«Грибы» на вячэру

 
Кіеўскі музычны пражэкт «Грибы», слава якога ўзнікла і распаўсюдзілася па ўсіх навакольных тэрыторыях з фенаменальнай хуткасцю, менавіта Менскам скончыў сваё дэбютнае міні-турнэ (Харкаў, Адэса, двойчы Кіеў, Москаў, Піцер і, так, Менск). Даем справаздачу.

 

Пра тое, хто такія «Грибы» і чым яны цікавыя, можна прачытаць у гэтым даволі дакладным і грунтоўным выказванні рэдактара «Медузы» Аляксандра Гарбачова. Але, зыходзячы з солд-аўту і доўгіх марозных чэргаў у клуб, штосьці яшчэ тлумачыць менскай публіцы не патрэбна.

Калі б не месца, дзе праходзіў выступ (сумнеўны Dozari), канц можна было б назваць і паспяховым: нягледзячы на пакуль невялікі досвед жывых сумесных выступаў, удзельнікі праекту выглядалі на сцэне даволі арганічна, энергічна і бойка.

У адрозненне ад папярэдніх шоу ва Украіне і Расіі, у Менску «Грибы» абышліся без бі-бояў ды гарачых тверкерш – быццам бы адразу падзялілі свой невялічкі тур на галоўныя і прахадныя канцы. Зыходзячы з гэтага, у нас быў прахадны.

Праз асаблівасці пляцоўкі, якая зусім не падыходзіць да маштабных жывых выступаў, у поўнай меры пакаштаваць «Грибы» здолелі толькі тыя, хто прыйшлі загадзя і акупавалі першыя шэрагі. Калі ж адкінуць убок пэўны дыскамфорт, здаецца, выступ «Грибов» можна аднесці да галоўных менскіх прывозаў года – тым больш калі прапанаваць рабіць выбар не гуртку экспертаў, а шырокім масам жыхароў «Укантача».

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота by Poliakowa

 


КОММЕНТАРИИ (3)

Gravedigger
Gravedigger | 15.12.2016 17:02

два прытопа, тры прыхлопа. музончык для імбіцылаў, карацей.

4 4
Мухаморы
Мухаморы | 15.12.2016 13:39

Коммерческий коньюктурный проект с закосом под андер. Дядечки в смешных балаклавах и понамках осознанно пользуются той темой, которая закатит потребителю. С впечатлительных хомячках, дворовой гопоты и людей без вкуса просто состригут кеш.

4 6 -2
Пека
Пека | 13.12.2016 15:21

повод сходить в дозари чтобы убедиться какое это днище.
а грибы пушка

11 2 +9