Музычны серыял Minsk Music Sessions ад 34mag працягваецца! Гэтым разам у адным з дворыкаў Асмалоўкі гурт Akute выконвае сваю новую песню «Калі б я застаўся з табой».
Менскае лета разганяецца, грыміць навальніцамі ды валіць дрэвы. А 34mag працягвае валіць Minsk Music Sessions – штотыднёвае відэашоу, дзе самыя актуальныя беларускія артысты выконваюць лайвам свае новыя і старыя баевічкі.
Сёння – зорны час «марнатраўных сыноў» з гурта Akute. У заспакойваючых дэкарацыях аднаго з дворыкаў Асмалоўкі гучыць акустычная версія твора «Калі б я застаўся з табой». Дарэчы, гэтую песню Akute прысвяцілі сумным падзеям ва Украіне.
Гурт Akute зараз збірае грошы на запіс новага альбому! Падтрымаць музыкаў можна тут.
Партнёр праекту Minsk Music Sessions –
Звярні ўвагу, што нядаўна velcom запусціў новы моладзевы тарыфны план – «У тваім рытме». Адна з цікавых асаблівасцей гэтай прапановы – магчымасць слухаць музыку ў прэміум-акаўнце сэрвісу Zvooq без абмежаванняў і без аплаты мабільнага трафіка. Іншыя перавагі новага тарыфу знойдзеш тут.
Глядзі папярэднія часткі Minsk Music Sessions!
P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!
Саўндтрэк «Мотавела» ад менскага электроншчыка Dirty Owl. Увага! У музыцы могуць сустракацца гукі самога завода.
У трэцяй серыі гарадскога серыяла Minsk Music Sessions здымаем беларускую сінт-поп дзіву Mustelide.
Электронны подых беларускай архаічнай музыкі – праект Shuma – у свежым выпуску Minsk Music Sessions. Струмністыя спевы, карагоды чаек, краявіды Шабаноў – хутчэй цісні на play!
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.