44770 39

Хэй, здарова! Я Броўкін Вова!

У свае 17 гадоў лідскі спявак-самавучка Вова Броўкін паспеў змяніць некалькі сцэнічных вобразаў, перажыць гарадскі байкот і збіццё за сваю творчасць, а потым, паўстаўшы, як фенікс, праславіцца праз YouTube нават за межамі Беларусі і абзавесціся зграяй сапраўдных фанатаў. Мы не змаглі пакінуць без увагі такую выбітную гісторыю жыцця і вырашылі сустрэцца з упартым хлопцам, каб заразіцца энергіяй і падвергнуць псіхааналізу вытокі ягонага стылю.

 

Здаецца, winter is coming

З Вовам мы сустракаемся ў Менску, куды ён прыехаў з роднай Ліды здаваць іспыты на рэжысёрскае аддзяленне «Кулька». Сталіца ўражвае юнака неверагодна, больш за ўсё ён зацэньвае абыякавасць менчукоў да сваёй асобы і разнастайнасць лакацый для здымак відэакліпаў. «Гэта не горад, а казка. Ніхто на мяне не вытрэшчваецца, усім усё па барабане!» – не можа нарадавацца Вова.

Але трэба адзначыць, што зусім у спакоі яго не пакідаюць і ў Менску. У метро да нас падбягае малады чалавек з крыкам «Хэй, здарова!» (гэтак пачынаецца адзін з кліпаў Вовы), узрадавана кажа, што пазнаў музыку, і нават пазычае ў яго грошы. Трохі пазней мы заўважаем яшчэ аднаго фаната – падысці ён не рашаецца, але доўга вытрэшчваецца на правінцыйную зорку і дэманстратыўна робіць здымак на мабілку. Дарэчы, іспыты Вова здае паспяхова і праходзіць на бюджэтную форму навучання.





Малодшы з трох дзяцей у простай лідскай сям’і, Вова прызнаецца, што заўсёды адчуваў сябе вельмі асобна ад астатніх сваякоў, бо цягнуўся да каштоўнасцяў, якіх звычайныя працоўныя людзі не разумеюць. Ён доўгі час быў замкнутым і закамплексаваным хлопцам, ні з кім не тусаваўся і нікому да яго не было справы. Але ў адзін цудоўны момант у яго знесла дах, і малец пачаў змяняцца.


«Я адчуў сябе вольным, зрабіўся чалавекам, які не можа стаяць на месцы, мусіць увесь час спрабаваць нешта новае і няспынны працаваць над сабой»


Пераломны момант здарыўся раптоўна, калі яшчэ не Вова Броўкін, а просты васьмікласнік трапіў на дыскач. Стоячы ля сцяны, ён назіраў за натоўпам і дзівіўся, да чаго ж весела публіцы і як лёгка яна аддаецца танцу. «Гэта быў першы раз, калі я насраў на ўсё і пайшоў танцаваць, запхнуўшы сарамлівасць падалей, – прыгадвае артыст. – Гэта была кропка кіпення: за адну ноч з хлопчыка ў чорным гарнітуры з падручнікамі падпахай я пераўтварыўся ў стыльнага юнака ў завужаных джынсах і маднявай кофтачцы. Я адчуў сябе вольным, адчуў смак жыцця і зрабіўся чалавекам, які не можа стаяць на месцы, мусіць увесь час спрабаваць нешта новае і няспынны працаваць над сабой».

Першае музычнае відэа «Сумасшедшая личность» Вова зняў на мабільны тэлефон у 14 гадоў. Вакал быў запісаны на дыктафон у ванным пакоі пад мінус ад Lady Gaga. Кліп нарабіў у Лідзе неслабога цынку, і дэбютанта пачалі пазнаваць на вуліцах горада. Але гэта быў той выпадак, калі слава нічога добрага з сабой не прыносіць. Творчыя патугі артыста мясцовы шэры свет успрыняў негатыўна, і зрабілася відавочна, што winter is coming. «Распачаўся самы жахлівы час майго жыцця, – закочвае вочы Вова. – Са мной перастала размаўляць палова маіх знаёмых, бо гэта лічылася саромным. Пачаліся здзекі. Мяне нават збівалі праз гэта! А пасля другога відэа ад мяне зусім адвярнуліся ўсе, хто толькі мог. Гэта быў насамрэч складаны для мяне час, бо я застаўся зусім адзін. У нейкі момант я быў гатовы скончыць жыццё самагубствам. Было вельмі цяжка сабрацца і працягнуць працаваць».

 


Прайсці праз няпросты час і акупацыю Вову дапамагло выключнае жаданне займацца музыкай далей. Ён зразумеў, што замест таго каб сядзець на дупе і баяцца, трэба дасягаць новых вяршынь. «Шмат хто кажа, што я малайчына, што не зламаўся тады. Але гэта лухта – я зламаўся. Тое, што адбывалася ў гэты час, змяніла мяне. Кагосьці абражаюць, і ён пратэстуе, а мне было проста насраць, я нічога больш не адчуваў. Я быў, як танк, што нягледзячы на ўсю халеру ідзе да сваёй мэты. Засталася толькі вера ў тое, што аднойчы я дамагуся свайго», – сыпле цытатамі Вова, для якога няспынны шэраг цяжкасцяў на шляху – гэта і праклён, і бласлаўленне, бо менавіта дзякуючы абставінам артыст навучыўся цаніць кожны добры момант і кожнае слова падтрымкі.

 

 

Шоу, якое must go on

Вова самастойна, з дапамогай анлайн-відэаўрокаў, засвоіў здымкі і мантаж, але больш шакуе тое, што і вакалу ён вучыўся выключна з відэаўрокаў. «У мяне няма музычнай адукацыі. Амаль год таму я выпусціў сваю першую песню “Пошло оно всё”, запісаную абсалютна без разумення нотнай граматы і гармоніі, – распавядае музыка. – Некаторы час я хадзіў у вакальны гурток у мясцовым ДК, але там вучылі выступаць на сцэне, а не добра пець. Таму давялося ўсё засвоіць самастойна. Цяпер я спяваю вельмі чыста, без фальшу і ўжо валодаю гармоніямі. Мае веды дазваляюць рабіць якасную музыку любога жанру. Музыка для мяне – усё жыццё. У маёй новай песні я так і спяваю: “Я живу и дышу музыкой”. Я лічу неверагодна важным данесці свае тэксты, забаўляць слухачоў і жыць для іх. Я цвёрда ўпэўнены, што займацца і зарабляць грошы варта толькі любімай справай».





Большую частку грошай, заробленых музыкай, хлопец плануе аддаваць на дабрачыннасць. Тлумачыць ён гэта і блізкасцю да яго людзей з асаблівасцямі, і страхам таго, што поспех закружыць галаву. «У мяне шмат страхаў, яны фармуюць мяне. Я вельмі баюся "зазвяздзіцца" і захацець залаты ўнітаз, – дзеліцца патаемным Вова. – Кожны дзень мяне прымушае працаваць і даводзіць усё да дасканаласці пастаяннае пачуццё, што ўсё раптам рухне. Пачуццё блізкага калапсу ніколі мяне не пакідае, нават калі ўсё добра, дзякуючы яму я рву дупу, каб палепшыць якасць сваіх твораў, бо як толькі я спынюся, магу зваліцца на самае дно».

Вову падаецца, што ягоныя творы больш цэняцца за межамі Беларусі або хаця б у Менску – там, дзе людзі больш адкрытыя і сучасныя, а ў Лідзе ўсё гэта ўсур’ёз не ўспрымаюць. «Тым не менш, апошнім часам я назіраю лёгкае пацяпленне, – шчыра прызнаецца хлопец. – Калі раней я ішоў па горадзе, мне ўслед крычалі: “Підар! Цябе трэба забіць!” – то цяпер са мной фоткаюцца і бяруць аўтографы. Я нават часам губляюся, бо звык, што да мяне ўсе ставяцца кепска. Калі стаўленне змяняецца – гэта проста неапісальнае пачуццё. Менавіта таму я часта пішу сваім фанатам, што люблю іх. І гэта праўда! Яны адзіныя людзі, якімі я даражу».

 

 


На думку шматпакутнага музыкі, галоўнае – гэта шоу, якое must go on у любым выпадку, нават без спецэфектаў і дарагіх касцюмаў: «Трэба аддавацца публіцы цалкам, каб яна не проста слухала, а атрымлівала экстаз, – запэўнівае Вова Броўкін. – У нас дазваляецца толькі выйсці на сцэну, памяцца там, крыху патузаць рукамі. Я ж мару даваць шыкоўныя сольнікі, з якіх гледачы будуць выходзіць мокрымі, забыўшыся на штодзённасць і абмежаваную рэальнасць. Я разумею гэта як ніхто іншы, бо сам доўгі час не мог быць тым, хто я ёсць».


«Калі раней я ішоў па горадзе, мне ўслед крычалі: “Підар! Цябе трэба забіць!” – то цяпер са мной фоткаюцца і бяруць аўтографы»


Вова самастойна займаецца ўсімі працэсамі стварэння музыкі і кліпаў, гэта звязана і з татальнай адсутнасцю грошай на творчае развіццё, і з асабістым унікальным поглядам на тое, якім павінен быць фінальны прадукт. Экзатычнасць аўтарскай падачы, мастацкае стаўленне да свайго цела, лірыка, якая ідзе проста з нутра, і фарсіраваная сур’ёзнасць, з якой Вова робіць сваю справу, ствараюць вельмі абмежаванае месца для манеўраў у свядомасці нашых кансерватыўных суайчыннікаў. Але з тым, што ў хлопца ёсць стыль і напор, якія ён адточвае ад рэлізу да рэлізу, спрачацца неяк дзіўна. І гэта сапраўды ўражвае.

Ніжэй ты адным з першых пабачыш новы кліп ад лідскай інтэрнэт-зоркі на кампазіцыю «Свободный», зняты артыстам у калабарацыі з кантрыбутарам 34mag. «Гэта відэа пра свабоду. Калі цябе ніхто не трымае, ты нікому не патрэбны – можна проста ўстаць і сысці. Герой кліпа бязмежна вольны і яму не балюча, бо ўжо ўсё роўна. Ідэя кліпа ў тым, што мы не павінны быць свабоднымі – мы павінны трымаць адзін аднаго», – кажа Вова Броўкін, 17-гадовы юнак з Ліды, якога збівалі за яго творчасць і якому дапамагае жыць толькі вера ў тое, што ён робіць.

 

 

 

 

Над фоткамі і кліпам «Свободный» працавала Караліна Палякова


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ (39)

бдитель24-07-2014, 22:25

о божечки

Адказаць

гнида24-07-2014, 22:37

отличный боец. вдохновляет

Адказаць

Uładar24-07-2014, 22:44

Канчыту ўспомніў...

Адказаць

Megolka24-07-2014, 22:48

а ведь у чувака история...

Адказаць

biranka24-07-2014, 23:13

Вова Бровкин! Ты - это такое охуительное вдохновение! Спасибо за твои песни, лицо и танцы :) Мы тоже любим тебя!

Адказаць

Макс24-07-2014, 23:19

круто! очень сильная история! спасибо 34 и спасибо, Вова!)

Адказаць

livingston24-07-2014, 23:34

вова клааасный

Адказаць

Dimitry24-07-2014, 23:56

Крутой. Действительно очень крутой. Хотелось бы посмотреть выступление в живую. :-)

Адказаць

VV25-07-2014, 00:04

C.l.U.M.B.A

Адказаць

Олег25-07-2014, 01:20

Это все прекрасно. Но это не искусство, не музыка. Это эпатаж и попадание в "толерантный" мейнстрим.

Адказаць

artемий25-07-2014, 02:54

чистый белорусский колхоз

Адказаць

Мадлен25-07-2014, 05:16

я ў захапленні ад самога інтэрв'ю і ад прагрэсу, які хлопчык зрабіў ад першага кліпа да апошняга! Усё сам - Малайчына!!!!!!!!!!!!!!!

Адказаць

Вад.бай25-07-2014, 07:47

Если он не поступит на бюджет, то ин-т культуры можно на хер закрывать, я считаю

Адказаць

dolls_trix25-07-2014, 15:26

Дарэчы, іспыты Вова здае паспяхова і праходзіць на бюджэтную форму навучання.
Можна не зачыняць ;)

Адказаць

Nuolaida25-07-2014, 16:04

Безусловно, смелость зажигающейся "звезды" заслуживает уважения. И лишь смелость.
Молодому человеку стоит сильно озаботиться поиском второй половины. Уверен, как только найдет - творческая активность снизится.
Недавно прочел: "Гениальность - от Бога, талант - от недо**аха". Не такая уж и ересь:)
34маг, о чем Вы только пишете...грустно.

Адказаць

Маланка25-07-2014, 16:47

Караліна, добрая праца! І песня спадабалася!

Адказаць
ava

Dana Komrad 25-07-2014, 16:51

это вы к чему- тут о творчестве говорят,а не о личной жизни- у всех рано или поздно случается любовь в жизни и продуктивность немного снижается,это не повод вообще перестать что -то новое начинать делать)) Отличный , Вова,парень,толковый, и пожелаем ему успехов!

Адказаць

Nuolaida25-07-2014, 17:12

Не все то называется искусством, что в массы подается.
Я не о снижении продуктивности, а о том, что энергетические потоки в случае любви перераспределятся более верным образном, и парень будет счастлив, и у нас с Вами не возникнет поводов обсуждать такое творчество:)

Адказаць

Енот25-07-2014, 17:38

Как хорошо, что есть люди, которые знают все про всех! Смешно просто

Адказаць

Шурик25-07-2014, 19:19

Заебок! Не хватает владения техникой пения и речитатива. С исключительно музыкальной точки зрения. На данный момент чел не очень хорошо понимает что он делает со своим вокалом, не умеет им пользоваться. Все придет. Желаю успеха!

Адказаць

Вольга25-07-2014, 19:55

Во дзе цяга да жыцця)))Поўны наперад, Вова Броўкін!

Адказаць

Ал26-07-2014, 02:53

А чувак, между прочем, очень круто двигается!

Адказаць
ava

Igor Chantsev 27-07-2014, 17:16

пидр

Адказаць

М. Блыскун28-07-2014, 00:24

Стоит обратить внимания на трансформацию образа Вовы и на его шкалу вдохновения. Парень выпустил первый трешовый клип, а его, как это обычно бывает в обществе нормальности, просто закрепили под клеймом "пидр". Это ещё раз указывает на узкоосвдомленность наших масс, которые привыкли к обычности сюжетов нашей жизни. Такие именно ДРУГИЕ люди и делают наши жизнь столь эмоциональной и мотивирующей. Вова, ты молодец, продолжай в том же духе, последний клип - улёт!

Адказаць

Эльвира29-07-2014, 00:55

А я считаю,что парень молодец!не все же так могут...попробуйте вы добиться всего сами,как он!Он на самом деле личность,а не обычный паренек...удачи ему!

Адказаць

Мікіта29-07-2014, 03:40

Ён галуБой

Адказаць

оптимусХкраим29-07-2014, 22:42

полякова чемпион!

Адказаць

Андрей30-07-2014, 06:20

У Вовы классная попка :)

Адказаць

оноў31-07-2014, 01:20

спадзяюся, ва ўніверсітэтах навучаць. вось у лэдзі гагі шоў і эпатаж, гэта раз. два: любое шоў - гэта праца каманды. харызматычая асоба, ок, але на сабе любімым нічога не заканчваецца. тры: вашы фанаты - быдла? і чатыры: беларускі прононс вас выдае :-D вывады рабіце самі.

Адказаць

Putinarodov31-07-2014, 03:29

Из лиды родом такой примечательный пидр как Саша Ханин, например.
Теперь понятно кто научил Лиду носить узкие джинсы и посадил на велик.

Адказаць

~~---31-07-2014, 20:43

vova, prabač alie ty tołki zvučainaja attention whore, i jakasci ŭ tvaim kreatyve ja nezaŭvajyu

Адказаць

котбаюн31-07-2014, 21:29

ёсць вялікая розніца паміж attention whore і чалавекам, які тыднямі будзе працаваць над нейкімі сваімі прадуктамі па самавыяўленні. Апошні называецца амбітным.
Інакш можна ўсіх артыстаў, мастакоў і пісьменнікаў да attention whore далічыць. Чэ гэта яны выпендрываюцца.

Адказаць

~~---31-07-2014, 20:45

i heta pry tym što ja narmałna staŭlusia da gejay, metraseksualaŭ i astatnih spadaroŭ

Адказаць

котбаюн31-07-2014, 21:23

для Беларусі не ўсё яшчэ страчана, калі зусім маладыя людзі ў зусім рэгіёнах хочуць дасягаць нечага больш, чым партбілет у брсм

Адказаць
ava

Sergei Akulich 22-08-2014, 04:34

Видел клипак в trash_culture на ЖЖ "Мальчик, что болен СПИДом". Не знал, что чел из белочки, оч неплохо

Адказаць
ava

Shelly Roxo 01-09-2014, 19:26

Интересно, про него ли в свое время BAD ROOM делал выпуск.

Адказаць
ava

Nastya Sergienya 08-11-2014, 22:31

Офигенный!

Адказаць

Конь07-12-2014, 07:47

Херасе! Псіх, фрык, мэтрасэксуал... блін, ды й фіг зь ім! Чапляе, ріальне чапляе тое, што ен робіць. Вельмі нечаканае такое

Адказаць

Конь07-12-2014, 07:55

Херасе! Псіх, фрык, мэтрасэксуал... блін, ды й фіг зь ім! Чапляе, ріальне чапляе тое, што ен робіць. Вельмі неча
канае такое нешта "ТРЭСЬ!" па галаве і сядзіш думаеш: "е-мае... Што гэта было?.." А пасьля разумееш - о-то мастацтва было. Падобныя адчуванні, калі ўпэршыню Prodigy слухаеш - здаецца й сорамна трохі і нават брыдка дэху (павінна быць прынамсі), але ж прэ! І нефігова так прэ.

Адказаць

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.