ДНК валанцёрства

Што штурхае людзей з года ў год на бескарысную дапамогу ў ледзь не процілеглай кропцы Еўропы? Аляксандра Грэчка ў новым выпуску «Іншых гісторый» распавядае пра ірландскіх валанцёраў, якія ўжо амаль 20 гадоў дапамагаюць Чэрвеньскаму дзіцячаму дому-інтэрнату.

 

 

 

  Аляксандра Грэчка, стваральніца дакументалкі:

У Чэрвеньскім інтэрнаце я апынулася выпадкова: убачыла абвестку аб штотыднёвых валанцёрскіх паездках. І ўжо падчас першай ведала дакладна, што больш ніколі сюды не вярнуся.

Бо там усё – пра «занадта». Занадта кіслыя пахі, занадта тонкія ногі, занадта дакучлівыя стогны. І занадта недарэчная ты: не ведаеш, чым дапамагчы, як гуляць, што адчуваць. Страх, шкадаванне? Сорам? За сваю грэблівасць і пужлівасць, за няздольнасць бачыць далей за цялесную абалонку. Калі аднабакова судзіш тое, што не разумееш, і раўнадушна абараняешся ад таго, што занадта відавочна баліць.

І таму – вяртаешся. Каб зведаць, што да водараў можна звыкнуцца, а енк суцешыць дотыкам. Каб адчуць, што ў здранцвелых спазмам пальцах – такая ж пяшчота, а ў па-даросламу сумных вачах – такое ж дзяцінства. І каб аднойчы заўважыць, што больш не рэфлексуеш над абстрактнымі сэнсамі, бо кожны з іх становіцца вельмі простым і канкрэтным і адтаго – жыццесцвярджальным.

Для мяне гэтая гісторыя – пра любоў. У месцы, дзе, на першы погляд, няма ёй месца, калі насамрэч яна – адзінае, што тут ёсць.

 

Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.

 

 

Астатнія дакументалкі шукай тут.

 

Тэкст і аўдыя by Аляксандра Грэчка
Джынгл, звядзенне і гукавае афармленне by Антон Сарокін
 

КОММЕНТАРИИ (0)

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ