Вялікі дайджэст «Вясны»: як дапамагчы палітзняволеным?

  • 12.04.2021
  • Аўтар: 34mag
  • 1110

Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў падрабязныя інструкцыі па розных спосабах дапамогі палітзняволеным у адным дайджэсце.

 

 

Спіс палітычных зняволеных у Беларусі павялічваецца амаль штодзённа – па стане на 12 красавіка за кратамі знаходзяцца ўжо 352 чалавекі. Не кожны(-ая) зняволены(-ая) можа атрымліваць дапамогу ад сваякоў, і не кожная сям'я застаецца ў стабільным фінансавым становішчы пасля затрымання роднага чалавека.

У дайджэсце ад праваабаронцаў можна адшукаць інфармацыю пра тое, як пісаць лісты, дасылаць тэлеграмы, рабіць грашовыя пераводы на рахункі палітвязняў, падпісваць іх на газеты і часопісы, перадаваць ім перадачы і шмат што яшчэ.

Працэс напісання ліста людзям у зняволенні можа збянтэжыць: як напісаць ліст, які не сапсуе адрасату настрой, выкажа падтрымку без жалю і будзе інфармацыйна каштоўным? Раней мы публікавалі мануал па напісанні лістоў за краты, а таксама матэрыял пра тое, што ў сваіх лістах пішуць зняволеныя студэнты(-кі) і што кожны(-ая) з нас можа напісаць ім у адказ.

 

Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням