Вакансіі: vol.9

Кожная падборка вакансій прымушае нашыя сэрцы біцца часцей ад разумення таго, што Minsk Not Dead, калі тут ёсць так шмат варыянтаў класных прац. Для экспатаў мы таксама сёе-тое падрыхтавалі, не перажывай.

 

 

 

Генеральны сакратар. «РАДА»

 

«РАДА» – гэта саюз некалькіх дзясяткаў розных моладзевых арганізацый. Разам яны прасоўваюць маладзёжную палітыку, абараняюць агульныя інтарэсы, супрацоўнічаюць і абменьваюцца вопытам з міжнароднымі арганізацыямі.

 

Асноўныя патрабаванні да генеральнага сакратара:

веданне трэцяга сектара і гісторыі развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі;

веданне фінансавага менеджменту і донарскіх арганізацый;

валоданне ангельскай мовай;

арганізацыя і кіраванне працай Сакратарыята.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Пошта info@rada.fm

 

 

 

Кампэйнер. Зялёная сетка

 

«Зялёная сетка» – таварыства арганізацый і індывідуальных фізічных асоб, якія цікавяцца экалогіяй. Кампэйнер – прадстаўнік арганізацыі, які аператыўна рэагуе на звароты грамадзян і дапамагае ім разабрацца з узніклымі праблемамі. Праца выдаленая, дэдлайн падачы рэзюмэ – 3 кастрычніка.

 

Асноўныя абавязкі да кампэйнера:

дапамога ў мабілізацыі мясцовых ініцыятыўных груп зацікаўленых грамадзян;

вызначэнне стратэгічных мэтаў і тактычных хадоў абароны;

ацэнка праблемы, збор і аналіз інфармацыі і дакументацыі;

наладжванне супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, экспертамі.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Instagram  |  YouTube  |  Пошта greenbelarus@gmail.com

 

 

 

Digital Communications Coordinator. 350.org

 

350.org – міжнародная супольнасць актывістаў, заклапочаных змяненнем клімату. Яны ладзяць акцыі і кампаніі па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Для больш эфектыўнага асвятлення дзейнасці арганізацыі ва Усходняй Еўропе патрабуецца спецыяліст_ка па лічбавых камунікацыях. Частковая занятасць, пачатак працы – 1 кастрычніка.

 

Асноўныя патрабаванні да Digital Communications Coordinator:

валоданне рускай і ангельскай мовамі;

досвед працы ў сферы экалогіі;

досвед працы больш за 3 гады ў сферы лічбавых камунікацый;

валоданне Photoshop.

 

 Лакацыя: Менск / Кіеў / Масква / Санкт-Пецярбург.

Кантакты: Сайт  |  FB

 

 

 

Конюх

 

А зараз – вакансія для тых, хто хоча збегчы ад гарадской мітусні, офісаў і іерархій начальнікаў. У прыватнай стайні вельмі патрэбны чалавек, які будзе даглядаць за коньмі. Асноўная праца – паіць і карміць жывёл, разводзіць іх па ўчастках, наводзіць парадак у стайні і на тэрыторыі. Абавязковая ўмова да конюха – адсутнасць шкодных звычак і асабліва алкагольнай залежнасці.

 

Лакацыя: в. Глебкавічы.

Кантакты: VK  |  Тэлефон +375 29 1313412 (Алеся)

 

 

 

Event-менеджар. Пікнік-гатэль «Экспедыцыя»

 

Знайшлі варыянцік для тых, хто ўмее ствараць свята вакол сябе і любіць бываць на прыродзе. Пікнік-гатэль «Экспедыцыя» знаходзіцца ў маляўнічым месцы за горадам, і адміністрацыя якраз шукае бойкага спецыяліста па арганізацыі мерапрыемстваў.

 

Асноўныя патрабаванні да event-менеджара:

пашырэнне існай базы кліентаў;

напісанне сцэнароў;

правядзенне прэзентацый праектаў;

праца з падрадчыкамі;

падрыхтоўка спадарожнай дакументацыі.

 

Лакацыя: офіс у Менску, пікнік-гатэль у Лагойшчыне.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK

 

 

 

Pokemon Go SEO-капірайтар, Pokemon Go SEO-спецыяліст. Gusarov Group

 

Навіны з дапоўненай рэальнасці: у Менску патрэбныя спецыялісты па пакеманалогіі. Пакестоп у бухгалтэрыі Gusarov Group ужо чакае тваю працоўную кніжку, калі твой узровень у гульні і пачуццё гумару не ніжэй за 10.

 

Асноўныя патрабаванні да Pokemon Go SEO-капірайтара і Pokemon Go SEO-спецыяліста:

дасканалая руская мова і мова пакемонаў, узровень ангельскай Upper-Intermediate;

веданне базавых прынцыпаў функцыянавання нейронавых сетак;

наяўнасць базы гульцоў Pokemon GO;

уменне камунікаваць з рэдкімі пакемонамі;

досвед працы з прыладамі пад кіраваннем Android і IOS;

здольнасць доўга лавіць пакемонаў.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  | VKInstagram  | YouTube | Пошта hr@gusarov.by

 

 

 

Community Manager, Event-арганізатар, PR менеджар. Imaguru

 

Imaguru – гэта адзін з галоўных хабаў Менска, дзе ладзяцца разнастайныя канферэнцыі і лекцыі, развіваюцца стартапы, бурапеняць каворкінгі. Знаходзіцца ён на вуліцы Фабрыцыуса, якая, здаецца нам, хутка можа стаць яшчэ адной галоўнай артэрыяй сталіцы.

 

Асноўныя абавязкі Community Manager:

падтрымка стартап-супольнасці Imaguru і інфармаванне аб будучых мерапрыемствах для стартапаў у Imaguru;

арганізацыя і фасілітацыя работы рэзідэнтаў з ментарамі і інвестарамі Imaguru Startup HUB;

падрыхтоўка штомесячнай аналітыкі для стартапаў і інвестараў Imaguru Startup HUB;

праца з мясцовымі і міжнароднымі партнёрамі Imaguru Startup HUB.

 

Асноўныя абавязкі Event-арганізатара:

арганізацыя мерапрыемстваў, хакатонаў, стартап-канферэнцый і тураў;

прыцягненне ўдзельнікаў на мерапрыемства;

веданне ангельскай мовы;

разуменне патрэбаў стартап-супольнасці.

 

Асноўныя абавязкі PR менеджара:

вядзенне сацыяльных сетак;

напісанне рассылак;

арганізацыя інтэрв'ю;

напісанне публікацый, прэс-рэлізаў, анонсаў;

вядзенне блогаў Startup HUB Imaguru і вэб-сайтаў;

арганізацыя інфармацыйнага партнёрства з выданнямі і падтрымка мерапрыемстваў.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  | Пошта hr@imaguru.by

 

 

 

Дызайнер афіш. Business Intelligence Club

 

Калі толькі пачынаеш свой дызайнерскі шлях і яшчэ пабойваешся дасылаць рэзюмэ ў буйныя карпарацыі, то паспрабуй паказаць свае навыкі тут. Business Intelligence Club – гэта банда ўчорашніх студэнтаў, апантаных бізнэс-культурай. Яны арганізуюць лекцыі і семінары, запрашаюць экспертаў, разам развіваюць карысныя працоўныя навыкі. Наўрад ці тут ты заробіш мільёны новымі рублямі, але такі радок у рэзюмэ не будзе лішнім.

 

Асноўныя патрабаванні да стваральніка афіш:

валоданне Adobe Photoshop;

пажаданы вопыт працы ў CorelDRAW.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Сайт  |  FB  | VKInstagram

 

 

 

Рэдактар. Wonderzine

 

Адзін з нашых улюбёных сайтаў шукае рэдактара часткі «Забавы». Важна разумець канцэпцыю і фармат выдання – як мінімум для таго, каб прайсці тэставае заданне. Калі зможаш, то цябе чакае праца ў Маскве, офіс з бясплатнымі сняданкамі і абедамі, ну і напарнік у выглядзе ката Старкі.

 

Асноўныя патрабаванні да рэдактара:

любоў да папулярнай культуры без падзелу на «высокую» і «нізкую»: ад кіно, серыялаў і відэагульняў да класічнай музыкі, літаратуры і сучаснага мастацтва;

адсочванне ўсіх буйных і малапрыкметных тэндэнцый, адчуванне і перадача «духу часу»;

прыдумлянне тэм, матэрыялаў і новых фарматаў пра культуру і забаўкі;

напісанне і замова тэкстаў;

праца з пазаштатнымі аўтарамі, рэдагаванне тэкстаў;

уменне хутка і нестандартна рэагаваць на інфанагоды.

 

Лакацыя: Масква.

Кантакты: Сайт  |  FB  | VKTwitter

 

 

 

Даследчык. Human Rights Watch

 

Вакансія на выпадак, калі ты цяпер знаходзішся in the capital of England ці ў сэрцы Францыі і шукаеш там працу. Human Rights Watch – гэта міжнародная НДА, якая складаецца з прафесійных юрыстаў, журналістаў і актывістаў. Іх праца − у даследаванні правоў чалавека, барацьбе за іх, стварэнні рэпартажаў па гэтай тэме. Дарэчы, пра Беларусь таксама пішуць. А зараз шукаюць чалавека, які будзе аналізаваць стан тэрарызму і экстрэмізму ва Усходняй Еўропе. Дэдлайн падачы CV – 15 кастрычніка. Май на ўвазе, што тэрмін працы – 2 года з магчымасцю падаўжэння.

 

Асноўныя абавязкі і патрабаванні да даследчыка:

даследаванне і атрыманне інфармацыі з лакальных медыя, НДА, дзяржаўных крыніц, ад ахвяр і сведкаў, журналістаў, дыпламатаў і г.д.;

аналіз уплыву антытэрарыстычнага заканадаўства на правы чалавека;

напісанне і публікацыя справаздач, лістоў, навін на падставе атрыманых дадзеных;

узаемадзеянне з медыя, грамадскасцю, праваабаронцамі;

удзел у дэбатах;

праца з НДА;

вышэйшая адукацыя;

мінімум 3 гады вопыту працы ва Усходняй Еўропе ў сферы абароны правоў чалавека.

 

Лакацыя: Лондан / Парыж.

Кантакты: Сайт  |  FB  |  Twitter  |  YouTube

 

 

Паглядзі мінулыя выпускі – мо нехта працягвае шукаць менавіта цябе?

 

P.S. Нам вельмі цікава, ці знайшлася табе праца дзякуючы нашай рубрыцы. Пішы ў каментарах.

 


КОММЕНТАРИИ (2)

Ірына
Ірына | 15.12.2016 16:47

Тэрмінова патрэбны новыя вакансія! Калі лааааска.

0 0
Наталья
Наталья | 7.11.2016 15:30

Где же новый выпуск?(

4 0 +4