29109 7

Начная змена

34mag выбраўся ў Жодзіна, каб пазнаёміцца са стрыт-артыстам ДСНТ87, які ўжо некалькі гадоў пакідае на гарадскіх сценах таямнічыя пасланні.

 

МАЛЮНКІ, ІНТУІЦЫЯ І CORELDRAW

Мы ўязджаем у Жодзіна а першай ночы. Дарогі пустынныя, горад спіць – працуе хіба што запраўка на ўездзе ў горад. Дзмітрый, ён жа той самы загадкавы ДСНТ87, сустракае нас ва ўмоўленым месцы і паведамляе, што і ўдзень горад выглядае не нашмат больш жвавым. «Жодзіна падобнае на ўскраіну Менска, – кажа ён. – Тусавацца мясцовыя ездзяць у сталіцу. А што? Аўтобус ходзіць кожныя 15 хвілін».

Пакуль мы шпацыруем да мастака дамоў, ДСНТ87 кажа, што Менск яго не вабіць і перабірацца туды ён не плануе: «Жодзіна – нешта накшталт ціхага балота, але са сваім прыколам, тут больш цікавых людзей, чым месцаў».

Дзіму – 27 гадоў. У «нармальным» жыцці ён працуе каларыстам – падбірае колер для фарбавання аўто. Да таго ж вучыцца на культуролага ў адным з менскіх ВНУ, але гэта для таго, каб «паліцу ўпрыгожыць дыпломам».

Хлопец жыве ў прасторнай трохпакаёўцы разам з мамай. Шмат дэталяў інтэр’ера адсылаюць да захаплення мастака: наклейкі, стосы эскізаў, папкі з гатовымі малюнкамі, нават кубак, на якім з’яўляецца надпіс «DSNT», як толькі заліваеш кіпень. Міжволі мы пагружаемся ў свет ягоных працаў – асабліва калі бачым персанажаў на ўсю сцяну.

«Кожны ў маіх малюнках бачыць сваё, – распавядае ДСНТ87, перабіраючы надрукаваных герояў. – Калі нехта кажа: “Хэй, чувак, гэта ж аўтобус з крыламі” – значыць, так яно і ёсць».

Дзіма ўсё робіць ад рукі, алоўкамі ды маркерамі, працуючы інтуітыўна. Калі малюнак або персанаж гатовыя, артыст просіць каго-небудзь са знаёмых перавесці яго ў CorelDRAW – сам мастак з кампутарным софтам не вельмі сябруе.

 

 

СКРУТКІ, ВАЛІКІ І СКРЫНЯ З КЛЕЕМ

ДСНТ87 прыйшоў у стрыт-арт з графіці гадоў пяць таму. Пачынаў з расклейвання малюнкаў на двухбаковым скотчы, а потым дабраўся да вялікіх памераў: «Я не назваў бы сваю дзейнасць стрыт-артам. Калі я пераходзіў да наклейвання малюнкаў, думаў, што гэта прасцей. Але насамрэч цяпер я выглядаю як гэткі начны будаўнік-тынкоўшчык: цягаю з сабой скруткі, валікі, скрыню з клеем».

У адным з пакояў ляжаць два скруткі вялікіх памераў – іх сёння мы і будзем клеіць. Аднаму гэта рабіць тэхнічна складана, таму ДСНТ87 кліча на дапамогу сяброў, каб адправіцца ў начны рэйд. Гэтай ноччу кампанію нам складаюць хлопец і дзяўчына, даўнія прыяцелі Дзімы. Яны, як і было дамоўлена, падцягваюцца а 2-й ночы і мы выбіраемся ў змрок.

«Мне нецікава валіць працы з нейкімі прынцыповымі пасыламі, – кажа Дзіма. – Для мяне гэта выглядае як набіванне сабе кошту, стварэнне шуму. Іншы выпадак, калі ты ўжо знакамітая асоба. Тады гэта нават твой абавязак – рабіць з’едлівыя выпады ў бок несправядлівасці. А многія маладыя мастакі праз правакацыю шукаюць сабе толькі славу і не ставяць задачу развіваць стыль і тэхніку. Але ж тэндэнцыя цяпер такая – нарабіць як мага больш, каб на кожным кроку сустракаліся твае малюнкі. Якасць ужо няшмат каго парыць. Як гаворыць мой сябра, калі ты малюеш на цягніках і ганяеш за футбол, табе любая дасць. То бок ты па ўсіх правілах мілы і круты чувак. А раней кожны спрабаваў неяк вылучыцца».

Мы кружым па горадзе, выбіраючы добрую сцяну. На вуліцах па-ранейшаму ні душы, гараць толькі некаторыя вокны. Нарэшце паркуемся недзе ў дварах. Хлопцы нацягваюць капюшоны, перамяшчаюцца хутка і ціха. Але ля першай сцяны крамы, якую мы прымецілі, нібы знарок нас чакае вартаўнік. Рухаемся далей.

Пакуль мы шукаем новую лакацыю, ДСНТ87 распавядае, што часам за ноч прыходзіцца аб’ехаць амаль паўгорада, каб знайсці добрае месца. Хлопец кажа, што для яго галоўнае – быць заўсёды ў пошуку, у дзвіжы, эксперыментаваць і знаходзіць новыя рашэнні. Так, апошнім часам стрыт-артыст праецыруе малюнкі на розныя аб’екты, каб рабіць адметныя фотаздымкі.

«Калі ты малюеш на цягніках і ганяеш за футбол, табе любая дасць»

 

 

КУЛЬТУРА, ВАЙНА І ЧЫГУНКА

 

«У нас усе заўжды супраць нечага, але праблема ў тым, што ніхто не ведае: а тады за што яны?»

 

 

Вырашаем бамбіць непадалёк ад Дзімавага дома. Адточанымі рухамі хлопцы раскрываюць скрыню з клеем, наносяць яго валікамі і разгортваюць малюнак. Усёй кампаніяй імкнёмся рабіць як мага менш шуму. Толькі чуецца раўнамерны гук валіка, што слізгае па сцяне адміністрацыйна-гаспадарчага будынка. Шамаціць папера і ажывае першы персанаж. На жаль, убачыць яго паспее няшмат хто – раніцай малюнак падвергнецца катаванню губкай і вадой. Так адбываецца з большасцю работ жодзінскага мастака, але на перамовы з ЖЭСам стрыт-артыст ісці не плануе. «Не маё», – коратка тлумачыць артыст сваё нежаданне легалізавацца.

Каб знайсці месца для другога героя, едзем да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Барсукі. «Культура павінна супрацьстаяць ваенным штукам. У нас усе заўжды супраць нечага, але праблема ў тым, што ніхто не ведае: а тады за што яны? Трэба прытрымлівацца дабра, спрабаваць несці яго ў свет, паважаць іншых», – разважае ДСНТ87, пакуль мы прабіраемся праз лясок да станцыі.

Выбіраемся да чыгуначных шляхоў. На імгненне здаецца, што цяпер, стоячы на асветленай платформе, мы гаспадары ўсіх шляхоў і дарог. Раптам праз Барсукі, не запавольваючы ходу, імкліва праносіцца цягнік. Дачакаўшыся, калі сціхне, Дзіма і яго саўдзельнік пачынаюць клеіць. Можна не спяшацца – акрамя нас тут нікога няма. Хлопцы падпраўляюць малюнак, разгладжваюць складкі. Done! На сёння наша місія выкананая.

«Называць сябе мастаком, напэўна, дрэнны тон, – разважае на развітанне ДСНТ87. – Каштоўнасць усяго таго, што я раблю, будзе зразумелая праз нейкі час. Для мяне гэта цяпер выключна спосаб самавыражэння, але я разумею, што як-ніяк уплываю на гарадское асяроддзе. Дастаткова паставіць сабе мэту, нейкія тэрміны і проста пачаць рабіць».

Ужо амаль світае. Мы развітваемся і раз’язджаемся, каб рухацца ў розныя бакі.

 

Фота by Караліна Палякова


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ (7)

Boss30-07-2014, 18:11

Ахуенчык!

Адказаць

котенька31-07-2014, 04:30

Ня згодны. Колеры малюнка на фоне шыкоўныя, рэйвовыя, ровар быццам бы фіксік, атопкі nike, усе модненька, але думкі я ня бачу ў работах. Лічыце мяне рэтраградам, альбо гучна заявіце, што вам да дупы, але для мяне графіці - гэта рэакцыянерская тэма. Усіх ужо заябаў Бэнксілій, на маю думку, але для мяне ён назаўсёды застанецца найлепшым абразчыкам вулічнага мастака - ён (яны) укладвае ня толькі магчымасць маляваць і выстаўляць на вочы асяроддзя, але яго малюнкі - гэта яшчэ і рэакцыя на нейкія падзеі. Я нічога новага не сказаў зараз? Гэта ўсім і так зразумела? Дык якога хера да гэтых пор аб'яўляюцца *мастакі*, чыі намаганьні і духоўныя парывы магчыма выкарыстоўваць як шыльдік ад чарговага дызайнерскага шмоту? Таму, калі спытаецеся ў мяне, я адкажу, что гэта не ахуенчык. І слова *ахуенчык* мне не падабаецца.

Адказаць

котенька31-07-2014, 04:32

А за артыкул дзякую, 34 for life, йаў.

Адказаць

сережа31-07-2014, 05:59

бэнкси-это пример хорошего пиара, на скандале хорошо растет популярность. идейных последователей бэнкси, на мировой сцене стрит арта 10%-15%, остальные развивают свой стиль и повышают художественные навыки. работы например etam cru намного интереснее, но у них нет провокации, нет и такой славы. посмотрите таких стрит арт художников как: inti, aryz, m-city, sepe, faith47,
nychos, alexis diaz, andrew hem, alex senna, retna, el mac, herakut, c215, swoon, osgemeos, the london police, те же etam cru. это малая часть известных художников (конечно если интересоваться стрит артом в целом, а не называть одно раскрученное имя)
с такими взглядами и никас сафронов величайший художник россии, и леди гага лучший голос мира.
меньше слов-больше дела!

Адказаць
ava

Carolina Poliakova 31-07-2014, 06:25

Все правильно

Адказаць

котенька02-08-2014, 00:12

Ці не блытаешь ты правакацыю дзеля правакацыі і правакацыю дзеля пасылу? Хваста.
>с такими взглядами и никас сафронов величайший художник россии, и леди гага лучший голос мира.
Пачаў бы з гэтай фразы, я б далей не чытаў. Ты нейкі тупы, калі лічаш, што назваўшы некалькі художнікаў-графітыстаў, ты зрабіў пастанову для таго, каб лаяць Бэнксі. Я прадгледзіў, што знойдзецца нейкі dickhead, які аб'явіць, што любіць малюнкі Банксілія - маветон. Зразумееш, ці не, як бы ты моцна ня лаяў яго, дрэнным ён не становіцца.
Калі чытаў мой камент дупай, дублірую: для мяне графіці - гэта рэакцыянерская тэма. Калі малюнак не вызывае водгуку, калі ён толькі прыгожы/стылёвы/майстэрскі, але яго выстаўляюць дзеля фідбэку - гэта вельмі хуёвы малюнак.

Адказаць

М. Блыскун01-08-2014, 03:58

Вельмі крута, гэта мае суб'ектыўны пасыл. А то гэтыя ўсялякій "FCDM" і г.д. ужо абрыдлі.

Адказаць

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.