Што рабіць з «лістамі шчасця» для «дармаедаў»?

Дэкрэт аб дармаедстве, прыняты ў 2015-м, стаў гэтакім флэшбэкам з Савецкага Саюза, адабраў у нас права не працаваць і праехаўся па нашых свабодах, нібы бульдозер. Падатковая ўжо абрынула на краіну лавіну абвестак з тэкстам: «Віншуем! Вы дармаед. Дакажыце за трыццаць дзён, што гэта не так, альбо заплаціце падатак і спіце спакойна». У новым выпуску рубрыкі «Працэс» мы тлумачым, як рэагаваць, калі менавіта табе прыйшоў «ліст шчасця».

 

Што здарылася?

 

2 красавіка 2015 года прэзідэнт падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», вядомы ў народзе як «падатак на дармаедства».

 

Што гэта значыць?

Калі ты не працуеш і не плаціш падаткі з даходаў або плаціш іх менш за 183 дні на працягу каляндарнага года, то мусіш заплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь (за 2015-ы – BYN 360, за 2016-ы – BYN 420).

 

Праўда, што дэкрэт нумар 3 парушае правы чалавека?

Яшчэ як! Фактычна дэкрэт прымушае працаваць насуперак волі, чым парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь ажно пяць разоў і супярэчыць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Такім чынам, урад вырашыў папоўніць дзяржаўны скарб і ўвёў падатковы збор з непрацоўных беларусаў. Але ж цымус у тым, што прымусовая праца забароненая Канвенцыяй Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП).

 

Што за «лісты шчасця» і ці можна іх праігнараваць?

Падатковая інспекцыя дасылае лісты з паведамленнем аплаціць падатак на дармаедства.
Вядома, ты можаш пакінуць ліст у паштовай скрыні, праўда, рана ці позна ён цябе ўсё адно напаткае. Тэхнічна лічыцца, што абвестку ты атрымліваеш праз 10 дзён пасля таго, як яе адправілі. Пасля ў цябе ёсць 30 дзён, каб разабрацца з падатковай інспекцыяй. Агулам ты маеш каля 40 дзён.

Цягам гэтага часу варта зганяць у падатковую і паказаць дакументы, якія б вызвалілі цябе ад выплаты збору на дармаедства.

Калі ўважнай прычыны не плаціць няма, адзінае магчымае выйсце – чакаць да апошняга тэрміну выплаты (зараз гэта 20 лютага 2017 года) у надзеі на змены ў дэкрэце №3.

 

Чаканне дастала! Як я магу абараніць свае правы ўжо зараз?

Спачатку ўзбройся прававымі ведамі.

Далей падавай скаргу ў электронным ці ў пісьмовым выглядзе на імя кіраўніка інспекцыі або асобы, якая падпісала апавяшчэнне. Узор скаргі ў падатковую інспекцыю ўжо існуе.

Цягам месяца чакай адказ. Калі ён цябе не задаволіць, ты маеш права звярнуцца са скаргай у вышэйшую падатковую інспекцыю (абласную або Менскую гарадскую).

Пасля ідзі ў суд у парадку закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» са скаргай на дзеянні (або бяздзейнасць) дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія парушаюць твае правы. Узбройся ўзорам скаргі. Праўда, за разгляд скаргі ў судзе прыйдзецца заплаціць пошліну памерам у адну базавую велічыню (BYN 23). Верагоднасць выйгрышу невялікая, але ёсць шанец, што масавыя звароты людзей у суды змогуць зварухнуць механізм дэкрэта.

 

Я жыву/вучуся/працую за мяжой, а падатковая запісала мяне ў дармаеды. Што рабіць?

Без панікі. Можаш прыйсці ў падатковую і паказаць пашпарт са штампамі аб выездзе за мяжу, каб пацвердзіць што цябе не было на тэрыторыі Беларусі звыш 183 дзён на год.

Але неабавязкова ехаць у Беларусь дзеля сустрэчы з інспектарамі. Усё можна зрабіць анлайн:

– заходзь на сайт Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;
– выбірай раздзел «Электронны зварот» і далей «Звароты грамадзян»;
– у форме звароту знайдзі падатковую інспекцыю па адрасе, на які табе даслалі абвестку;
– пазнач імя, імя па бацьку, прозвішча, адрас электроннай скрыні і адрас тваёй прапіскі ў Беларусі;
– у тэксце паведамлення напішы, што знаходзішся за мяжой больш за 183 дні ў каляндарным годзе;
– прымацуй сканы пашпарта са штампамі, фотку працоўнай візы, грын-карты ці іншыя дакументы, якія сведчаць, што ты жывеш за мяжой;
– цягам пятнаццаці дзён (у асобных выпадках цягам месяца) атрымаеш адказ аб вызваленні ад выплаты збору.

 

Я планую залегчы на дно. Што мяне чакае ў найгоршым выпадку?

Вырашае суд. Могуць даць штраф на суму ад 2 да 4 базавых, а могуць арыштаваць на тэрмін да 15 сутак. Аплата штрафу, аднак, ад выплаты падатку не вызваляе.

Калі арыштуюць, то адправяць на прымусовыя работы: месці вуліцы, прыбіраць смецце альбо збіраць камяні на палях. За такую працу табе, на жаль, нічога не заплацяць. Аднак, калі адпрацоўваеш, ад выплаты збору на дармаедства аўтаматычна вызваляешся.
Найгоршы сцэнар – абмежаванне выезду з краіны, а ў зусім крытычным выпадку – канфіскацыя маёмасці.

 

Факты па дэкрэце

 Па звестках «СБ», на канец 2016 года падатковая даслала 252 тыс. паштовых паведамленняў. Дзве траціны з іх – у апошнія тры тыдні снежня.

Як кажа намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, базу дадзеных «дармаедаў» стваралі больш за 27 дзяржорганаў і 82 тыс. арганізацый (!).

Падатковы збор заплацілі 13,6 тыс. чалавек (то-бок 5,3% ад колькасці ўсіх, каму адправілі паведамленні) на агульную суму BYN 4,9 млн.

Яшчэ нікога не прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці па дэкрэце №3.

 

 

 

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Незалежнаму прафсаюзу РЭП.

Ілюстрацыя by Sheeborshee

 


КОММЕНТАРИИ (5)

 Cosmo
Cosmo | 2017-01-12 19:43:07

1) Жаль, что текст на белорусском. Не все смогут его прочитать. 2) В Суд идти не с чем. Нет доказательств для Суда, что я хочу работать, но не могу найти желаемую работу. Действие Декрета #3 Суд не отменит, а пеня на налог натикает. 3) Надеюсь на отмену Декрета #3.

YourFishie | 2017-01-11 13:23:52

Хороша статья тем, что там по пунктам всё расписано. Будем
Надеяться, что текст поможет наметить вектор решения проблемы с налоговой у юридически-неграмотных людей.

hop, как ни странно, лулзы не получится словить, если об этом напишут в тех самых газетах. Бездействие — более типичная черта обыдления, точнее, запуганного и загнанного быдла в случае, когда предлагают активные варианты решения проблемы.

hop
hop | 2017-01-10 18:48:08

Советы, взятые из воздуха. Это не камень в огород автора. Просто, что-то хоть мало-мальски конкретное можно будет говорить тогда, когда/если пройдут первые суды. Пока что это вангование, увы. Все уже обсосано-переобсосано на форуме онлайнера. Правозащитники тоже ничем толком помочь не могут, писали им уже. ИМХО, но бежать платить или что-то доказывать — не только неуважение себе, но и последняя стадия обыдления, государство этого и хочет добиться.
Для лулзов, осуждения и скандальчиков можно и нужно красиво писать в НЮ Таймс, Шпигель и прочие читаемые газеты. Лишь бы знание языка позволяло.

23 10 +13
Ответить
trickser
trickser | 2017-01-10 23:46:30

А вы что предлагаете делать или что сами делаете?

hop
hop | 2017-01-11 14:58:04

Сначала нужно писать жалобу на имя того, кто указан в письме, затем его начальнику и т.д. Ни с чем идти в суд — так себе идея. Можно и нужно написать жалобу в прокуратуру о вымогательстве, мало ли кто такие письма наклепал. Попутно собирать и бережно хранить все бумажки-отписки. Для суда/МОТ/ООН и пр. кооперироваться и писать коллективно.
Повторюсь, что все это гадание и думание в пустоту. ХЗ как оно все будет.

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ