Спакусы на VHS

  • 18.11.2016
  • Автор: 34mag
  • 8690

Пяшчотныя вусны, гарэзлівыя вочкі, летняя бесклапотнасць – гэта здараецца з кожным, каму на язык трапляе рахат-лукум. Сустракай прэм’еру новага кліпа Mustelide пра спакуслівыя захапленні жыцця.

 

Mustelide – сольны электронны праект Наталлі Куніцкай, створаны ў 2014 годзе. Грае эксперыментальную электроніку з выкарыстаннем шматслойных сінтоў, рытмаў і вакалу. У 2014-м спявачка выдала дэбютны альбом Secret, а напрыканцы красавіка 2016-га на лэйбле SunWoofer выйшаў ейны другі поўнафарматнік SPI. Сёння прэзентуем яе чацвёрты кліп – на песню «Rahat Lukum».

 

 

 

 

Відэа знята ў Менску на VHS-камеру.
Рэжысёр – Tracy Hip-Hop

 

 

 

Mustelide: Гэтая песня – мой асабісты гімн геданізму, сімвал любых задавальненняў і прыемных штук. Песня пра тое, як можна любіць і шанаваць кожную дэталь свайго жыцця, нават такую, як рахат-лукум, як можна кайфаваць ад бяскрыўдных і трывіяльных рэчаў. Вось так я ўвесь трэк захапляюся гэтым мяккім усходнім пачастункам, але спадзяюся заклікаць слухачоў рабіць гэты трук не толькі з салодкім.

 

Чаму вы вырашылі супрацоўнічаць з Трэйсі?

Mustelide: Летам я грала DJ-сэт на тым самым дні народзінаў «Бассоты». Мой плэйліст складаўся з пераважна алдовага электра. І як я потым даведалася, яго пачуў Трэйсі, даўні прыхільнік такой музыкі. Пасля сэту мы пазнаёміліся, пачалі кантачыць, дзяліцца музыкай, увогуле наладзіўся добры канэкт. Ну і ў адзін цудоўны дзень ён піша мне, што робіць відэа на «Rahat Lukum», і гэтаму я была вельмі рада, ведаючы яго густ і падыход.

 

Лаві Mustelide на бліжэйшых канцэртах:
2 снежня – Масква, сольны канцэрт у «16 Тонн»
9 снежня – Кіеў, сольны канцэрт у клубе Mezzanine
11 снежня – Адэса, фестываль ODYSSEY у клубе More Music

 

Mustelide у сацсетках:
SNDCLD    FB   VK

 


КОММЕНТАРИИ (4)

gluhojkak
gluhojkak | 22.11.2016 18:46

дорогая редакция - уж потрудитесь полистать гугл за суть экспериментальной электроники . сие мнение "грае эксперыментальную электроніку з выкарыстаннем шматслойных сінтоў"не может быть правдой.простите - но не все в этой сране (написано верно) лохи, творчество Натальи ближе к сферам - электро-поп и электро-клэш .

0 3 -3
goout
goout | 18.11.2016 12:36

Настю в президенты! :)

2 0 +2
34mag.net | 18.11.2016 13:34

Настю?

1 0 +1
Maria Kirilchik | 21.11.2016 18:03

это модель из клипа)

0 0