1163 3

Ксенія Зянькова

Заўтра, 28 лютага, у Віцебскім педзе стартуе «Тыдзень дызайну». Мы сустрэліся з арганізатаркай і заснавальніцай праекта, выкладчыцай Ксеніяй Зяньковай, каб запытаць, навошта ёй лішні «груз» у дадатак да асноўнай дзейнасці, што дае гэты праект і чаму не заўсёды трэба выпраўляць памылкі.

 

Чым займаюцца: праводзяць «Тыдзень дызайну» для студэнтаў мастацка-графічнага факультэта.

Дата заснавання: 2015 год.

Структура: 3 чалавекі + 30 студэнтаў-валанцёраў.

Кантакты:

VK

 

З кім гутарым: Ксенія Зянькова, 33 гады, выкладчыца Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта імя Машэрава, дызайнерка.

 


 

Гісторыя Ксеніі

– Большую частку жыцця я малявала, але, калі паўстала пытанне выбару прафесіі, я зразумела, што мастачкай быць не хачу, аднак хачу звязаць жыццё з творчасцю. Так паступіла ў Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт на спецыяльнасць «дызайн». На той момант у горадзе гэта была адзіная ўстанова, якая давала такую адукацыю. Потым кафедра дызайну адкрылася і ў Педагагічным універсітэце, і калі шукалі спецыялістаў, якія б ведалі 3D-мадэляванне, запрасілі мяне ў якасці выкладчыцы. Так я тут засталася на восем гадоў.

 

 

Творчасць VS педагогіка

– У 2015-м мы на кафедры арганізавалі першую выставу нашых студэнтаў. Яна была прысвечана свяцільням. На наступны год разам з маёй каляжанкай Таццянай Гурко вырашылі зрабіць нешта больш маштабнае, і так нарадзіўся праект «Тыдня дызайну», які мае не толькі творчы, але і педагагічны характар: мы ўсё ж такі выкладчыцы.

Наконт творчасці: мы хацелі ўсіх актывізаваць, унесці цікавыя змены ў жыццё, каб студэнты і кафедры дызайну, і мастацка-графічнай, і разьбы па дрэве аб’ядналіся нейкім чынам і паўзаемадзейнічалі адно з адным. Творчай працы, канешне, у нас і так хапае, але студэнты розных спецыяльнасцяў няшмат часу камунікуюць паміж сабой.

«Асноўная ідэя – стварыць творчую атмасферу, каб было весела і было што ўспомніць»


Прыдумаўшы назву «Тыдзень дызайну», мы планавалі спачатку прапанаваць удзел непасрэдна тым, хто вывучае дызайн прадметна-асяроднага наваколля, а потым падумалі, чаму б нам не папрацаваць усім: керамістам, тым, хто працуе з дрэвам, масткам. Асноўная ідэя – стварыць творчую атмасферу, каб было весела і было што ўспомніць.

Педагагічная мэта: навучыць рабят самастойнасці, бо большую частку прац яны робяць выключна самі.

 

 

Хто, што, як

– Летась удзельнічала каля ста чалавек, у гэтым трошкі больш, а па колькасці прац увогуле дайшло да чатырохсот. І ў гэты раз мы ўзялі і аб’ёмны дызайн, і графічны, і мультымедыйны.

Не ўсе рабяты хочуць прымаць удзел, але большая частка. А тыя, хто спачатку аднекваецца, уліваюцца потым, калі бачаць, як усе іншыя працуюць. Ну і шмат хто баіцца, адчувае сабе не вельмі ўпэўнена, бо гэта хоць і ўніверсітэцкая, але ўсё ж такі выстава. Мы не прымушаем, але стымулюем.

Няма жорсткага адбору, мы бачым, што некаторыя слабей за іншых, але гэта нармальна: немагчыма адразу зрабіць шэдэўр, ды трэба спрабаваць. Таму наш праект не пра паказнік якасці дызайну. Не, гэта больш выстава вучэбных прац.

Як мы атрымліваем такую колькасць экспанатаў? У пачатку года студэнты, рыхтуючы праекты, якія абавязкова трэба зрабіць па вучэбным плане, ведаюць пра тое, што потым гэта можа пайсці і на выставу. Дарэчы, у іх адразу прачынаецца жаданне зрабіць як мага лепш, знаходзіцца матывацыя. Да таго ж яны робяць штосьці не па праграме, а ад сябе.

«Мы разам са студэнтамі ўсё абмяркоўваем, як зрабіць лепей, што хто думае і прапаноўвае»


Агульную тэму пакуль не атрымалася высветліць і абазначыць, хоць мы і думаем пра гэта кожны раз. А потым сканчваецца тым, што кажам: «Нясіце, што хочаце». Сёлета дадалі яшчэ фатаграфію і графіку ў якасці напрамкаў, упакоўку, хаця яе мы не вывучаем па праграме.

Яшчэ ў нас будзе выстава-конкурс. Тры чальцы журы, але не з выкладчыкаў кафедры дызайну, будуць выбіраць пераможцаў у кожнай з катэгорый.

Пасля завяршэння тыдня частку прац разбіраюць, частка застаецца тут, у мінулым годзе рабяты рабілі арт-крэсла, атрымалася вельмі якасна, потым яны адаслалі яго на менскую выставу-біенале «ПОСТУЛАТ».

 

 

Праблемы, радасці і планы

– З плюсаў хацелася б адзначыць, што нечаканая колькасць людзей хоча дапамагчы, без просьбаў, самі падыходзяць, запытваюць, што могуць зрабіць. Яшчэ адзін прыемны момант – тое, што мы ўсе неяк аб’ядналіся. Я заўважаю, як хлопцы са старэйшых курсаў дапамагаюць рабіць макеты малодшым, настаўнікі яшчэ больш працуюць са студэнтамі і робяць з імі сумесныя праекты.

«Тыдзень дызайну – гэта старт»

 
Калі ж казаць пра мінусы – нам не хапае спецыялізаванага выставачнага абсталявання. Мы, канешне, выкручваемся і даем рады сваімі сіламі: папера, скотч – добрыя памагатыя, заказваем нешта са сваёй кішэні, спонсараў у нас няма. Трэба сказаць, што нам трошкі дапамагаюць універсітэцкі БРСМ і прафсаюз.

Мы доўга думалі, як мадэрнізаваць праект, што яшчэ дадаць, куды развівацца. Вырашылі, што не будзем пакуль выходзіць на вялікую аўдыторыю, але мы не супраць запрашаць гасцей з іншых універсітэтаў, рабіць выставу ў выставе.

 

 

Усе разам

– Я ніколі не займалася падобнымі праектамі, і ўсё арганізаваць адразу бывае складана. Шмат дапамогі атрымліваем ад актыўных студэнтаў і студэнтак. Наташа Дагіль, напрыклад, цікавіцца архітэктурай і ландшафтным дызайнам, дамовілася са ZROBYM, і вось у гэтым годзе ў нас будзе іх лекцыя. А яшчэ лекцыі-прэзентацыі ад Андрэя Бедунько, спецыяліста па аднаўляльнай энергетыцы, пра энергаэфектыўныя тэхналогіі ў будаўніцтве, ад спецыяліста па камп’ютарнай графікі Паўла Зямчонка пра шэйпавыя анімацыі і іншыя.

Таксама мы арганізоўваем майстар-класы і выступы студэнтаў: тыя, хто цікавяцца чымсьці незвычайным, што не дае адукацыйная праграма (напрыклад, фітадызайн ці хэнд-мэйд), дзеляцца досведам і ведамі з іншымі.

Мы разам са студэнтамі ўсё абмяркоўваем, як зрабіць лепей, што хто думае і прапаноўвае. Я стараюся іх слухаць і шчыра скажу, што 90 адсоткаў ідэй разглядаю і спрабую ўвасобіць у жыццё. Я лічу, што трэба працаваць у рэжыме супрацы: студэнты дзеляцца крэатывам і ідэямі, настаўнікі – вопытам.

«Калі здараецца нейкі касяк, у мяне запытваюць, маўляў, ты не магла сказаць, як трэба было зрабіць? А я лічу, што памылкі граюць важную ролю ў развіцці»

 
Я спрабую больш давяраць рабятам і менш кантраляваць. Потым, калі здараецца нейкі касяк, у мяне запытваюць, маўляў, ты не магла сказаць, як трэба было зрабіць? А я лічу, што памылкі граюць важную ролю ў развіцці, і яны будуць бачныя чалавеку і без маіх заўваг.

«Тыдзень дызайну» – гэта старт. Студэнты могуць паспрабаваць свае сілы, а ў наступны раз даслаць працы на рэспубліканскія ці нават замежныя конкурсы, бо адразу прымаць удзел у нечым маштабным, канешне, страшна. Ды і ўвогуле, удзел у праекце дае магчымасць падрыхтаваць рэальную рэч, а не толькі макет з паперы, папрацаваць з тымі матэрыяламі, з якімі дагэтуль не сутыкаліся.

 

Фота by Таня Алiпчыкава


Матэрыял створаны ў межах сумеснай ініцыятывы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый, CityDog.by, 34mag.net, платформы Talaka.by і анлайн-часопіса «Имена».


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ (3)

Валянціна Кірылава.02-03-2017, 20:11

Выдатна! Вельмі важная падзея .Дзеля кафедры дызайну.Дзеля універсітэта.Дзеля Віцебска.
І ў вогуле дзеля супольнасці прафесіяналаў дызайну.
Выдатна,што Ксенія Зянькова ўзяла такую важную адказнасць і прыдала дынаміку працэсу жыццёвай здольнасці кафедры .
Гэта вельмі адлюстроўвае мастацка-педагагічную практыку творчага аб'яднання УНОВІС ,якое стварылі разам настаўнікі і вучні Віцебскга Народнага мастацкага вучылішча. Гэта была супольнасць К.малевіча,Эль Лісіцкага,Н.Суэціна і іншых. І гэта сёння адбываецца ва ўсім,што атрымліваецца на Тыдні дызайну. Гэта поўнамасшабная падзея,якая мае магчымасць даць новы імпульс і дынаміку новаму ўзрозню развіцця кафедры,якая была створана 10 гадоў па ініцыятыве ,а зараз кіруецца дацэнтам Валерыям Кулянёнкам.
Радуе, што Ксенія ўсведамляе агульную падтрымку і выкладчыкаў і студэнтаў.
Вялікі дзякуй і добрых спраў Ксенія і яе сябры.

Адказаць
ava

Adam Radziwill 10-03-2017, 01:11


Здравствуйте Ксения и вся команда 34mag!!
Я делаю проект для немецкого TV- канала (о туризме, путешествиях) выпуск о Беларуси, есть возможность показать настоящею Беларусь. меня интересуют истории о Беларуси и Беларусах (история, архитектура , спорт, традиции, ремесло) обязательно с протагонистом (человеком) . Пример Страна Бирма "первый Боксёр в истории страны, он монах буддист" картинка : монастырь, джунгли , груша. или Беларусь Августовский канал , сотрудник, тот кто со шлюзами работает. старые традиции дали роботу , его старый советский завод закрыт а тут туризм , красота. История должна быть позитивна, мельница , кузня, шляхта- традиции , замки, кони - леопарды (Караткевіч писал про них) и т.д. может что- то с Германией связно. но обязательно живой человек за всем этим.
___
если ваша история будет принята в германии , вам будет выплачен европейский скаутский фи ($) , в зависимости от проделанной работы.

Адказаць

Mai25-07-2017, 12:53

Hi, выдатна. Хацелася б ведаць калі ласка ці есць які небудзь праспект уліцца у праект ці суполку дзеля кагосці хто вяртаеццв зза мяжы і не мае спецыяльнай адукацыі??? Але думае што мае таленты ,,,

Адказаць

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.