Sex, drugs, hip-hop

Літоўскі фатограф і кліпмэйкер АboveGround дае магчымасць падгледзець за адрыўным стылем жыцця хіп-хоп кам’юніці знутры, застаючыся на бяспечнай дыстанцыі.

 

 

AboveGround – фатограф і кліпмэйкер з Літвы. Сапраўднае імя невядомае, але і ясна чаму – таго, што можна знайсці на ягоных здымках, хопіць, каб адкрыць не адну крымінальную справу. Ён шмат вандруе: пад ягоную ўвагу трапляюць тусоўкі ад Літвы да Ісландыі праз Нью-Ёрк і Парыж, – і ўжо мае імя ў еўрапейскай альтэрнатыўнай фатаграфіі. Здымае ў асноўным snap shots пра штодзённасць еўрапейскай і амерыканскай андэграўнднай супольнасці: іх творчасць, вечарыны, наркотыкі і алкаголь, праблемы з паліцыяй і дух свабоды.

Працы AboveGround даюць даволі спрэчны эфект. З аднаго боку, яны здымаюць з хіп-хоп тусоўкі залатыя ланцугі і вызваляюць з нерэалістычных дэкарацый, створаных крэатыўнай індустрыяй. З другога – гэтыя здымкі ўтвараюць асобнае гета, напоўненае спецыфічнымі сімваламі прэстыжу і бутэлькамі дарагога алкаголю. Гэтыя фота абяцаюць паказаць рэальнасць, і мы чакаем сутыкнуцца з дэміфалагізацыяй вобраза хіп-хопера/графіціста, але толькі ўзмацняем othering – прызнанне групы ці асобы як «іншага».

Але глядзяць на здымкі AboveGround не для аналізу соцыуму, а для таго, каб падсілкавацца гэтай атмасферай драйву, бясконцых тусовак, супраціўнага крэатыву. Ягоная творчасць – маніфест андэграўнднага духу, сапраўдная візуалізацыя дэвізу «Sex, drugs, hip-hop» і адначасова мануал, як трэба адрывацца ў маладосці і як не спыняцца, калі ад яе засталіся рожкі ды ножкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


КОММЕНТАРИИ (1)

pipa
pipa | 19.10.2016 20:19

а дзе секс и телочки? одни нигрилы какие-то

0 0