У мяне рак

Працягваем нашыя аўдыядакументальныя экзэрсісы «Іншыя гісторыі», якія дазваляюць пачуць кожную струнку ўнутранай арфы героя і спазнаць, наколькі моцна яны нацягнуты. Сёння – жыццесцвярджальная гісторыя Насты, якая ў 20 год праз рак страціла сям’ю, працу, здароўе, але захавала сябе і пачала жыць наноў.

 

 

 

Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.

   Таццяна Немчанінава, стваральніца аўдыядакументалкі:

Людзі, якія перажылі анкалогію, часта застаюцца ў сабе, у сваім свеце і не могуць вярнуцца ў грамадства. Ім складана пераадолець псіхалагічныя бар’еры, складана ставіцца да жыцця так, як перад хваробай. Старое асяроддзе знікае, а новае не знаходзіцца. Яны застаюцца сам-насам з сабой, са сваім страхам, разбітымі каштоўнасцямі і страчанымі арыенцірамі. Яны губляюцца.

Гэта назіранне збоку. А мой матэрыял – гісторыя з першых вуснаў. У 20 гадоў Наста захварэла на рак. Хвароба вырвала яе з жыцця, забрала любоў, разбіла сям’ю, адняла працу, пазбавіла ўлюбёнай справы і пакінула кучу наступстваў і фізічных недамаганняў. Але Наста знайшла ў сабе сілы, каб вярнуцца і пачаць жыццё наноў.

Я задумвала гэтую гісторыю як дапаможнік для тых, хто сутыкнуўся з анкалогіяй: як перамагчы хваробу і яе наступствы. І яшчэ для блізкіх хворых на рак: як паводзіць сябе, як не паўтарыць памылак маіх герояў, як падтрымаць і як не нашкодзіць. Але на справе гэтая гісторыя выявілася для кожнага. Нават таго, хто ні разу не сутыкаўся з анкалогіяй так блізка.

І памятайце: на яе месцы можа апынуцца любы з нас. У кавалачку інтэрв’ю, які не ўвайшоў у праграму, Наста распавяла пра тое, што пасля хваробы перастала баяцца начальства і любога вышэйстаячага: «Прынята казаць, што перад богам усе роўныя. Дык вось, перад анкалогіяй таксама ўсе роўныя».

 

 

Падрабязней пра фармат аўдыядакументалак шукай інфу тут.

 

Тэкст і аўдыя by Таццяна Немчанінава
Джынгл by Антон Сарокін
Фото by www.oncc.ru

 


КОММЕНТАРИИ (2)

Воля
Воля | 10.12.2016 02:45

Вельмi моцна. Дзякуй.

7 0 +7
Томонова Даша | 9.12.2016 21:10

Я всегда поражаюсь таким сильным духом людям... Очень правильные слова, что вся сила внутри. Главное найти её в таких ситуациях

6 0 +6