Фотарэпорт з Anal'у

 

Часам нам надакучвае рабіць фотарэпорты з вытанчаных і абсмактаных з усіх бакоў сталічных івэнтаў, таму мы спускаемся на самае дно Свіслачы. Глядзі наш візуальны інвестыгейшн у самую брудную тусоўку мінулых выходных – выступленне маскоўскага (ці наваполацкага) гурта Anal Grind у бары ili.

 

На абвестку канцэрта мы трапілі выпадкова: шукалі, як эксцэнтрычна ў Менску правесці вольны час. У выніку нашую ўвагу зачапіў прывоз маскоўскага порнаграйнд-праекта Anal Grind. Мы, канешне, не спадзяваліся, што нас вымажуць калам на танцполе, але рыхтаваліся да ўсяго.

На ўваходзе нас сустракае ахоўнік з выглядам «я і не такое ўжо бачыў», далей па лесвіцы свідруе пільным позіркам гатэса ў туга зацягнутым гарсэце. Танцпол са старту абдымае шчыльным гукам, на якім рассеяныя ў шахматным парадку наведнікі хэдбэняць, як галоўныя сапернікі Дон Кіхота. Выступ гасцей распачаўся, калі бубнач хэдлайнераў зняў порткі і прызваў публіку сустракаць сапраўдных вычварэнцаў. Апранутыя ў скураныя партупеі, Anal Grind перамяжоўвалі свае трэкі сэмпламі з парнухі, а вакаліст абвяшчаў наступныя кампазіцыі, распавядаючы гісторыі пра эклеры са сракі, ашалелы фістынг і чэлес у хот-догу. Час ад часу ён  патрабаваў ад натоўпу зрабіць circlepit ці сцяну смерці, што выглядала больш падобным да фізкульт-хвілінкі. Не так маштабна, як на якім-небудзь Fluff Fest, але і параўноўваць нельга. Пасля такіх тус хочацца толькі падзякаваць космасу, жыццю, богу, сатане, іншым сілам, людзям за стварэнне акіяну музыкі, куды кожны чалавек, як рака, можа зліць сваю энергію.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
Фота by poliakowa

 


КОММЕНТАРИИ (2)

YourFishie | 15.02.2017 03:55

Тю! Заметно, что барабанщик вдохновлялся имиджем Lightning Bolt.

2 0 +2
Апполо Крид
Апполо Крид | 13.02.2017 20:47

После такого концерта будешь весь вечер дома отрыгивать комки шерсти,как котик.

9 0 +9