Як мы EuroVelo-2 пракладалі
Нядаўна 34mag адправіўся ў сапраўдную роварную экспедыцыю разам з Менскім роварным таварыствам і амерыканскаю амбасадай. За два дні мы сур'ёзна падкачалі ногі, праверылі сябе на трываласць і яшчэ раз пераканаліся, наколькі ж прыгожая нашая краіна. Тэкст тут у дадатак – паглядзі на фатаграфіі, а потым паспрабуй паўтарыць наш трып.
Што такое EuroVelo-2?
EuroVelo – гэта 70 000 км па Еўропе, прызначаныя для зручных падарожжаў на ровары.
EuroVelo-2 , або «Маршрут сталіцаў» – дарога, якая злучае Дублін, Лондан, Берлін, Варшаву, Менск і Маскву. Гэта не тыповая веладарожка, а маршрут, які праходзіць праз лясы, палі, пушчы, гарады. Адпаведна, дарога не заўсёды заасфальтаваная, але заўсёды падыходзіць для праезду. На ўсёй працягласці маршруту ёсць інфраструктура: рамонтавыя майстэрні, сядзібы, месцы для кэмпінгу.
У Беларусі актыўная распрацоўка маршруту пачалася ўвосень 2015 г. з дапамогаю актывістаў з Менскага роварнага таварыства, хоць да гэтага яшчэ пару гадоў ішла падрыхтоўка. Хлопцы вывучалі ландшафт Беларусі – спачатку праз звесткі спадарожнікаў, затым – навобмацак, самастойна праязджаючы сотні кіламетраў і знаходзячы найбольш камфортныя дарогі. Цяпер беларускі ўчастак EuroVelo-2 праходзіць праз Белавежскую і Налібоцкую пушчы, Наваградак, Любчу, Менск. Мы выбралі прыкладна 100-кіламетровы трэк і адправіліся на пошукі прыгодаў.
Менск – Заслаўе
«З намі праўда едзе амерыканскі амбасадар?» – здаецца, усе спыталіся адзін у аднаго. «Калі б у нас былі нармальныя адносіны з Амерыкаю, то так бы і было, але цяпер ягоная пасада называецца «павераны амбасады», – тлумачыць Аляксей, які таксама працуе ў амбасадзе.
Аказалася, што распрацоўка EuroVelo-2 ажыццяўляецца пры падтрымцы амерыканскай амбасады – таму, калі Скоту і ягонай жонцы Фрэнсіс прапанавалі пракаціцца па пракладзеным маршруце, яны лёгка пагадзіліся. У кожнай краіне спрабуюць мясцовыя актыўныя віды адпачынку. У Малайзіі гэта быў дайвінг, у Азербайджане – пад'ём у горы, у Беларусі – велапрабег.
1
Малая Люцінка – Белакорац





























Белакорац – Кляцішча
У Белакорцы нас сустракаюць хлебам-соллю, прамаўляюць вітальныя словы і наліваюць самагон, з інтрыгаю тлумачачы: «Гэта наш нацыянальны напой, частуйцеся». «Бярозавы сок?» – тонка ўсміхаецца Скот і смела перакульвае чарку.
На наступны дзень у Налібоцкай пушчы мы будзем проста ціха перамяшчацца ўздоўж рэк, зараснікаў, балотаў, гушчароў. «Калі б я зваліўся з самалёта на незаселеную тэрыторыю – я б хацеў упасці сюды», – з мілаю непасрэднасцю прамаўляе хлопец у шлеме д'ябла.














Кляцішча – Любча











Тэкст і фота by Captain White
257 109 +148
stasms 30-05-2016, 22:37
А чаму тэкст i аповед абрываецца? Не маглi б вы, калi ласка, прыкласцi таксама карту, або GPS трэк вашага падарожжа? Цiкавыя месцы ж...маляўнічыя..
241 148 +93
Pavel Harbunou 01-06-2016, 16:47
Stasms, мапу і трэк глядзіце на Eurovelo.by
223 140 +83
stasms 01-06-2016, 22:47
Дзякуй за удакладненне!