Навагоднія міксы 2016/17

  • 31.12.2016
  • Автор: 34mag
  • 9802
Кожны год мы кідаем кліч па вялікім дыджэйскім племені з прапановаю зрабіць для 34mag святочны міксец – і кожны раз атрымліваем у сваю калекцыю брыльянтавыя музычныя сэты з сэрцам, як лёгкія ў Герасімені. Сёння ў эфіры – міксы ад Maxim Shumilin, Stereobeaver, tshabee, DJ N.K., Aslamin, SoundGoods, Papa Bo Selektah, K’an і KorneJ. Мы падзялілі падборкі на больш дзвіжовую – начную – і больш чыловую – ранішнюю – і асацыявалі кожны мікс з жывёлай, якой ты паволі становішся, калі яго слухаеш. Жадаем табе ў наступным годзе абавязкова знайсці свайго патронуса і абараняць яго ад наступстваў чалавека!

 

Preparty

 

 

Правесці за аброць год стары з усімі яго амерыканскімі горкамі мы запрашаем беларускага фатографа, заўзятара вінілавай іглы і савецкіх груваў Максіма Шуміліна. Стаўшы ўжо нашым традыцыйным брамнікам святочных календаў, Максім запісаў адмыслова з вінілу чвэрць сотні дыхтоўных джазавых кампазіцыяў мінулага стагоддзя. Найлепшая музыка для зайкаў з кардонавымі вушкамі на навагоднім ранішніку.

 

Tracklist:

1. Mikael Tariverdiev – Don’t Be Sad
2. Chico Hamilton – Winter Wonderland
3. Andre Previn – That Old Blue Magic
4. Алена Новікава і Наталля Фокіна, Эстрадны аркестр Ленінградскага радыё п/к А. Казлоўскага – Лирический дуэт
5. Jorge Ben – Chove Chuva
6. Эльвіра Трафава і Інструментальны ансамбль п/к Давіда Галашчокіна – Бразильская сюита
7. Вакальна-інструментальны ансамбль «Орэра» п/к Р.Бардзімашвілі – Снежные хлопья
8. Інструментальнае трыа Леаніда Чыжыка – Радостный день
9. Lambert, Hendricks & Ross – Deck Us All With Boston Charlie
10. Вакальны квартэт «Улыбка» – Ой, цветёт калина
11. Marlowe Morris – Rocking’ Around The Christmas Tree
12. Jackie Mittoo – Steeple In The Snow
13. Алег Анофрыеў і Вакальны квартэт «Улыбка» – Новый год идёт
14. Miles Davis – Blue XMas (To Whom It May Concert)
15. John Coltrane – Greensleeves
16. Stephane Grappelli – Ballade (Les Valseuses, Theme principal)
17. Андрэй Міронаў і Барыс Фрумкін (фартэпіяна) – Воспоминание о прошлом
18. Andre Previn – Sunset In Blue
19. The Dave Brubeck Quartet – Santa Claus Is Comin’ To Town
20. Вагіф Мустафа-Задэ – Совсем один
21. Батыр Закіраў і Луіза Закірава – Где же ты счастье
22. Урывак прамовы Юрыя Гагарына перад стартам касмічнага карабля «Усход-1»
23. Mikael Tariverdiev & Maya Kristalinskaya – Don’t Be Sad (Variation)
24. Lionel Hampton – White Christmas
25. Таццяна і Сяргей Нікіціны, верш Юны Морыц – Давай, душа, давай…

 

 

 

 

Party

 

 

Святочныя дзверы першай вечарыны 2017-га адчыняе наш фарватэр груву, важак усіх вадаплаўных і гонар мясцовых качак – сэр Stereobeaver. Ягоны хвост заўжды выбірае правільны кірунак, каб накрыць хваляй весялосці і бесклапотнай радасці кожнае сэрца. І не здзіўляйся, калі ў выніку ты знойдзеш сябе сярод адных янотаў. Ад house і afrobeat да 2-step і reggae – нырай у нашую сажалку!

 

Tracklist:

1. Baba Stiltz – Get Down – Don't Go (Intro Mix)
2. Basy Tropikalne – Getting It Back (DJ Ryan R Edit)
3. Bill Withers – Who Is He (Pysh Edit)
4. Tj  Swan – And You Know That (Massimo Berard Dub Edit)
5. Auntie Flo – Highlife
6. Fortay – King Wasabi
7. Francis Bebey – Sunny Crypt (Daniel Haaksman Edit)
8. Jain – Makeba (Facettes Rework)
9. Red Axes – In The Sky
10. Freddy Da Stupid – Tribe Talks (Club Mix)
11. Freddy Da Stupid – The Evil Return's (Original Mix)
12. Snoop Dogg X New Boyz – Cricket Drop (Strict Face Blend)
13. El Guincho X Cameron Traxxx
14. Africa Negra – Quê Santomé (DJ N.K. Remix)
15. Technotronic – Pump Up The Jam (Embolex Remix)
16. M-Dubs – Bump 'N' Grind (Doc Adam Edit)
17. Sister Nancy – Bam Bam (Jenovah Remix)
18. Protoje – Sandra Foster
19. First Word Records – Peace And Love (Ft. Masego And Rommel Donald)

 

 

 

Дзвіжовую частку нашага навагодняга плэйліста працягвае венгерскі электроншчык tshabee, які ў сваім прадакшне часцяком увасабляе нейкія бдсмна-жывёльныя фантазіі. Для навагодняга 34магаўскага джукбоксу хлопец падрыхтаваў падборку скакучага, як папкорн на патэльні, клубнага techno. Калі ў душы ты трохі конік – лепей для цябе музыкі не прыдумаеш.

 

Tracklist:

01. Mansa '91 – Chucku (Stas Remix)
02. Corporal F – Flunk
03. Joey McCrilley – Lights Out
04. tshabee – Desert Bass
05. Arma – Drum Circle
06. Riddim Commission Feat. Eve – WWYS (Why Would You Stop) [Crookers Remix]
07. tshabee feat. Natasja – Calabria
08. Cadenza Ft. SYV – Hacienda
09. Branko – Whole Night (Feat. Okmalumkoolkat & Lewis CanCut)
10. Syv – HOT(COLD)
11. Stanton Warriors – Jerk That (Feat. Eboi) [Mafia Kiss Remix]
12. Maison Sky – Glamour
13. Lokane – In The Trap
14. Mij Mack – Jungle Ting
15. Pelikann – Gali
16. Dave Aju – Xibalbanasazi
17. Tyrone Douglas – Night Rider

 

 

 

Гэты вар’ят з Лісабону запісаў мікс з 45 трэкаў адборнага kuduro на 53 хвіліны! То бок кожны трэк гучыць у сярэднім хвіліну і дзесяць секундаў. Хуткасць як зводак, гэтак і самога міксу настолькі шалёная, што неўзабаве пачынаеш сябе адчуваць кенгуру на лясным рэйве, які толькі і робіць, што танчыць сваймі кароценькімі пярэднімі лапкамі. Асцярожна, магчыма развіццё фэтбойслімавага сіндрому push the tempo.

 

Tracklist:

1. DJ N.K. – Tribalistic Face
2. Deejay Shoow – Toques Leves
3. DJ Mulatoh – Ruspeto Kaba Nan
4. B Show – Kebradas
5. DJ Kappa Jota – KappaStress
6. Kuduro – Semba Style (Remastered)
7. Kuduro – 16 Faixa 16
8. DJ Jo Master – Africa Duro
9. FreshBeats – Paranoia Cerebral
10. DJ Fofuxo Ft. DJ Pausas – Beatmaker 2008
11. DJ Fusion – Feezzz
12. DJ Rui – Tic Tac (Remastered by N.K.)
13. DJ Jesse – ÿþ0
14. DJ PauSas & DJ Fofuxo – Ku-Raio
15. DJ Dorivaldo – Oba Oba (Remastered)
16. DJ Dorivaldo – E Merengue
17. DJ Jesus – Comboio (Inst)
18. DJ Massacres – Todo O Mundo De Pe
19. LeoBeatz – Batucada Das 04h
20. Musquito – Velhos Tempos
21. DJ Joao Linho – Oéé
22. DJ Znobia – Buzina Parte 2

23. DJ Znobia – Kabetula
24. DJ Badiafi – Untitled (Remastered by N.K.)
25. (Unknown) – Xicote
26. DJ Pausas – Karga Da Noite
27. DJ Nervoso – Nervoso
28. DJ Nervoso – Makexe
29. DJ Marfox Ft. DJ Satelite – 50% & 50%
30. DJ Marfox Ft. DJ Puto X – Mù Kwata-Kwata
31. DJ Znobia – Wakimono
32. DJ N.K. – Roby Howler & Boogaloo – Sunshine (Feat. Mo Laudi – DJ N.K. Remix)
33. DJ N.K. – Agua De Coco
34. DJ N.K. – Caipirinha
35. DJ N.K. – Carnaval No Musseke
36. DJ N.K. – Cidinho E Doca – Rap Da Felicidade (Kuduro Remix)
37. DJ N.K. – Genasis – Coco (Kuduro Remix)
38. DJ N.K. – Punched Horn
39. DJ N.K. – Os Trompetistas
40. Dj N.K. – Esta Batida Nao Aguentas
41. DJ N.K. – MSN Kuduro Songs
42. DJ N.K. – Danca Dos Orixas
43. DJ N.K. – Fiquei Diesel
44. DJ N.K. – Na Namibe
45. DJ Terrivel – Vamo Lá

 

 

 

Беларускі juke-самурай з цэнтральнабеларускага клану «Бассота» – Aslamin – накідвае яшчэ некалькі дзясяткаў удараў у хвіліну зверху. Палова ягонага міксу – гэта даніна памяці DJ Rashad’а, чыкагскага піянера footwork і juke, які некалькі гадоў таму сканаў ад наркотыкаў. Другая частка – трэкі і рэміксы самога Асламіна. Мільгаценне біту паволі складваецца ў суцэльную карціну, цела аўтаматычна працягвае рухацца ў такт, але свядомасць ужо захапіла нястомнае кола самааналізу – і вось ты ўжо скручваешся ў змяінае кола!

 

Tracklist:

1. DJ Rashad – Ya Hot (Feat. Taso)
2. DJ Rashad Feat. Machinedrum & Nick Hook – Understand
3. DJ Rashad – CCP2 (Feat. DJ Spinn)
4. DJ Rashad – She A Go (Feat. Spinn & Taso)
5. DJ Rashad – Pass That Shit (Feat. Spinn & Taso)
6. DJ Rashad – On My Way
7. DJ Rashad – Double Cup (Feat. Spinn)
8. DJ Rashad – Drank, Kush, Barz (Feat. Spinn)
9. DJ Spinn & Taso – Burn That Kush
10. Пика – Выше (Aslamin Remix)
11. Aslamin – Skeng
12. DJ Rashad – I Don't Give A Fuck
13. Раджин – Триллер (Aslamin Remix)

 

 

 

 

Afterparty

 

 

У начны гушчар святочных прыгодаў першы нас заклікае нямецкі дыджэй і журналіст Вольфрам Ланг aka SoundGoods. Дзевяць гадоў таму ён пераехаў у Бразілію, дзе разам з сябрам Maga Bo запусціў лэйбл Kafundo Records і персанальны блог SoundGoods. Першакласныя музычныя знаходкі з маляўнічых нетраў мультыэтнічнай краіны заўжды ляжалі ў цэнтры іхнай увагі. Сённяшні ягоны мікс складаецца з неверагодна прыгожай cumbia ці, як кажа Вульф, chillumbia. Стылістычна бездакорны, ён паволі разнявольвае твае стомленыя цягліцы і надае тваім рухам павольнасць задаволенага ўсім ляніўца.

 

Tracklist:

01. Rafael Aragon – Mi Secreto
02. DJ Nirso – Cumbiambera Tripolar (Señor Chancho Remix)
03. Los Titanes – Linda Yolita
04. Sonidos Profundos De La Cumbia – Tierra madre
05. DJ Neber – Ven Mi Amore
06. El Remolón – El Preferido (Qechuaboi Remix)
07. SidiRum – La Danza De Las Trompas (Cocotaxi Remix)
08. Tribilin Sound – Barrancore (TropiKhongo Remix)
09. Reptilian Commander – Kay Pacha
10. Panther Panther! – Sueños Profundos
11. Cuerdas De Venezuela – La Arpita Mágica (El Búho Remix)
12. frijoleroryddim – Zouk-Tiken jah-Amadou Et Mariam-Salif Keita (Cumbia Edit)
13. Panchasila – Lam Pheune (Cumbia Molam)

 

 

 

Наступным рытуальны барабан начнога племені бярэ хамелеон беларускай дыджэйскай сцэны – Аляксандр Багданаў aka Papa Bo Selektah, які паўтары гадзіны водзіць цябе пад сучасныя рытмы па фальклорных сабантуях усяго свету і распавядае тваёй калектыўнай падсвядомасці каардынаты цудаў на планеце Зямля. Трэкліст, як і заўжды, Papa Bo палічыў за лепшае пакінуць пры сабе.

 

 

 

 

Яшчэ адзін запрошаны госць нашай святочнай свістапляскі – рыжскі дыджэй і арганізатар трапічных вечарынаў Pachamama Beats Агніс Леановіц aka DJ K’an. Ягоны мікс – гэта магічная экспедыцыя па самых таямнічых і адначасова маляўнічых экасістэмах Паўднёвай Амерыкі. Folktronic, deep house, tribal – падарожжа абяцае адкрыць неверагодныя бакі, падавалася б, рэальнасці. Верагодная сустрэча з аднарогам.

 

Tracklist:

1. Feathered Sun – Get On
2. Dubelu & Lemurian – 01246
3. Matanza & Oceanvs Orientalis – La Luna Y El Lobo (Jhon Montoya Expedition)
4. Vruno – En Busca de Mi Tierra
5. Lemurian – Chayana
6. Et Kin & Tofu Resistance – The Fallen Yogi
7. Songhoy Blues – Mali (Barda Edit)
8. Blond:ish – Mayan Caravam (Nu and Lum Mix)
9. JAJA – Bajoo
10. Kraut Feat. Bachan – Lentamente
11. Steffen Kirchhoff Feat. Yvonne Seelensängerin – Soulsong
12. Bachan – Agua De Estrellas (Billy Caso Edit)
13. Chancha Via Circuito – Canciуn Waunana
14. Dakha Brakha – Vesna (Intiche Remix)
15. Rodrigo Gallardo – Ay Que Sera Del Sol
16. IntiChe – Ser Consciente
17. Mr. Toe – Icaro Mariri
18. Anchorsong – Monsoon

 

 

 

Гукарэжысёр 34mag KorneJ заканчвае начны трып па закутках свядомасці размашыстай, як ногі фламінга, падборачкай digital dub. Музыка для памежнага стану: смела можаш, слухаючы яе, гуляць па лесе, які табе толькі сніцца.

 

Tracklist:

1. Samosad Bend – Буду Верить
2. Martin Campbell – Jah love
3. Disrupt – Bauhelm Dub
4. Vibrations
5. Cut La Vis Ft. Tippa Irie – Love My Music (Numa Crew Dub)
6. Dubcon – Black Hole (Martian Dub Beacon)
7. High Tone – Replay
8. Dub Syndicate – Yes It Bless
9. ZioNoiZ – When I Was A Dub
10. Rootah – Elders
11. Burnkit2600 – Aztec Mech
12. Ott – 16mm Summer Day
13. Fada Dub Pra Mirellita
14. Tradition – (Africa) Our Forefather's Land

 

Спампаваць усе міксы можна тут.

 


КОММЕНТАРИИ (2)

Лось
Лось | 31.12.2016 18:09

Ах, Шумилин-то хорош!

7 0 +7
N
N | 31.12.2016 22:48

+1

4 0 +4