Выдавецтва «Янушкевіч» – у рэйтынгу найлепшых выдавецтваў Еўропы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 01.04.2021
- 1600
Сёння, 1 красавіка, выдавецтва «Янушкевіч» трапіла ў прэстыжны рэйтынг найлепшых выдавецтваў Еўропы ад аўтарытэтнага часопіса New Publishing Weekly, заняўшы ў рэйтынгу пачэснае 39-е месца.
Шырокай аўдыторыі выдавецтва «Янушкевіч» вядомае найперш тым, што выпусціла «Гары Потэра» і антыўтопію «1984» у беларускім перакладзе.
«Гэта неверагодны поспех і адзін з лепшых вынікаў сярод выдавецтваў Усходняй Еўропы, прадстаўленых у гэтым рэйтынгу. Фармуліроўка нашай узнагароды такая: "За захаванне ідэалаў кнігавыдавецкай справы, барацьбу за культурную разнастайнасць на кніжным рынку і адметную рэпрэзентацыю свабоднай беларускай літаратуры". Запрашэнне ў Вялікабрытанію нас ужо чакае...» – пішуць у сацсетках выдавецтва.
Віншуем!