Як перавесці грошы на беларускую картку?

  • 01.12.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 4462

Грашовыя пераводы, якія выдаюцца кэшам у акенцы, каштуюць адпраўніку тлустых камісій, а да процьмы папулярных сэрвісаў пераводаў з карту на карту Беларусь, на жаль, не падключаная. Але варыянты, як дапамагчы блізкаму ў яго хісткім фінансавым становішчы, усё ж такі ёсць.

 

 PaySend 

Для рэгістрацыі ў сэрвісе трэба паказаць толькі тэлефон, імя-прозвішча і адрас. PaySend дазваляе адпраўляць грошы на карты Visa і MasterCard з прыемнай камісіяй – усяго € 1,5, але па ўласных курсах. Напрыклад, сёння € 100 з Венгрыі ўпадзе на беларускую картку ў выглядзе 301,22 рублёў з улікам камісіі.

Тут таксама можна адправіць грошы па метадзе Paysend Link: паказваеш нумар тэлефона атрымальніка, а ён ужо сам выбірае, як яму атрымаць сродкі.

 

 

 SendMoney24  

Сэрвіс дазваляе адпраўляць грошы на карты Visa і MasterCard. За адзін прысест можна ўзрадаваць кагосьці не больш чым на 2000 даляраў ці еўра. Калі плануеш радаваць буйна і часта, трэба будзе пацвердзіць асобу (паказаць пашпарт).

Актуальныя курсы і камісіі паказвае калькулятар. Напрыклад, перавод $ 100 з Венесуэлы ў Беларусь зараз абыдзецца адпраўніку ў $ 7,99, а каб перавесці $ 200, спатрэбіцца аддаць сэрвісу $ 10,99.

 

 

 QIWI  

Сэрвіс дазваляе пераводзіць з карты на карту Visa або MasterCard любога банка Беларусі. Рэгістравацца не трэба. Проста ўводзіш дадзеныя адпраўніка, дадзеныя атрымальніка, суму да 15000 расійскіх рублёў ($ 200). За пасярэдніцтва QIWI бярэ сабе 2% ад плацяжу, але не менш за 100 расійскіх рублёў ($ 1,3).

 

 

 ЮMoney 

Раней гэты сэрвіс быў вядомы пад імем Яндэкс.Грошы. Па сутнасці, гэта электронны кашалёк, грошы з якога можна пераводзіць амаль на ўсе карты свету (ну, хіба што ў КНДР не атрымаецца).

Для аперацый прыйдзецца прайсці працэс ідэнтыфікацыі, ён клапотны, але не занадта. Камісія за пераклад на карту складзе 3 % ад сумы + прыкладна паўдаляра. Папоўніць свой рахунак у ЮМопеу ты можаш з банкаўскай карты, а для расійцаў спосабаў папаўнення наогул процьма (для іх ЮМопеу найперш і цікавы, бо прапануе шырокі спіс фінансава-пакупніцкіх інструментаў па РФ).