Прывозім Сазаева

  • 31.08.2015
  • Автор: 34mag
  • 5060

У гэтую суботу падчас лекцыі Валерыя Сазаева ты зможаш пераасэнсаваць сваё стаўленне да самога вызначэння «квір» і зразумець, як яго варта выкарыстоўваць.

 

Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягваюць серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі сёлета. Місія гэтых мітапаў – прасоўванне беларускага грамадства да больш талерантнай і светлай будучыні. Кожны наш прывоз – гэта спроба апярэдзіць час прынамсі на адзін крок. Нашымі гасцямі ўжо былі журналіст Андрэй Лашак, відэаблогерка Яўгенія Ціманава і навуковая журналістка Ася Казанцава.

Зараз сумесна з нашымі сябрамі з платформы Makeout у межах менскага квір-фестывалю meta-, як і адбудзецца на гэтых выходных 4-6 верасня, мы прапаноўваем табе паслухаць лекцыю Валерыя Сазаева і пераацаніць сваё стаўленне да самога вызначэння «квір». Валерый – магістр рэлігіязнаўства, гендарны даследчык, аўтар шэрагу публікацый па шырокім спектры пытанняў ЛГБТ-супольнасці, заснавальнік служэння Nuntiare et Recreare, дырэктар ЦСІІ «Дзеянне», актыўны ўдзельнік іншых ЛГБТ-арганізацый Санкт-Пецярбурга.

У Менск Сазаеў прыедзе з лекцыяй пра гісторыю з’яўлення паняцця «квір» і яго актуальнасць для рускамоўнага кантэксту. Пакуль паняцце «квір» павольна ўваходзіць у дыскурс рускамоўнай ЛГБТ і фемінісцкай прасторы, заходнія тэарэтыкі, якія першапачаткова ўвялі гэты тэрмін у акадэмію, паступова ад яго адмаўляюцца. Ці сапраўды «квір» з'яўляецца адэкватным паняццем для сучаснай рускамоўнай ЛГБТ-прасторы? Ці магчымы нейкі спецыфічны «квір-актывізм» па-руску? Падчас лекцыі Валерый прапануе сваё бачанне адказаў на гэтыя пытанні і разам з аўдыторыяй абмяркуе гэтую тэму.

Падзея ў Facebook