Польскі парламент, у якім большасць складае кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць», хутка можа прыняць закон аб забароне абортаў і ўвесці за іх крымінальную адказнасць. Два тыдні таму Сейм разгледзеў ініцыятыву, але пакуль адхіліў праект, адправіўшы яго на разгляд профільнага камітэта.
У знак нязгоды полькі разгарнулі ў фэйсбуку кампанію «Чорны пратэст». Усё пачалося з процьмы сэлфі ў чорным, затым падключыліся рэгіянальныя суполкі па арганізацыі пратэстаў – дзеянні законатворцаў выклікалі па-сапраўднаму масавую хвалю абурэння.
Сёння ў Варшаве прайшла дэманстрацыя пад лозунгам «Жарты скончыліся. Маё цела – мая справа», якую арганізавала Барбара Навацка, лідарка парламенцкай кааліцыі «Аб’яднаныя левыя». Людзі выйшлі на вуліцу з плакатамі «Недахоп легальных абортаў забівае», «Нам патрэбныя лекары, а не паліцэйскія», удзельнікі акцыі скандуюць слоганы «Хочам кахаць, а не паміраць» і «Урад – не цяжарнасць, ад яго можна пазбавіцца». Наш польскі кантрыбутар Дзяніс Дзюба зафіксаваў, што адбывалася вакол польскага Сейма ў гэтыя выходныя.
Акцыя працягнецца ў панядзелак: 3-га кастрычніка ў Польшчы рыхтуецца ўсеагульны жаночы страйк. Актывісткі заклікаюць жанчын не ісці на працу і вучобу, выходзіць на дэманстрацыі, ладзіць хэпэнінгі, дыскусіі і апранацца ў чорнае. Падобную «ціхую рэвалюцыю» ў 1975-м замуцілі ісландкі, якія пратэставалі супраць няроўнага размеркавання хатніх абавязкаў (і ў іх тады атрымалася).
Дарэчы, некаторыя польскія працадаўцы ўжо заявілі, што не будуць ствараць праблем тым, хто вырашыў падтрымаць акцыю.
Фота і тэкст by Дзяніс Дзюба
Камбэк в двухтысячное детство.
Глядзім на лепшыя фота мінулага года, якія адабралі сярод 73 044 здымкаў ад 4548 фатографаў з усяго свету.
Бэйба, даставай хутчэй руку са штаноў і глядзі фотарэпорт з канцэрта «Разбітага Сэрца Пацана».
Фотарэпартаж з чарговай барахолкі «Open Шкаф», якая ўсё больш нагадвае менскую культурную з’яву.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.
КОММЕНТАРИИ (3)
прабачце, але... "адзявацца"?
Чаму людзей? Нехта з истот можа атаясамляць сябе з цэглай ци чарапахай.
"Тысячы палякаў выйшлі да польскага Сейму" - відаць, мелася на ўвазе "полек" і "палякаў" альбо нават "людзей", бо ў мітынгу і акцыях прымаюць удзел людзі розных нацыянальнасцей, грамадзянстваў гендару...