27769 23

Смаргонь − гэта вырай

Мы працягваем праект «Гэта вырай», у рамках якога наш гонза-агент Кірыл Сынкоў робіць спантанныя высадкі ў беларускіх гарадах, каб набрацца ўрбаністычных легенд і разам з мясцовымі піць, скакаць, плакаць і смяяцца. Сёння частка другая – горад Смаргонь. Гэты цнатлівы саракатысячнік назаўсёды застанецца ў нашай памяці праз сустрэчу з амбіцыйным стрыптызёрам-пачаткоўцам Мішам «Марока». Просты беларускі хлопец, які марыць пераўзысці Тарзана, падарыў нам магчымасць адсачыць шлях нараджэння звышновай зоркі − ад мандражу дэбютанта да эйфарыі пераможцы. Экскурс у чарговае залюстроўе дазваляе зірнуць зусім па-іншаму на сапраўднае жыццё правінцыйнага горада. Заставайся з намі, напрыканцы матэрыялу цябе чакае дакументальны дыямент.


 

Першую частку праекта «Гэта вырай» − трып па Жлобіне − чытай і глядзі тут.


Прывітанне, Смаргонь!

Да горада мяне падкідвае сяброўка. Па дарозе яна падкормлівае мяне гістарычнымі зноскамі пра абаранкі, радзімай якіх чамусьці лічыцца Смаргонь, і мядзведжую акадэмію – школку для дрэсіроўкі калматых, заснаваную Радзівіламі яшчэ ў XVII стагоддзі. «Дрэнны знак, − думаю я пра сябе, − калі замест расповеду пра сучаснае жыццё горада цябе сілкуюць байкамі трохсотгадовай вытрымкі».

Кажуць, што ў Першую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіў фронт і ў выніку баявых дзеянняў шаснаццацітысячны населены пункт ператварыўся ў разбураны ці не дарэшты горад, дзе ў жывых засталося 154 чалавекі. Пасля распаду Саюза горад перажывае другую клінічную смерць, не такую радыкальную, як у вайну, але тым і страшную. Зацяжная, яна нібы працягваецца да сёння. Калі ў выходны я дэсантуюся пасярод Смаргоні, мяне чакае татальная пустэча. Але пад вечар я такі патраплю ў меладраматычны трылер.

 

Відос пра «Кантынентальную троіцу» можна пабачыць тут.


Гоў-гоў, Марока!

Халодная ноч накрывае Смаргонь, і горад паціху пачынае напаўняцца свежай крывёю школьніц і студэнтаў, якія прыехалі да бацькоў на выходныя. Яны рэкамі цякуць у нядаўна адкрыты, але ўжо культавы мясцовы клуб. Яшчэ ў Менску я спісаўся з кіраўнікамі клуба і дамовіўся паздымаць вечарыну, але тады я ня ведаў, на якую бомбу тут нарвуся.

Ля ўвахода мяне сустракае арт-дырэктар клуба і адразу вядзе ў «святую святых» − закуліссе дыскача. У гэтай каморцы знаёмлюся з простым беларускім стрыптызёрам Мішам з творчым псеўданімам «Марока». Хлопцу крыху за 20, ён паходзіць з невялікага беларускага гарадка і крыху пераймаецца праз тое, што ў клубе «ўсе на пантах». Сёння яго дэбют на вялікай сцэне, да гэтага танцор адпрацаваў толькі пару дзявочнікаў і відавочна хвалюецца. Па закуліссі ў бліскучай бейсболцы бегае Мішаў прадзюсар Трафім, які нібы тэлепартаваўся сюды з 90-х, і сноўдаюць гоў-гоўшчыцы на вялізных абцасах. Далей я абсалютна выпадкова пабачу вельмі кранальную гісторыю чалавека, які шчыра любіць сцэну і гатовы дзеля яе прайсці праз сцяну сумненняў і рэальнасць правінцыйнага чыстагану.

 

Пасля здымак я выходжу папаліць на марознае паветра і глыбока зацягваюся цыгарэтай − мяне дзіка штырыць ад убачанага. Я знайшоў мясцовы вырай з сэксам, баблом, рок-н-ролам і абсалютна чыстымі эмоцыямі. Калі б я мог сустрэць багіню лёсу, пацалаваў бы яе ў вусны. Час вяртацца дадому, завершана другая місія.

 

Першую частку праекта «Гэта вырай» чытай і глядзі тут. Горад Жлобін − тут нашаму кантрыбутару давядзецца ўдыхнуць свежага паветра аднаго з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны ды закусіць уражанні долькай лайма на элітнай вечарыне ў сапраўдным гарадскім офісе. За працягам праекта сачы на 34mag.

 

Дзякуй за дапамогу ў стварэнні матэрыялу Ганне Крук, Марыі Лазарчук і Алене Запарожац.


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ (23)
ava

poliakova_tw 01-04-2015, 19:40

Я кричу!

Адказаць
ava

Ірына Пятровіч 01-04-2015, 20:46

Не знаю как кому а мне обидно..я знаю Сморгонь не с такой серой и грязной стороны, не всё так плохо на самом деле..просто есть люди замечающие красоту, а есть люди замечающие грязь, всё зависит от того, наличие чего в этом человеке преобладает..

Адказаць

трумэн01-04-2015, 20:52

а где тут грязь? это вопрос вашей оценки. вы видите грязь во всей истории - а я цветы и любовь

Адказаць
ava

Ірына Пятровіч 01-04-2015, 21:01

Я имела ввиду коментарии к фото , где даже исторические факты даны как будто насмехаясь

Адказаць
ava

Kiryl Synkou 01-04-2015, 20:51

Да, я например в этом вижу красоту, а вы?

Адказаць
ava

Ірына Пятровіч 01-04-2015, 20:55

Но со стриптизёром конечно же огонь материальчик)))) уверена такую картину можно наблюдать практически во всех "типаклубах" Беларуси.

Адказаць
ava

Лиза Кашевская 01-04-2015, 21:12

"Вот это ты зря, на*уй!"

Адказаць

Аня01-04-2015, 21:32

Рубрика - огонь! Спасибо большое )

Адказаць

Ваня01-04-2015, 22:14

Оршу! Оршу! Оршу!
Жги кабак!

Адказаць

Андрэй01-04-2015, 23:00

Кирилл, молодец! Отличный сюжет (:

Адказаць
ava

Евгений Шанюк 02-04-2015, 00:05

У вас очень талантливый фотограф.
Лично я вижу в этом красоту.
А вы?

Адказаць

ПаннаЯнна02-04-2015, 01:49

ці гэта нармальна, што мне пасля кожнага такога артыкула хочацца спачатку плакаць, а потым, не азіраючыся, з'ехаць у іншую краіну і там сумаваць па Беларусі, якую вы тут паказваеце?

Адказаць

Сергей02-04-2015, 05:36

Супер! Отправляйте кино на фестиваль!

Адказаць

Лебовски02-04-2015, 06:21

Дзеука в видосе-звезда!

Адказаць

stargazer03-04-2015, 04:42

я в шоке. это шедевр. автор, ты талантище

Адказаць

байландо03-04-2015, 05:19

После такого материала хочется по-волчьи выть. 34, зачем показывать такое?! после такой грязи к нам туристы точно не поедут... или, по вашему, это зрелищно?

Адказаць

ШАКИРА03-04-2015, 05:34

ДА, ЭТО ЗРЕЛИЩНО

Адказаць

kalyckanka04-04-2015, 00:01

Не ждала, не гадала, не собиралась смотреть видео на 16 минут.
Красота в глазах смотрящего, ё.

Адказаць

борис04-04-2015, 20:00

шыкоўны рэпорт

P.S. адное незразумелае - “рэальнасць правінцыйнага чыстагану“. чыстаган - гэта гатоўка, cash.

Адказаць

Борис04-04-2015, 20:03

ну й дзеля справядлівасці - іншая смаргонь: http://nn.by/?c=ar&i=147029

Адказаць

Юра05-04-2015, 00:22

У мяне быў аднакурснік са Смаргоні - крэпкі хлапец, невысокага росту, з ружовымі шчочкамі, поўны крыві й моцы. На занятках па фізкультуры ён гасіў недапалак, харкаў на зямлю, прабягаў чатыры кругі вакол стадыёну хтучэй за ўсіх і адразу запальваў новую цыгарэтку - здароў'я меў вагон, карацей. Піў так, што грымеў інтэрнат, але яго выгналі з трэцяга курса. Цяпер недзе на Радзіме шчыруе ў галіне дзяржідэалогіі ў гарвыканкаме. Смаргонь - радзіма волатаў.

Адказаць
ava

Дима Ску 08-04-2015, 09:13

Аня!

Адказаць

Ваня09-04-2015, 04:47

стрыптыз па-беларуску блізкі да згвалтавання))

Адказаць

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.