40421 25

Жлобін – гэта вырай

Падаецца, што прасунутыя беларусы часцей бываюць у Вільні або Барселоне, чым у беларускай правінцыі. Мэта нашай новай рубрыкі «Гэта вырай» – у рамках спецпраекта «Правінцыя» расказаць беларусам пра саміх сябе, бо Радзіму, як і сваякоў, не выбіраюць.


 

Перыядычна наш гонза-агент Кірыл Сынкоў будзе рабіць спантанныя высадкі ў беларускіх гарадах, каб набрацца ўрбаністычных легенд і разам з мясцовымі піць, скакаць, плакаць і смяяцца. Першая місія – горад Жлобін. Тут нашаму кантрыбутару давядзецца ўдыхнуць свежага паветра аднаго з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны ды закусіць уражанні долькай лайма на элітнай вечарыне ў сапраўдным гарадскім офісе.

 

Прывітанне, Жлобін!

Я высаджваюся ў Жлобіне ў суботу раніцай з намерам правесці тут ўікэнд. У гэтым горадзе я ўпершыню і толкам нічога пра яго не ведаю, акрамя таго што тут месціцца Беларускі металургічны завод (БМЗ). На ім працуюць больш за 12 тысяч чалавек – гэта кожны шосты жыхар горада. Жартуюць, што астатнія гараджане гандлююць мяккімі цацкамі, бо ў Жлобіне таксама працуе найбуйнейшая ў Еўропе фабрыка штучнага футра, даўно нерэнтабельная. Калі ў дзяцінстве ты з бацькамі ездзіў адпачываць у Крым, абавязкова цяпер прыгадаеш свой першы страх, калі ў вокнах цягніка раптоўна матэрыялізаваліся рознакаляровыя морды гіганцкіх мяккіх львоў, зайцоў ды мядзведзяў.

Ля ўваходу ў чыгуначны вакзал ззяе непагасным святлом беласнежны Ільіч. Пад ім мяне сустракае Салёны – гэты мясцовы хлопец будзе адным з маіх самазваных гідаў па горадзе, яго я адшукаў праз сяброў. Мы знаёмімся і адразу накіроўваемся да Стэна, галоўнага мясцовага тусоўшчыка. Апагеем майго жлобінскага квэсту мае быць закрытая тусоўка на «Офісе».

«Офіс» – культавае ў вузкіх жлобінскіх колах месца адпачынку тутэйшай залатой моладзі. Насамрэч гэта звычайнае працоўнае памяшканне фірмы, якой валодае бацька Стэна. У працоўныя дні на канторы сядзяць супрацоўнікі кампаніі, разграбаюць паперкі, пішуць справаздачы і рубяцца ў «Касынку». Але на выходных, калі клеркі і бухгалтары хаваюцца па дамах, офіс пераходзіць ва ўласнасць жлобінскіх пацаноў, якія ведаюць, як правільна выкарыстоўваць гэтыя 50 квадратных метраў. Акурат у ноч з суботы на нядзелю тут пачынаецца сапраўднае «ад заходу да світання». Тым, хто ў тэме, «Офіс» вядомы як легендарны алкагольна-забаўляльны запаведнік, трапляюць сюды толькі абраныя – на запрашэнне Стэна і ягоных сяброў. Залётныя пацаны, як я, тут здараюцца рэдка.

А пакуль мая задача – пранікацца горадам. Мы ідзём па бульвары Металургаў, асноўнай артэрыі Жлобіна. У горадзе яна выконвае таксама функцыю галоўнага месца сустрэч і знаёмстваў – кожны вечар гэтыя чатырыста метраў топчуць ліхія экстраверты, спыняючыся каля кожнай лавачкі, каб пашчабятаць. Салёны кажа, што рабіць у горадзе зусім нехер, таму ўсе паціху звальваюць у сталіцу і хутка сустрэць тут каго-небудзь нармальнага будзе ўвогуле цяжка.

Мы падыходзім да лядовага палаца «Металург» і спыняемся папаліць. Раптам да нас падрульвае пацан гадоў дваццаці з вялікім каркасам у форме сэрца, абвешаным ружамі – здаецца, братан выправіўся на спатканне. Я падазраю, што ён хоча стрэльнуць цыгарэту ці запальніцу, і ўжо лезу ў кішэню, але хлопец мяне здзіўляе: «Закінуцца будзе?» Злёгку прыфігеўшы, раблю выгляд, што не пачуў. Ён паўтарае: «Ёсць насвай закінуцца?» Пазней Салёны тлумачыць мне, што насвай у Жлобіне тэма не рэдкая, закідваюцца ім у асноўным хакеісты, адсюль і месца распаўсюду.

Прывітанне, Жлобін! Я пачынаю цябе адчуваць.

 

data-description="это со второго этажа." /> data-description="" />

 

Элітны «Офіс»

Нарэшце каля гіпермаркета «Еўраопт»мы сустракаемся з бандай жлобінскіх party animals, усяго чалавек дзевяць. Выпраўляемся па самы важны кампанент сённяшняга вечара. Чувакі доўга стаяць у аддзеле з дарагімі напоямі і вырашаюць, які ром, тэкілу ці джын выбраць. На мяне ўсе косяцца трохі падазрона, таму я вырашаю разрадзіць атмасферу і прапаноўваю набыць тэкілу за свой кошт. Гэта спрацоўвае – усе адразу ажыўляюцца, лёд кранаецца. У бок прадуктаў ніхто не глядзіць, і я разумею, што калі пачну піць з усімі на роўных, то бутэрброд, з’едзены яшчэ раніцай, асаблівай ролі ў маім выратаванні не адыграе.

Калі мы прыходзім на «Офіс», пацаны адразу раздзяляюцца: хтосьці ідзе замешваць кактэйлі, назвы якіх я дрэнна разумею, хтосьці пачынае настройваць гук і рабіць плэйлісты на вечар. Хлопец Коля, які мне падаўся самым пацешным яшчэ ў краме, дастае свой ноўт, падключаецца да офіснага кампа, грузіць World of Warcraft і сыходзіць у геймерскае вымярэнне. Памяшканне павольна напаўняецца прыемным бітам і атмасферай хуткага свята.

На пачатку вечара пацаны трохі напружваюцца, бо я ўвесь час клацаю затворам фотаапарата, але на трэцім кактэйлі на аб’ектыў ужо амаль ніхто не звяртае ўвагі, а пасля чацвёртага я і сам ужо на аўтамаце ціскаю на кнопку.

 

 

Споведзь Стэна

Поўдзень. Я злёгку збіты з панталыку і не адразу разумею, дзе прачнуўся. Побач са мной стаіць чалавек: гэта Малой, ён прынёс усім мінералкі. Я спрабую хутка прагартаць у галаве апошнія дванаццаць гадзін, але ж узгадаць усё атрымліваецца толькі па фатаграфіях на камеры. Паступова дэталі праступаюць, напрыклад, ранішняя размова са Стэнам. Яму 23, ён носіць густую бараду і вінтажныя вусы. Ён вучыцца ў МДЛУ, але з’яўляецца там раз на месяц. У такіх гарадах, як Жлобін, падобныя тыпажы сустракаюцца рэдка. Стэн, магчыма, адзіны чувак, які знайшоў свой парадайз у горадзе сталі.

«Ну, я проста прывык тут. Не ўяўляю сябе ў Менску, сталіца больш асацыюецца з універам. Няма ў мяне адчування, што там дом. Тым больш, у Жлобіне кватэра ёсць і праца на будучыню, – разважае Стэн. – Я не разумею жадання большасці жыць і працаваць у сталіцы, як быццам гэта надае табе нейкі статус. Яны, напэўна, не разумеюць, што пакуль вучацца, іх жытло і ўсе астатнія выдаткі аплачваюць бацькі. Калі ж прыйдзе час, ім давядзецца марнаваць 500 долараў толькі на кватэру, хоць у першы час многія нават столькі не будуць зарабляць. Ну а наогул, менавіта для мяне Жлобін – той горад, які мне патрэбны, хоць і тут ёсць свае недахопы. У прынцыпе, як і ў любым горадзе: шмат быдла, футбольных фанатаў, але па сутнасці ўсё вырашаюць знаёмствы. Гэта значыць, калі ты ведаеш патрэбнага чалавека, гэта дае табе шанец не атрымаць п**дзюлей».

Я выпіваю паўбутэлькі мінералкі, дзякую хлопцам і выпраўляюся на вакзал. Час вяртацца дадому, першая місія скончаная.

 


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ (25)

nick23-01-2015, 20:28

супер!! давайте ещё)

Адказаць

база23-01-2015, 20:31

охуенно

Адказаць

Заводчанин23-01-2015, 21:13

Заебца! Наконец отличная статья!

Адказаць

Njdoz23-01-2015, 21:49

Атмосферно ! сразу молодость вспомнил :)
Фотка Коли в бане убила вхлам

Адказаць

Dzyba23-01-2015, 21:53

Спасибо, на одном дыхании!

Адказаць

Димон23-01-2015, 22:27

Очень круто. Лучшие фото на 34 эвэр

Адказаць

Таня23-01-2015, 23:13

Фотографии - огонь! ))

Адказаць

Груен Боб24-01-2015, 00:41

Наконец у 34 появился охуенный фотограф!

Адказаць

Спадар Антось24-01-2015, 05:57

Агонь! Во гэта знатна!

Адказаць

мама24-01-2015, 06:25

охуенно и трансцендентно

Адказаць

Denis 24-01-2015, 09:12

znkv

Адказаць

mysha24-01-2015, 09:32

что за цёлка? жопа збс!

Адказаць

Светлана24-01-2015, 09:43

Светлана! На беджике же написано.

Адказаць

Гость25-01-2015, 01:00

Это очень и очень интересный формат. А фотограф - гений!

Адказаць
ava

Alexander Yakovlev 25-01-2015, 02:23

Супер! Чакаю наступны хутчэй! Вельмi выдатна!

Адказаць
ava

Aleksander Kot-Zajcau 26-01-2015, 18:48

Like

Адказаць

trubki_pito27-01-2015, 01:35

гонзо!!

Адказаць

Юрас27-01-2015, 09:39

Приезжайте в Барановичи

Адказаць
ava

Иван Морозько 27-01-2015, 19:03

Браво!

Адказаць

sv808028-01-2015, 06:59

Отличные фотографии, пересмотрел 3 раза!

Адказаць

Alex30-01-2015, 00:27

у Vice лучше

Адказаць

металлург30-01-2015, 20:49

Не удивлюсь, если мой комментарий не опубликуют. Но!!! Не могу разделить восторг большинства читателей. Жлобин представлен очень и очень поверхностно. «Золотая молодежь», простите, судя по фото, больше похожа на свиноту. Ужраться до усрачки, чтобы ездить голой задницей по полу и фоткаться при этом? Кстати, несмотря на размытые лица, «герои» вполне узнаваемы. Лично я отлично знаю этого здоровяка, работающего на БМЗ. Думаю, его коллектив с удовольствием посмотрит данный фотосет)))
… Абсолютно не понятно, какую цель ставил автор: полить грязью наш город или оказать деградацию молодежи? Фото завода через забор — абсолютно ни о чем. Про подписи вообще лучше помолчать. Жлобин совершенно другой и далеко не все его жители – такое быдло!

Адказаць

Алексей03-02-2015, 07:56

Разуй глаза, пааарень. Не знаю что ты куришь и в каких красках ты видишь мир, но автор передал город именно таким какой он есть на самом деле. Этот завод, эти работяги, уставшие после смены жаждущие попасть быстрее домой, пожрать и сесть за танки, а завтро все по новой... Ну а в субботу на жлондон нажраться, ну или другое похожее заведение которых у нас максимум 3. Смешно! В жлобине не чем занятся, нечем занять себя. Остается только бухать. А ребята просто угар, отрываются как могут!

Адказаць

лук15-02-2015, 04:10

еле осилил первые 79 фото , поменьше бы )) а так пьянка как пьянка, такой расклад тусы есть в каждом городе Беларуси , так что ради нее не было смысла туда ехать ;)

Адказаць

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.