Happy bassday

  • 19.08.2016
  • Автор: 34mag
  • 7340

Сёння ў бары «Хуліган» стартуе самая доўгая тусоўка лета – «Бассота Именины». 30 гадзін бесперапыннага дзвіжу, выступ эстонскага прайдзісвета Tommy Cash – чаго яшчэ можна чакаць ад менскага лета 2016-га?

 

 

 

На працягу ўсяго ўік-энду арганізатары абяцаюць вялікі і сакавіты лайнап, палітра якога будзе пералівацца, як лешч на сонцы: ад дыпа і бэйслайна да чылворка. Таксама на тусоўцы плануецца першы ў свеце DJ-мост, калі прадстаўнік расійскага bass-лэйбла «Берёза» Beardus будзе граць у іншым горадзе, але кантактаваць з публікай у зале. Усё жывей, чым калі ты ўрубаеш Boiler Room і нудна тусіш дома.

Тут сумна не будзе нікому: калі ты не любіш танчыць, можаш парубіцца ў гульні на прыстаўцы, пакатаць на дошцы і зазірнуць на паказ калекцыі вінтажных сукенак. Рабі што хочаш, толькі з любоўю і чыльна.

 

 

 

У ноч з пятніцы на суботу спэшл-госцем, прывоз якога ў Менск чакалі некалькі гадоў, на танцпляц уварвецца вядомы эстонскі рэп-суперстар і адэпт рускага трэшу Tommy Cash. Ён ужо прызямліўся ў Менску і паспеў зняць эксклюзіўнае запрашэнне для 34mag.

 

 

 

Таксама на танцполе будзе дзяжурыць скенк-паліцыя. Менавіта яны знойдуць самага трывалага тусера, які вытрымае ўсе 30 гадзін дзвіжу і выйграе матэрыяльны рэспект ад «Бассоты». Мо гэта будзеш ты?

 

       

 

Відэа by Tracy HipHop