа для мілых мам. Усё роўна трэба чымсьці заняцца, пакуль тваё дзіця коўзаецца з горкі. Глядзі, напрыклад, як гэта зрабіла ўкраінская спявачка «Луна» ў звычайным кіеўскім двары.

 

 

Антоха МС – Время Ток

 

 

Цукерка! Майстар DIY-відэа Антоха МС зняў новы кліп. Лаві свяжак і самога Антоху хутка ў Менску! Знойдзеш у афішы.

 

Кліпы, якія абяззбройваюць сваёй простасцю, шукала Sheeborshee.

 


КОММЕНТАРИИ (2)

Mikita Naydzenau | 17.10.2016 10:03

А чаму няма беларускіх кліпаў? Мы, напрыклад, на гэты кліп youtube.com/watch?v=hwfaWdOnRjY не патрацілі ні цэнта. Проста так супала: песня пра Амерыку і дзяўчынка, якая наздымала ў ЗША процьму відэа.

2 1 +1
Блез Паскаль
Блез Паскаль | 14.10.2016 15:36

>The Shoes – геніі камбінаторыкі.
lol

3 2 +1