Трыпціх па Менску

 

Мінулая субота была сапраўды гарачай. Зразумела, чаму ледзяшы амаль усе пападалі. Паміж начнымі пляцоўкамі нібы адкрыўся партал, які дазволіў нам заскочыць на тры тусоўкі ўік-энду. Сёння ў эфіры – моцны і модны Bruuud у прасторы «Верх», глітэрны рай на «Папулярнай вечарыне» ў «Хулігане», а на салодкае – бескампрамісны Techno Madness у бары ili.

 

 

Bruuud

Bruuud узяў на сябе паўнамоцтвы быць афтэпаці для Minsk Urban Weekend. У залітым крывава-чырвоным святлом арт-цэху хлопцы круцілі музло, як шашлык на ражне, эмсі граймілі, а на танцполе было сапраўднае мяса. Падалося, што менавіта адсюль, як ад сэрца, разганяецца кроў па ўсім целе начнога Менска.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Папулярная вечарына»

У «Хулігане» праходзіла «Папулярная вечарына» – тусоўка з нагоды дня народзінаў Насты Васілісы, стваральніцы вінтажнага фэшн-блога My Muse. Уваход быў вольны, але ўжо за месяц усе ведалі, што ў чорным ісці нельга. Прыйшлося змяніць свой all-black на джынсавы касцюм, каб трохі размяць жылы пад сэт Захара Шлімакова. Больш стылёвай і бліскучай тусоўкі «Хуліган» даўно не бачыў, кажам табе.

 

 

 

 


 

 

 

 

Techno Madness

На апошняе мы пакінулі супертрушную тусоўку Techno Madness у чорта на рагах, прасцей кажучы – у бары ili. Гэта была тусоўка, дзе ўсім похер на ўсё навокал, дзе важней – каб музыка не сканчалася. Падавалася, нібыта ладзіцца сэксуальны акт паміж мозгам і музыкай, дзе рытм проста ідэальны. Чувакі, мы крычым вам «Яшчэ! Яшчэ!»

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота by Караліна Палякова

 


КОММЕНТАРИИ (6)

Григорий
Григорий | 28.01.2017 16:05

И кому это надо ? Толпа обсаженных малолетних девиц и ребят,ну ладно,есть еще великовозрастные недоумки,что это организуют,зачитывают и с подобным,малолетним контингентом еще и спят... Ребят,под тридцатник по паспорту,а по голове снова семнадцать ? Не нужны нам такие тусовки,лучше после работы на заводе выпить водки в ближайшем лесопарке или выбраться на шашлыки с друзьями в ближайший пригород и выпить той же водки.

3 4 -1
rave
rave | 26.04.2018 23:52

вам бы толькі гарэлку піць, калі не разумееце іншага адпачынку, навошта адразу крытыкаваць

0 0
Ровный
Ровный | 23.01.2017 17:21

Зря до ДК не добрались. Там была жара похлеще, чем на этих фото.

8 0 +8
Бодрый
Бодрый | 23.01.2017 19:00

У нас на Кижеватова вообще Сахара была!

2 2
Еще один
Еще один | 23.01.2017 17:15

Дать бы по рукам всем рэперам, что голову микрофона в кулачок зажимают!

3 1 +2

MINSK NOT DEAT!

3 1 +2