31032 42

Сялянскае дыска

DJ-сэты, светлавыя інсталяцыі і дэкалітры спецыяльнай дыскатэчнай пены – гэта не Ібіца, гэта першая пенная вечарына ў заходнебеларускай вёсцы Мінойты. Кантрыбутар 34mag наведаў шумнае сялянскае паці, каб паназіраць за правінцыйнай тусоўкай і зразумець, што праўда ў яднанні.

 

 

 

 

Крыжыкі на ўваходзе

Вёска Мінойты згубілася недзе на поўначы Гарадзенскай вобласці. Шлях туды нагадвае падарожжа ў няісны горад па няіснай трасе № 60. Мясцовыя кажуць, што недалёка ад паселішча да 1997 года размяшчалася звышсакрэтная ваенная база, дзе яшчэ з часоў «турмы народаў» абслугоўвалася ды захоўвалася ядзерная зброя. На сціплую вёсачку прыходзіцца пяць выбарчых акруг, касцёл Святога Сэрца Ісуса з невялікай капліцай, буйны завод па вытворчасці сельскагаспадарчых прылад, на якім працуе большасць мясцовага насельніцтва, і Дом культуры, або, адпаведна дакументацыі, Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр. Як гэта звычайна і бывае, менавіта ў гэтым месцы адбываюцца ўсе буйныя культурніцкія падзеі акругі: спектаклі, канцэрты і, вядома ж, дыскачы.

Суботнім вечарам Мінойты святкуюць Купалле. На пляцоўцы перад Домам культуры збіраюцца літаральна ўсе жыхары вёскі. Вось-вось скончыцца афіцыйная святочна-купальская праграма і стартане самы маштабны івэнт у найноўшай гісторыі Мінойтаў – пенная вечарына. Мясцовыя культоргі вырашылі зламаць парадыгму і адмовіцца ад класічнага святкавання Купальскай ночы. Замест алдскульных скокаў праз вогнішча ды пошукаў папараць-кветкі гасцей чакаюць DJ-сэты, светлавыя інсталяцыі ў найлепшых традыцыях відэамапінгу і, вядома, дэкалітры спецыяльнай дыскатэчнай пены.

У эклектычны будынак з чырвонай цэглы трапляюць па квітках, якія прадаюцца каля ўвахода ў ДК. Дзіцячы квіток каштуе Br 25 000, дарослы – Br 50 000. Высокі кошт праходкі абумоўлены тым, што значная частка сабраных грошай пойдзе на капрамонт будынка і закупку новага гукавога абсталявання. Жыхары выдатна разумеюць, што гэта вартая інвестыцыя ў будучыню, і ахвотных прабіцца на халяву амаль не назіраецца. Арганізатары паведамляюць, што такога кшталту вечарыны з удзелам дарослых і дзетак, – штогадовая мясцовая традыцыя

 

 

Функцыі фэйс-кантролю і збыту квіткоў бярэ на сябе мажная жанчына гадоў пяцідзесяці. Ніякіх чэк-бараў ды іншай калягламурнай херні – толькі тлустыя сінія крыжыкі, якія яна крэсліць на тыльных баках далоняў, даюць тусоўшчыкам права на беспраблемны праход у дыскатэчнае жэрла. Не ўсе пагаджаюцца з такімі высокімі цэнамі, і час ад часу каля ўвахода чуецца п’янаватае: «А я падобная на школьніцу ці не?»

Гасцінныя дзверы ДК паглынаюць вельмі разнастайную публіку: жвавых дзетак з бацькамі, падлеткаў, якіх турбуе істотнае пытанне сексу, п’яных ушчэнт рабацяг з рамонтнага завода. Землякі злятаюцца да ДК, як матылькі на святло.

 

 

Дзеці гойсаюць па ўсім будынку, занятыя сваімі гульнямі, у прадчуванні своеасаблівага пеннага цуда. Іх бацькі з палёгкай выдыхаюць і пачынаюць нетаропка бухаць на спартовай пляцоўцы адразу за культурна-асветніцкай установай. Спроба паглядзець журналісцкім вокам на аналагавую лакальную барчэлу «За ДК» з трэскам правальваецца – мясцовыя карыфеі папярэджваюць пра сур’ёзную рызыку таго, што «камусьці нападпітку вушы адарвуць, а кагосьці згвалцяць». Дарэчы, кемлівыя мінойтаўцы набываюць алкаголь загадзя. Тых, хто завітаў на свята «паражняком» або цвярозым, здзіўлена сустракаюць фразай: «А ты што такі сухі прыйшоў?»

Тым часам з навакольных вёсак прыбываюць новыя госці: хто на тачыле, хто на ровары, а некаторыя – проста пешшу.

Макс завітаў на агеньчык з Ліды, бліжэйшага да вёскі райцэнтра. «Я нядаўна з арміі вярнуўся. У Мінойтах мае сябры жывуць, вось да іх і завітаў. Да таго ж, бля, у Лідзе дорага выпіць і мянтоў шмат. А тут узяў гарэлкі таннейшай, пайшоў за клуб, бля, выпіў і на танцы», – тлумачыць шчарбаты юнак і накіроўваецца з сябрамі да ўвахода.

Паміж поўным паглыбленнем у клубнае жыццё і намі становіцца адно глыбокае пытанне ад сівога мужыка гадоў сарака пяці. Ён хітра глядзіць на нас і пытаецца, быццам між іншым: «Як думаеце, можна тут падчапіць каго?» Не ведаючы, што адказаць, мы моўчкі паціскаем плячыма і рушым насустрач шалёнаму дзвіжу.

 

«Гасцінныя дзверы ДК паглынаюць вельмі разнастайную публіку: жвавых дзетак з бацькамі, падлеткаў, якіх турбуе істотнае пытанне сексу, п’яных ушчэнт рабацяг з рамонтнага завода»

 

 

 

Карусель, на якую забыліся

Памяшканне Дома культуры сустракае чырвонай дывановай дарожкай (кажуць, яе заслалі для таго, каб наведвальнікі не паразбівалі сабе ілбы аб мармуровую падлогу). Тыповы савецкі інтэр’ер складаецца з упрыгожаных гранітам сцен, драўляных трайных сядушак і дошак з аб’явамі ды інструкцыямі. Мінойтаўскі дом культуры, як сёстры Олсэн, падобны на дзясяткі, калі не сотні, дамоў культуры, раскіданых па невялікіх гарадах і мястэчках былога Саўка. Гэтая думка, замяшаная на дзіўнай правінцыйнай атмасферы, выклікае спецыфічныя, амаль прыгодніцкія пачуцці.

Зялёныя бліскавіцы дыскатэчнага лазера выхопліваюць са змроку ачмурэлыя ад драйву твары кругласутачных тусоўшчыкаў. Аднекуль валіць пена, пакрываючы прысутных з ног да галавы. Дзяўчаты робяцца вільготнымі, вочы хлопцаў гараць – бачна, што іх прэ ад самога працэсу. Дзеці пачынаюць шалёна пішчаць, яны падобныя на маленькіх трыцэратапсаў з пеннымі рагамі.

 

 

Усю ўвагу прыцягвае напаўаголеная постаць у сланцах, якая мітусліва размахвае рукамі а-ля Іян Кёртыс. Караля танцпляцоўкі завуць Лёха, яму трыццон, ён працуе механікам на Мінойтаўскім рамонтным заводзе. «Шкада, што ў нас рэдка праходзяць такія тусоўкі, – трохі пазней разважае Аляксей, сплёўваючы на падлогу. – Я шмат у якіх клубах быў. І сіські бачыў, і бухаў разам з нашымі зоркамі. Нідзе, падла, больш няма такой атмасферы. Тут усе свае». Лёха не паспявае скончыць, да яго падлятае дзяўчына і зацягвае кудысьці ў самы цёмны кут. У гэтую ноч цемра – сяброўка не толькі моладзі, Купалле ўсё ж такі.

Мінойтаўскі мікрасоцыюм вельмі патрыярхальны па сваёй натуры. Дзяўчаты, відаць, проста так не размаўляюць з незнаёмымі мужыкамі. Мяне пасылаюць куды падалей або ўвогуле пагражаюць бойфрэндамі і сябрамі бойфрэндаў. У нейкі момант у памяшканні робіцца вельмі горача. Пайсці падыхаць свежым паветрам на ганак падаецца вельмі добрай ідэяй.

 

 

Тым часам тусоўка набірае абароты і на дварэ. Людзі выплюхваюць сваю энергію не толькі ў танцах, але і ў спрэчках. Спрачаюцца літаральна на ўсе тэмы – ад мізэрнага памеру заробкаў да высвятлення акалічнасцяў таго ці іншага мардабою. Складаецца ўражанне, што жыхары Мінойтаў выкарыстоўваюць любую магчымасць для дыспуту, каб выказацца аб набалелых пытаннях. Дэбаты цягнуцца роўна адну цыгарэту, пасля чаго ўсе вяртаюцца да гучнай музыкі і белай пены. Прадстаўнікі старэйшых пакаленняў яўна не хочуць сыпаць бісер пад хіп-хоп шлягеры пачатку нулявых, таму шмат людзей застаецца на ганку. Замест хіта ад Кіда Кадзі Day’n’Nite нязладжаны хор мужчынскіх і жаночых галасоў зацягвае звыклую застольную «А любовь как сон».

«У гэтую ноч у гэтым месцы ўсе былі роўнымі, няхай і не так доўга»


Як на спартовай пляцоўцы за клубам, так і ў дыскатэчнай залі градус няўмольна павышаецца. Паветра дрыжыць ад ферамонаў, а танцы становяцца больш інстынктыўнымі, падобнымі хутчэй на шлюбныя гульні. У гэтым рытме губляецца адчуванне кантэксту і лакацыі, здаецца, што ты проста ляціш на каруселі, якую нехта забыў выключыць. То ў адным, то ў іншым месцы чуецца загадкавы гучны голас, які пытаецца ў выпадковага суразмоўцы: «Ты куды, на?» – ці навязвае камусьці ўспаміны: «Я тут вэдэвэшнікаў піздзіў!»

Урэшце пена высахне і на падлозе застануцца бруднаватыя разводы ад начных танцаў, а ранак у некаторых пачнецца з дзікага пахмелля. У гэтую ноч у гэтым месцы ўсе былі роўнымі, няхай і не так доўга. Ніхто не хаваўся за статуснымі мабілкамі, не прыкрываўся дарагімі сукенкамі і нікому не патрэбнымі гарадскімі пантамі. У той момант, калі пена абрынулася на дарослых і дзяцей, у сваім прадчуванні, у сваёй радасці яны былі падобныя адзін на аднаго. Яны адчувалі пульс жыцця.

 

 

Фота by Караліна Палякова


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ (42)

Павал09-07-2014, 00:45

Фота - агонь, дзеўкі - агонь. Дзякую за сапраўдную цікавостку, 34ка.

Адказаць

мд фв09-07-2014, 05:15

хаха, пенное адище:))клево!

Адказаць

Вика БН18-07-2014, 02:45

Походу,"Аддище" у тебя в голове...хих...

Адказаць

VJ Alivaria Dobro09-07-2014, 06:13

> светлавыя інсталяцыі ў найлепшых традыцыях відэамапінгу

дзе?

Адказаць

сергей10-07-2014, 09:09

странное зрелище, ну хоть до мордабоя не дошло

Адказаць

asd10-07-2014, 19:49

Нарэшце я адчуў дух старога 34mag. Дзякуй, дзецюкі!

Адказаць

Максім Блыскун11-07-2014, 06:14

Вось чым 34mag мне падабаецца - спецыфічны падыход к артыкулам! Дзякуй)

Адказаць

сок11-07-2014, 09:03

да уж, у парней шизофазия конкретная =))

Адказаць
ava

Хведар Дастаеўскі 11-07-2014, 19:05

Артыкул напісаны не толькі ў духу старога 34mag, але і ў духу былой Студэнцкай Dумкi (CD). Вялікі дзякуй!

Адказаць

Настёнка15-07-2014, 00:31

Пенная вечеринка -это очень даже хорошая возможность отдохнуть людям,которые не привыкли к роскоши и не часто бывают на таких мероприятиях либо просто не имеют средств бывать на более "крутых".а этот дом культуры-очень даже хорошее заведение,провела в нем все детство и могу сказать,что было там очень интересчно и здорово.Сотрудники всяческими способами стараются придумать развлечения поинтересней для своих односельчан.А Если бы вам хотелось отдохнуть там ,а не найти как бы "опустить" деревнские вечера,то смогли бы здорово провести время. И в этом заведении еще есть порядки,да и сотрудники хорошие люди.И для сельского культурно-досугового центра это заведение имеет высокий уровень!!!!!f А что косается молодежи-везде есть не самые культурные люди.и у на моей Родине тоже,хотя и хороших людей хватает.

Адказаць
ava

Carolina Poliakova 18-07-2014, 01:25

я там провела время с большим удовольствии и эта была первая пенная вечеринка в моей жизни

Адказаць

мое23-07-2014, 07:27

А чего так быстро мнение поменялось?

Адказаць

Инна15-07-2014, 00:54

Что могу сказать по поводу этой статьи - большая часть выдумка, несоответствующая действительности! Люди, которые оставляют эти комментарии даже понятия не имеют о том, как все было на самом деле. На вечеринке за порядком смотрели правоохранительные органы и сотрудники клуба. Вы не указали о плюсах данного места, заведения и мероприятия, о достоинствах и хороших сторонах организационных моментов. И давайте не будем сейчас так в наглой лжи выставлять все так, будто в Минойтах живут одни пьющие и необразованные люди. Нецензурной лексикой эту статью тоже смею сказать приукрасили вы! В первую очередь посмотрите на свое моральное обличие, т.к. к вам на встречу организаторы пошли и вежливо согласились на вашу просьбу! Очень жаль, что не правильно оценили данное мероприятие, хотя для сельской местности все прошло на достойном уровне.

Адказаць

Джехад21-07-2014, 02:46

Господи, ну вы и моралфаг.

Адказаць

Nasta23-07-2014, 00:35

яна такога слова ня ведае, не напружвайся.

Адказаць

ИННА23-07-2014, 07:31

Как ты можешь так сказать не видя даже в глаза меня? Ах да, в интернете же все умные и смелые)

Адказаць

Павал23-07-2014, 00:44

а мне падалося, што выдатны тэкст, амаль што як рэклама.
Адразу захацелася прыехаць да вас у Мінойты й добра адпачыць, але ўжо баюся, бо вы занадта агрэсіўная.
Чаму? адкуль такая агрэсія? тэкст цудоўны, выдатныя фотаздымкі! што вам не спадабалася?
вы чагосьці баіцеся? Баіцеся, што прыедзе КДБ і вас выкінуць з працы у мясцовым ДК?

Калі патрэбны перклад на рускую мову - напішыце, я паўтарю ўсе свае пытаньні па-руску

Адказаць

ИННА23-07-2014, 07:50

Знаете ПАВАЛ, Ваш комментарий меня немного насмешил! Видите ли, у нас совершенно разные понятия об агрессии. Вы в своем комментарии пытаетесь оправдать журналиста, который не обоснованно написал эту статью, опираясь лишь на свою фантазию (которой как я поняла не границ). если начать детально разбирать написанное вы полностью убедитесь в несоответствии слов автора.
Бояться, что приедет КГБ мне уж точно нечего и не стану объяснять почему)) а вот авторам этой статьи, публично и необоснованно оскорбившим государственное учреждение стоило бы немного поубавить пыл и задуматься, хватит ли им столько смелости за свое вранье ответить в другом месте. И уж поверьте, это совсем не агрессия))) а что касается приехать и хорошо отдохнуть - милости просим!)

Адказаць

Павал23-07-2014, 20:15

Іна, але вось фотаздымкі, вось тэкст - ніякіх абразаў я там не пабачыў, а што п'юць, так у Беларусі п'юць паўсюль, я сам з маленькага мястэчка, ведаю пра што кажу. І менааіта таму што я сам з мястэчка і ведаю пра што размова, я сьцвярджаю, што аўтраскі тэкст блізкі да рэчаіснасьці і яскрава і праўдзіва адлюстроўвае і тыповыя беларускія падзеі і тыповых беларускіх людзей. Яны не становяцца праз гэта меней сымпатычнымі - людзі як людзі, такіх паўсюль шмат.
Пытаньне наконт дзяржаўнай установы - скажыце, вы праўда лічыце, што калі установа дзяржаўная, то ніхто не мае права пра яе слова сказаць? вы, як наш прэзідэнт, вышэй за бога? ціпа, бездакорная дзяржаўная установа ў бездакорнай дзяржаве? адкажыце, калі ласка.

Адказаць

ИННА23-07-2014, 23:48

Знаете я с Вами соглашусь, что люди пьют, как в городе так и в селе. Но все дело в том, что речь идет о данном заведении и данном мероприятии, на котором с полной уверенностью заявляю не было ни одного пьяного человека, за порядком тщательно следили. Вы даже сами говорите, что на фото ничего плохого нет - снова соглашусь, но вот почему к этим фото такой не пристойный текст? Где подтверждение закупающихся заранее "минойтовских пацанов"? где подтверждение слов взятого "интервью", где выражаются про дешевую водку, пьянку за клубом. Где подтверждение бросающихся в темный угол девушек за парнями? и самое интересное где подтверждение слов об угрозах мордобоя и изнасилования? Это полная клевета и я за это ответить могу. Просто я пытаюсь встать за правду и пытаюсь понять, почему защищают пустослова? Ведь если он и вправду журналист - то полнейший непрофессионализм в этой статье и голословность, а если он просто решил попиарится - то поступил низко, обманывая здесь людей несуществующими событиями, действиями и словами! а что касается можно ли писать про государственное учреждение? конечно можно, только пожалуйста по факту и с доказательствами.

Адказаць

toma24-07-2014, 06:37

а я не верю Вам, Инна, простите. Какой должен быть интересно контроль, чтобы не пропустить пьяных людей? может людей просили подышать в трубочку из ГАИ? и что плохого в пьяных людях на дискотеке, даже если там есть дети? и что плохого в том, что молодые люди имеют друг к другу эротический интерес? странно, если они его не имеют, не знакомятся и на зажимаются, это же класс) больше похоже на то, что вы не воспринимаете адекватно реальность, видите оскорбление там, где его нет или просто переживаете за свою репутацию или статус места. Как человек, который живет много лет в Беларуси, и который не раз бывал на мероприятиях подобного рода, я просто не могу поверить, простите, что у вас там была показательно-примерная пионерская вечеринка. И, на самом деле, хотелось бы, чтобы реальностью было то, что в материале. Потому что это жизнь интересна во всех своих проявлениях, даже если некоторые из них вам неприятны или чужды. и та вечеринка, которую описали, кажется настоящей и крутой

Адказаць

Санитар08-11-2014, 23:33

Цецечка с идзелагачаскава адзела.
Вазмушчана цем, что написали как было, а не "как нада".
Цырк на дроцце.

Адказаць

Natalia17-07-2014, 02:40

"...оскорбление, нанесенное в публичном выступлении, либо в печатном или публично демонстрирующемся произведении, либо в средствах массовой информации (ч. 2 ст. 189 УК);За написанное необходимо отвечать...

Адказаць

Ill23-07-2014, 01:53

а в чём состоит оскорбление, Наталия?

Адказаць

макмак17-07-2014, 08:49

ух ты блин! моралфаги подтянулись!

Адказаць

Віка БН18-07-2014, 02:42

Прочла,диву даюсь...автор статьи хотел видать как лучше,а вышло как всегда...хих...

Адказаць

Несцераў21-07-2014, 03:38

>першая пенная вечарына ў заходнебеларускай вёсцы Мінойты

А гэта абавязкова падкрэсліваць, што яна заходнебеларуская?

Адказаць

Ill23-07-2014, 01:52

чаму б не, калі яна насамрэч заходнебеларуская? гэта каб людзі разумелі, дзе навогуле знаходзіцца месца, пра якое ідзе гаворка)

Адказаць

Ill23-07-2014, 01:48

Материал прекрасный, читается легко, приятно и вообще заставил меня вспомнить весёлые вечера на сельских дискотеках. У них особенный шарм) Более чем уверена, что журналист не соврал нигде.
Понабежали местные и испугались, что им дадут по шапке за то, что у них люди бухают на дискотеке. А вы сами не знаете, что бухают? Ну так зачем обижаться, что кто-то сказал это вслух?

Адказаць

Мое23-07-2014, 07:25

Я смотрю тут зато все такие умные собрались! Может Вы уже начнете отвечать за свои слова? где подтверждение ваших слов? Вы только оскорблять умеете! А ваш низкий уровень профессионализма и интеллекта, как журналиста, так и всех его друзей собравшихся здесь, вызывает только улыбку! Агрессия и грубость исходит только от вас, т.к. пустословие увы подтвердить не можете, поэтому и злитесь)

Адказаць

oop23-07-2014, 19:14

я вот журналисту не друг и вообще вижу его имя первый раз. о каком оскорблении речь? просмотрите комментарии, в них люди не раз говорят спасибо авторам репортажа за ИНТЕРЕСНЫЙ, хорошо написанный текст и ничего плохого не говорят о героях репортажа и месте проведения вечеринки. вы хотите, чтобы мы отвечали за свои слова о том, что нам понравился текст? отвечаю, мне понравился!)

Адказаць

Дятюк24-07-2014, 19:03

Хорошая была вечеринка, что вы тут бред пишете, этот газетный лох пусть приедет сюда и глаза прочистит, на пенной слова никому не подошел ни сказал а тут герой сранный. дитё горькое

Адказаць

Nasta24-07-2014, 22:11

Хлопчык, слова "сраНый" па-кацапску пішацца з адной літарай Н.
Кантралюй сваю дупаболь і вучы хаця б кацапскую, бо выглядаеш сьмешна.

Адказаць

джордж27-07-2014, 23:31

дзяучынка, я други хлопчык, но ваше повторение слово "кацап" показывает высокую степень фимоза головного мозга. желаю выздоровления.

Адказаць
ava

Dana Komrad 29-07-2014, 20:10

аааа, как местные навалились))) абсолютно уверена,что правда всё,что написано) в таком-то похожем белорусском местяковым клубе и отхватила я в первый раз кулаком в лицо) от девушки)барышня порядком набралась и пошла выяснять а чего это её парень с другой барышней общается- со мной то есть, ну и поделом мне- неопытная я,не догадалась что сразу бежать надо было,парень только глазами хлопал пока меня метелили))

Адказаць

Я04-08-2014, 23:12

судя по твоим комментариям ты только и заслуживаешь, чтобы тебе в морду давали. и если ты где-то накасячила, это не значит, что так бывает во всех деревнях. дура ты пиздючая.

Адказаць

Не Я15-10-2014, 22:22

После этого комментария понимаю откуда у меня, минчанки, т.н. "городские понты" - я просто не позволяю себе так общаться с людьми.

Адказаць
ava

Siarhiej Kavaliou 27-11-2014, 21:28

усё тут ахуэнна, усё тут прыўкрасна. і тэкст, і фота і каментары.

Адказаць

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.