Карацей, я вырашыў бегаць. Мяне нішто на гэта асабліва не матывавала: я не тоўсты, з 9 да 17 за камп’ютарам не сяджу і ў мяне ёсць дзяўчына. Нагодаю, па-мойму, стала тое, што я знайшоў красоўкі ў пад’ездзе каля ліфта. Белыя з чырвонымі палоскамі. «Адыдас», але, напэўна, фэйк. У нас у доме шмат кітайцаў жыве, відаць, хтосьці з іх пакінуў. Красоўкі былі трохі замалыя, але мне расказалі, што трэба напхаць унутр мокрай паперы і засунуць гэтую канструкцыю на ноч у лядоўню.
Гэта не дапамагло, але я ўсё роўна вырашыў не адмаўляцца ад такой прыемнай абноўкі, для бегу падыдзе. «Самае важнае – зручны абутак», – казалі мне дасведчаныя бегуны. Ну, я падумаў, што яны самі сабою расцягнуцца з часам. Як варыянт, можна было, вядома, бегаць у звычайных красоўках, якія я нашу штодзень. Але іх мне шкада – яны даволі дарагія, з бліскучымі «энкамі» па баках.
«Нагодаю, па-мойму, стала тое, што я знайшоў красоўкі ў пад’ездзе каля ліфта»
У мяне тут побач возера. Пакуль дабег да набярэжнай, сагрэўся. Дыхаю роўна, спіна прамая, погляд наперад. З цемры выходзіць мужчына з акрываўленымі рукамі да локцяў, погляд у яго таксама наперад, але пусты. Так выглядаюць, калі толькі што забілі кагосьці. Ну, ён і ідзе, а я яму насустрач бягу, не разварочвацца ж ужо. Прабег міма – і стала мне жудасна. Вырашыў бегчы дадому. Ну і, зразумела, сустрэў яго зноў. І зноў мне няма куды павярнуць было. А ён ішоў да станцыі метро. Трэба было б паліцыю выклікаць, але ж у мяне не было тэлефона з сабою. Да і што б я ім сказаў? Гэта ягоная справа: хоча хадзіць акрываўлены па вуліцах – хай ходзіць. Карацей, я паспяшаўся дадому ў бяспеку.
Першы няўдалы досвед мяне не спыніў. На наступную раніцу я падняўся на досвітку і зноў пабег да возера. Прамы кантакт з прыродаю, цішыня, першыя сонечныя прамяні на люстэрку вады – вось чаго я чакаў ад прабежкі. У выніку мяне ледзь не збіла машына, а затым, ужо больш асцярожны, я правёў большасць часу на святлафорах, прапускаючы бясконцы паток сонных офісных пацукоў у жалезных клетках на колах, якія спяшаюцца на працу ў перадсвітальным тумане. «Нават ранішняй прыгажосцю не любуюцца з акна, прыдуркі», – падумаў я.
Тады я зразумеў, што бегаць лепш за ўсё раннім вечарам, калі ўсе гэтыя пацукі з папярэдняга абзацу ўжо адпрацавалі ды вярнуліся дадому і пакуль яшчэ не настолькі цёмна, што па вуліцах пачынаюць хадзіць акрываўленыя маньякі.
«З цемры выходзіць мужчына з акрываўленымі рукамі да локцяў»
На наступны дзень нічога не прадказвала бяды, усё было спланаванае да дробязяў – у плэеры энергічная музыка, на галаве шапка, каб валасы не лезлі ў твар, у кішэні хустачкі, каб не смаркацца на зямлю і дыхаць чыста.
Спачатку ўсё ішло паводле плану, але, калі я дабраўся да набярэжнай, трапіў у корак з бегуноў. Тады я адчуў сябе няўтульна – у натоўпе трэба трымаць тэмп: нельга быць занадта павольным, каб не раздражняць тых, хто бяжыць ззаду, нельга быць занадта хуткім, інакш давядзецца абганяць тых, хто бяжыць спераду, аднаго за адным.
А тыя, што бягуць насустрач, – гэтыя горшыя за ўсё! Іхныя твары выглядаюць так разняволена, быццам яны не бягуць, а паліваюць грушу ў садзе. Яны глядзяць на цябе, а ў цябе рожа чырвоная і хустачкі з соплямі ў руцэ.
«Іхныя твары выглядаюць так разняволена, быццам яны не бягуць, а паліваюць грушу ў садзе»
А потым зноў быў гэты злашчасны святлафор! Я спыніўся на чырвонае і скачу на месцы, каб не астываць. Побач са мной яшчэ адзін бягун. Ён спыніўся і стаіць спакойна. А ў мяне яшчэ і шапка спаўзае, і штаны спадаюць. А ён стаіць і глядзіць. На ім аэрадынамічныя легінсы, каб разразаць паветраныя плыні, такая ж аэрадынамічная алімпійка і кіслотна-жоўтыя красоўкі для бегу (гатовы паспрачацца, у яго, апроч гэтых красовак, ёсць адмысловыя для футболу, для фітнесу і для спартовай хады). Ну і шапачка аэрадынамічная, зразумела. Карацей, ён стаіць і глядзіць на мяне. На мае рваныя шырокія штаны з выцягнутымі каленкамі, на патрапаную байку, пракураную і прасмярдзелую тлушчам і смажанаю цыбуляй, на маю чырвоную зімнюю шапку, хустачкі і, галоўнае, – на красоўкі. На мае фэйкавыя кітайскія «адыдасы» з пад’езду, зусім не бегавыя. А я гляджу ўніз, быццам раблю злачынства, бегаючы ў неадпаведным адзенні.
Больш бегаць я не хадзіў, а красоўкі паклаў туды ж, дзе знайшоў, – каля ліфта ў пад’ездзе. Можа, камусьці яны яшчэ спатрэбяцца. А я замовіў сабе мазь ад грыбка ног і аднаколавы ровар – даўно ўжо мару навучыцца катацца на ім.Антон Кашликов о том, почему закрытие одного минского книжного магазина вовсе не означает, что с культурой тут все плохо.
Журналистка «Имен» Дарья Царик – про то, как появляются «люди-катализаторы» и зарождается критическая масса взаимопомощи.
Пісьменнік і мастак Аляксей Талстоў – пра Котаўку як мясцовы дэмакратычны форум і непазбежную яе абарону.
Действие «декрета о тунеядстве» приостановлено – в связи с этим Антон Кашликов напоминает о главном правиле осмысленного существования в Беларуси.
Правілы жыцця, працы, аднаўлення.
Правілы жыцця, працы, аднаўлення.
Как реагировать на чужого тоддлера, который вышел из-под контроля.
Убачыць тое, што на першы погляд нябачнае.
КАМЕНТАРЫ (3)
"Як я бегала" і бегаю ўжо з год. У горадзе цяжка бегаць, таму і не адчуваеш асалоду ад заняткаў. І ўсёж-такі не яго красоўкі)
Не убядзицельна
Нічога павучальнага, КГ/АМ, як глаголілі ў мінуўшчыне )