Як падтрымаць тых, хто бастуе на прадпрыемствах?

Страйкі на прадпрыемствах Беларусі буксуюць. На заводскіх актывістаў ціснуць: затрымліваюць, звальняюць, пагражаюць звальненнем. Тут можа накаціць адчуванне бездапаможнасці – быццам ад цябе нічога ўжо не залежыць. Але гэта не так. Ёсць некалькі магчымасцяў салідарызавацца і ў гэтай хісткай сітуацыі.

 

  Заданаціць у Фонд салідарнасці Bysol (пачытаць аб тым, што гэта за ініцыятыва, можна на сайце) або дапамагчы грашыма адрасна чалавеку, які страціў працу праз сваю грамадзянскую пазіцыю.

  Падтрымаць працоўных ад свайго бізнэсу. Дапамога можа быць і нематэрыяльнай: прадукцыя ці паслугі кампаніі, падарункавыя сертыфікаты і гэтак далей.

  Прапанаваць працоўнае месца ці навучанне для звольненых і рэпрэсаваных.

  Давесці да тых, каго гэта датычыцца, інфу пра фонды, дапамагчы аформіць запыт на дапамогу або ліст у юрыдычную кансультацыю па адрасе labour.rights2020@gmail.com.

  Стаць валанцёрам(-кай) у ініцыятыве «Хуткая ўзаемадапамога» – зараз шукаюць рабят на апрацоўку заявак.

  Прыходзіць падтрымліваць працоўных каля прадпрыемстваў і на іх шэсцях (эмоцыямі, вадой, прысмакамі, абаронай ад сонца і іншымі рэчамі па сітуацыі).

  Запаўняць інфармацыйныя прабелы – распаўсюджваць улёткі пра крыніцы дапамогі, а таксама юрыдычныя аспекты страйкавага пытання, з кантактамі тых, хто можа пракансультаваць.

  Падумаць, чым можаш быць карысны(-ая) менавіта ты са сваімі ведамі і досведам. Галоўнае не пакідаць людзей сам-насам з праблемамі. Як кажуць апошнімі днямі: беларус беларусу – беларус.

Фота: Белсат