Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» распачынаюць серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Мы лічым, што зноў надышоў час выбірацца ў людзі, шукаць інспірэйшн і дзяліцца адзін з адным карысным досведам.
Першым госцем стане журналіст Андрэй Лашак, адзін з лепшых расійскіх рэпарцёраў, былы рэдакцыйны дырэктар Esquire, аўтар мак'юментары-цыкла «Расія. Поўнае зацьменне» і некалькіх дзясяткаў выдатных журналісцкіх лонгсторы-рэпартажаў.
Напрыканцы мінулага года Лашак са здымачнай камандай студыі Stereotactic паўтарыў шлях гуманіста і пісьменніка Аляксандра Радзішчава ды праз 225 гадоў праехаўся ад Пецярбурга да Масквы, каб паглядзець, як змянілася жыццё ў Расіі за гэты час. Атрымаўся 6-серыйны фільм «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях» – адна з найбольш выразных ілюстрацый таго, як жыла, жыве і будзе жыць суседняя краіна.
Прэзентацыя дакументары-фільма, а таксама размова з Андрэем Лашаком адбудуцца ў гэтую суботу, 28 сакавіка, на тэрыторыі сяброўскай Studio 67 (пр-т Партызанскі, 2). Пачатак а 16.00. Уваход вольны.
Гэта будзе першая публічная сустрэча Лашака з менскай публікай, ды і наогул – яго першы візіт у Менск. Мадэратарам гутаркі выступіць Аляксандр Найдзёнаў.
Пацікавіліся методыкамі дапаможнай рэпрадукцыі і тым, як абараняецца таямніца гэтых спраў.
Дайв-репорт из птичьего рая, через который планируют пустить многотонные баржи.
Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.