Бум шакалака!

 

У прастору Менска ўрываюцца новыя героі, разбіваючы класічныя ўяўленні фэшн-свету. Агенцтва альтэрнатыўных мадэляў B.O.O.M. ладзіць здымкі для брэндаў адзення, асвяжае візуал канцэртаў, здымаецца ў кліпах. Галоўная ўмова для прыняцця ў каманду – нефармальная знешнасць, наяўнасць татуіровак і бодзімадыфікацый. Мы вырашылі зазірнуць на чарговую фотасесію агенцтва і падгледзець за мадэлямі, якіх складана пераблытаць.

 

 

Іры, заснавальніцы агенцтва, 21 год. У 15 у яе была першая фотасесія, адкуль фота ёй не вярнулі да гэтага часу. Але тое не адбіла цягу да здымак, і ў ліпені 2016 года дзяўчына трапіла ў каманду маскоўскага мадэльнага агенцтва Creepy Sweets. Хутка яна стала дырэктаркай менскага філіяла, але пачала адчуваць, што канкрэтна гэтая праца прыносіць ёй больш болю, чым іголка тату-машынкі, і абмяжоўвае больш, чым гарсэт. Трэба было ўзгадняць абсалютна ўсе дзеянні з Масквой, дасылаць фатаграфіі з усіх здымак і чакаць адабрэння, несці ўсе выдаткі самастойна і не ствараць уласную групу ў VK. Працэс працы зацягваўся, маскоўская дырэктарка камунікавала з менскай камандай усё менш часу, а Іры вельмі хацелася як мага хутчэй аформіць усё афіцыйна. Таму ў верасні яна прыняла рашэнне сысці з той каманды і пачаць сваю справу.

 

 

 

 

Іра: «У Беларусі складана стварыць бізнэс. Былі прыколы і з падатковай – дарослыя работнікі не ўспрымалі мяне ўсур’ёз, татуіраваную 21-гадовую дзяўчыну. Глядзелі як на дурніцу: “Татуіраванае мадэльнае агенцтва?”»

 

 

 

 

 

Мэта агенцтва – яшчэ раз пераканаць грамадства, што татуіроўкі – гэта мастацтва, а не культура зэкаў. Пра гэта і расшыфроўка B.O.O.M. – Breaking of Old Memories. Ужо пасля таго, як Іра вызначылася з назвай, ёй стала вядома пра музычнае агенцтва BOOM. Самае дзіўнае, што яны сталі супрацоўнічаць.

 

 

 

 

 

 

Веня: «Мы пазнаёміліся з Ірай яшчэ падчас Creepy Sweets. Мне напісала сама дырэктарка і вельмі расстроілася, што я з Беларусі: казала, што ў Маскве вельмі не хапае такіх мадэляў. Наогул здымкамі я займаюся прыкладна тры гады – у мяне іх было ўжо каля 40. Фотасэты мне падабаюцца больш, чым відэа, – тут я адчуваю сябе больш упэўнена. Наогул я тут самая дарослая – мне 25».

 

 

 

Агенцтва праводзіць фотасесіі прыкладна кожны тыдзень, бо ўсім мадэлям трэба прыстойнае партфоліа. Тут любяць адказных мадэляў, якія не спазняюцца і сур’ёзна ставяцца да працы. З алкаголем таксама строга – Іра забараняе піць на здымках і мерапрыемствах, нават калі яны праходзяць у бары. Датычна знешнасці няма жорсткіх правілаў – галоўнае, каб людзі былі нефармальныя і ўмелі пазіраваць. А той жа plus size цяпер становіцца папулярным, таму такія мадэлі таксама вітаюцца. Цяпер у агенцтве каля 25 мадэляў.

 

 

 

 

Дарына: «Калі мне было гадоў 10, я глядзела ўсялякія шоу пра мадэльны бізнэс і вельмі хацела быць яго часткай. Але потым з’явіліся татуіроўкі, пірсінг – і стала зразумела, што мадэллю мне ўжо не стаць. І раптам аказалася, што гэта магчыма і нефармальныя мадэлі нават папулярныя. Сюды мяне паклікала мая цырульніца – проста сказала адправіць заяўку. Мне тут падабаецца, і ўдалыя фатаграфіі вельмі падымаюць самаацэнку. Я даўно займаюся танцамі, таму люблю пазіраваць».
Арына: «Мне 16 гадоў, я вучуся на настаўніцу англійскай. Што тычыцца бодзімадыфікацый, то спачатку я пракалола нос, а потым паступіла ў каледж і стала рабіць тунэлі, фарбаваць валасы, біць татуіроўкі. Калі б я засталася ў школе, то наўрад ці гэта ўсё зрабіла б. Мяне паклікалі на кастынг праз пару дзён пасля таго, як я падала заяўку. Гэта было тры месяцы таму, і я ўдзельнічала амаль ва ўсіх мерапрыемствах і здымках. Амаль увесь свой вольны час выдаткоўваю на гэты праект».

 

 

 

 

Неяк мадэлі B.O.O.M удзельнічалі ў эма-паці ў «Брюгге» ў адпаведных вобразах. Іра з яе галоўным памочнікам Антонам былі вядучымі, мадэлі выступалі ў ролі хостэс, стаялі на ўваходзе з квіткамі, прымалі рэчы ў гардэробе, тусілі сярод гледачоў. Імі зацікавіліся і запрасілі ў Rock Cafe на Кастрычніцкай, пасля – шэраг калабарацый: здымкі для крамы адзення Adept, здымкі ў кліпе постхардкор каманды Ash & Skies, супрацоўніцтва з брэндам адзення ScapegoaT_404 і нават удзел у Belarus Fashion Week. Праўда, фатаграфіі і відэа з многіх здымак яшчэ не гатовыя, як гэта часта бывае з TFP.

 

 

 

 

Ілля: «Нядаўна я ўдзельнічаў у здымках рэкламы для Wargaming – там даведаўся пра B.O.O.M. Падаў заяўку, адразу ўліўся ў калектыў, зняўся для Adept, вёў конкурсы на пераднавагодняй вечарыне ў кальяннай, натхніў каманду ўсё ж такі зрабіць відэаблог».
Сяргей: «Гэта класны праект, першы такі ў Беларусі, хоць у іншых краінах падобныя дзвіжухі ўжо развітыя. Я прыйшоў сюды нядаўна, удзельнічаў у здымках для 404. Для мяне гэта як другая праца, а першая – цырульнік. Але не ў барбершопе, а ў салоне прыгажосці».
Марта: «Я вучуся на педагога-мастака, заканчваю ўніверсітэт.У B.O.O.M. вельмі класная каманда, і разам мы можам дасягнуць шмат чаго – напрыклад, больш камерцыйных здымак».

 

 

 

 

Неўзабаве мадэлі будуць здымацца ў кліпе італьянскага поп-панк гурта Larry’s Emotions, сайд-праекту гітарыста металкор-банды Helia Джымі Бароў. Іра пасябравала з імі, калі была ў Італіі, і нядаўна прапанавала зняць відэа ў Беларусі. Яны загарэліся жаданнем і вырашылі заехаць сюды падчас туру.

 

 

 

Іра: «Плануем яшчэ паехаць у дзіцячы дом і арганізаваць фотаздымку для дзяцей. Я сама правяла там чатыры гады. Мой бацька памёр ад алкагольнага атручэння, калі мне было 4 гады, затым маці пазбавілі бацькоўскіх правоў, і я пераехала да бабулі. Потым мяне адправілі ў дзіцячы дом. Цяпер маю зносіны толькі з дзядзькам, і, магчыма, менавіта яму я імкнуся даказаць, што магу нешта зрабіць у гэтым свеце».
Антон: «Пакуль мы ні капейкі не зарабілі – на дадзеным этапе ўсё робім на аснове бартэру і дзеля ідэі. Я думаю, што асноўнымі нашымі кліентамі стануць крамы, якім трэба зняць прома-ролікі або лукбукі. Зрэшты, мы адкрытыя да любых цікавых нам здымак. Таксама ў планах запусціць свой відэаблог, дзе будзем расказваць, як жывуць і працуюць нашыя нефармальныя мадэлі».

 


 

P.S. Дарэчы, 29 студзеня агенцтва праводзіць адкрытыя кастынгі, таму, калі ты любіш цягнуць вуха, атрымліваеш кайф ад тату-іглы і марыш пра подыум з чацвёртага класа, пішы B.O.O.M. Падрабязнасці тут.

 

 


КОММЕНТАРИИ (6)

Love it!

0 0
Oggo Pip
Oggo Pip | 17.01.2017 15:50

Рэдакцыя, дзякуй, кідануў [зігу]!

8 1 +7
C@RMELLO | 14.01.2017 08:06

А что не так-то? Прежде чем коментировать, стоит хотя-бы загуглить и прочесть что значит данный символ и татуировка, не благодари http://grimuar.ru/zashita/talisman-i-amulet/chto-oznachaet-kolovrat.html

3 15 -12
Архитекторка Саша
Архитекторка Саша | 14.01.2017 10:39

Мальчик, я получше тебя знаю, что есть коловарт. Это явный неоязыческий и неонацистский символ, и не надо тут ссылочки на злачные сайты о магии для домохозяек кидать, это же смешно))
В новой редакции статьи 17.10 административного кодекса Беларуси коловрат скоро учтут как официально неонацисткий символ, так что не долго этой валькирии с ним красоваться, побежит перекрывать, или будет штрафы регулярно платить.
"Таким образом, наказуемыми станут приветственные жесты национал-социалистов, пароли, коды, цифры, в которых зашифрованы имена фюрера. К примеру, «88» — зашифрованное приветствие «Хайль, Гитлер!», «SS», всевозможные руны, «кельты», «коловраты», — объясняют в Министерстве внутренних дел."
Но самое смешное, что у этой фрау набит неоязыческий коловрат на плече, и христианский крест на фаланге пальца. Что-то она не определится в вере никак) Предлагаю набить мусульманский полумесяц на лбу для полноты картины ;)

25 7 +18
Архитекторка Саша
Архитекторка Саша | 14.01.2017 01:52

Интересно, а никого из клиентов агенства не смущают коловарты на плечах моделей?

17 5 +12
dfg
dfg | 23.01.2017 10:19

Нет, равно как не смущает твою мамку свастон у меня на лобке

1 7 -6