34mag: галоўнае за 2016 год

  • 27.12.2016
  • Автор: 34mag
  • 6416

 

2016 год выдаўся не самым простым не толькі для ўсяго сусвету, але і для нашай салодкай рэдакцыі. Галоўным праё*ам года стаў калапс на серверах сайта, у выніку чаго ў лютым была страчаная старая версія нашага часопіса. Мы вырашылі, што такім чынам вышэйшыя сілы падказваюць нам, што так больш жыць нельга, – і за два месяца фактычна з нуля распрацавалі і выкацілі новую версію 34mag. Але пра ўсё па парадку.

 
 
 
Новае жыццё пачынаецца 18 красавіка 2016-га – мы выкатваем новы сайт і тлумачым, што будзем рабіць далей і навошта.

 

 

 
 
Да 30-х угодак Чарнобыльскай трагедыі збіраем асноўныя даты, звязаныя з гэтай сумнай падзеяй, у адзіны timeline.

 

 

У траўні матэрыялам пра вуліцу Кастрычніцкую стартуе наш летні праект «Таемны госць», аўтарам якога становіцца пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. На нашу просьбу літаратар фіксуе галоўныя падзеі менскага лета, ставіць на сабе эксперыменты і, здаецца, нядрэнна бавіць час.

Чытаць увесь праект

 

 

Яшчэ адзін наш сёлетні праект пад назвай E-quality прысвячаецца гендарнай роўнасці і жаночым правам. У межах яго выйдзе серыя відосаў – і першы з іх пра Women’s Rock Camp.
 

 

 

На 34mag з’яўляецца беларускі пераклад кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў» – двухактавы зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій. На беларускую Шаблоўскага пераклала Адэля Дубавец.
 

 

 

16 чэрвеня стартуе наш галоўны відэапраект года – урбаністычна-музычнае шоу Minsk Music Sessions. На працягу ўсяго лета ў розных гарадскіх лакацыях мы здымаем беларускіх музыкаў – ад зорак да андэрдогаў, ад электронных прынцэс да герояў хіп-хопу, ад легендаў рок-н-ролу да трапяткіх дэбютантаў. У межах першага сезона выходзіць 10 выпускаў MMS (плюс адзін бонусам).

Глядзець Minsk Music Sessions

 

 
Выходзіць першая серыя доўгачаканага роўд-муві «Вакол Беларусі на роварах з маторамі». Праект, дарэчы, still in progress.
 

 

 

 
Яшчэ адна важная кніжная прэм’ера ад 34mag: выходзіць раман Аляксея Талстова «Апоўначы на сіалімскім мосьце». Ты што, яшчэ не чытаў(-ла)?
 

 

 

 

У Кіеве забіваюць Паўла Шарамета. Горка і цяжка.

 

 

 

 
Мы наведваемся ў дом-інтэрнат № 3, каб разам з яго жыхарамі паслухаць чытку п’есы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбны».

 

 

 

 
У Менск прыязджае зорка эстонскага рэпу Томі Кэш. Калісьці мы аднымі з першых рабілі з ім інтэрв’ю.

 

 

 

 

 

 
Запускаем яшчэ адну візуальную рубрыку – пра кліпавае мастацтва.
 

 

 

 

 
Разам з паплечнікамі выдаем друкаваную мапу вуліцы Кастрычніцкай (а таксама яе PDF-версію). Дарэчы, мапу яшчэ можна бясплатна атрымаць у некаторых установах горада – напрыклад, у кафэ «Лаўка».

 

 

 
 
У Менску грыміць Vulica Brasil. У межах фэсту ладзім сваю сцэну і няблага праводзім час. Вось справаздача.

 

 

Тэсцім новы афлайн-фармат пад назвай 34 Media Day. Першы з іх праходзіць у верасні і прысвячаецца тэме ўзаемадзеяння горада і медыяў. На другім, лістападаўскім Media Day гутарым пра маркетынг краін – разам з паслом Бразіліі і госцяй з Грузіі.

 

 

 
Наша аўтарка бярэ з сабой схаваную камеру і выпраўляецца ў падарожжа па Беларусі аўтаспынам. Глядзі, што з гэтага выйшла.

 

 

 

За 2016 год на нашым лэйбле «Пяршак» выходзіць 15 музычных прэм’ер (то-бок атрымліваецца, што мы выдаем 1,25 рэлізаў у месяц). Самым папулярным альбомам года выяўляецца Plastyka ад Akute.

Усе прэм’еры «Першака»

 

 

 
Літаральна па гарачых слядах робім вялікае інтэрв’ю з галоўнай літаратурнай сенсацыяй года – пісьменнікам Максам Шчуром, які толькі-толькі атрымаў прэмію Гедройца.

 

 

 
Збіраем некалькі дзясяткаў цікавых і неспадзяваных фактаў пра беларусаў: ад групавога сэксу да нацыяналізму.

 

 

 

Стартуе аўтарскі праект нашай аўтаркі і фатографкі Тані Капітонавай «Голас цела», прысвечаны адносінам людзей з іх цялеснымі ўвасабленнямі. Першым паказвае свае шнары, сінякі і цягліцы тай-баксёр і рок-герой Віталь Гуркоў.

 

 

 
Знаёмімся з менскай моладдзю на канцэрце Фараона, зоркі клаўд-рэпу з Расіі. Чуем і бачым шмат чаго новага і цікавага.

 

 

 

 
Зноў нагадваем усім, што Менск – гэта сity of heroes, а перад тым як пачаць, лепей ненадоўга спыніцца. Карацей, выходзіць новая лімітаваная серыя вулічнага адзення ад 34mag & LSTR.

 

 

 

 

 

 
Тусім з новым маладым хіп-хоп героем на імя Бакей. Робім стаўкі: праз пару год ён будзе качаць не толькі ў Беларусі. 

 

 

 

На нашу рэдактарку Таню на вуліцы нападае сабака. Вынікам гэтай непрыемнасці становіцца чарговы выпуск рубрыкі «Працэс». Наогул у 2016-м на старонках 34mag выходзіць 21 серыя рубрыкі, у якой мы імкнемся тлумачыць складаныя ды непрыемныя тэмы дасціпнымі словамі. Кожны матэрыял суправаджаецца фірмовай карцінкай ад нашай ілюстратаркі Sheeborshee.

Увесь «Працэс»

 

 

У снежні актыўна дэманструем вынікі аўдыядакументальнага праекта «Іншыя гісторыі», праца над якім пачалася яшчэ вясной. Дакументары-жыццяпіс утапічнага грамадства «Беларуская вясёлка», гісторыя аднаго захворвання на рак, успаміны пры культавы беларускі «шэры глянец» і філасофская аўдыяпрыпавесць пра ваўкоў і людзей – такой разнастайнасці тэм і сюжэтных паваротаў не адчувалі нават хвалі радыё «Культура». Далей будзе.

Рубрыка «Іншыя гісторыі»

 

 

 
Абяцаем сабе ды і іншым не рабіць лайна ў 2017-м. У 2016-м, здаецца, амаль атрымалася.

 

 

 


КОММЕНТАРИИ (1)

Алексей
Алексей | 27.12.2016 18:35

"2 месяца"? ці "2 месяцы"? гэта праёб ці новыя правілы, а то пасля фемінітываў хз, хачу быць у курсе

0 0