Вакансія дня: SMM-менеджар(-ка) для грамадскай кампаніі «Годна»

Грамадская кампанія «Годна» шукае SMM-шчыка(-цу) для сваіх сацсетак. Абяцаюць ментарства, падтрымку, цікавыя праекты, а таксама «персанальныя плюшкі». Папярэдні прафесійны досвед не абавязковы.

 

 

«Годна» – гэта грамадская кампанія, прысвечаная вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай свядомасці праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.

Кампанія нарадзілася з Кансорцыума БНР 100 два гады таму і цяпер аб'ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, грамадскія ініцыятывы і арганізацыі вакол агульных каштоўнасцей: незалежнасці Беларусі, свабоды, дэмакратыя і павагі да нацыянальных сімвалаў, традыцый, культуры, гісторыі і беларускай мовы.

Што патрабуецца ад кандыдатаў(-ак) на вакансію SMM-шчыка(-цы):

  «усім сэрцам тапіць за Беларусь і ведаць, як растапіць сэрцы іншых»;

  мець 2 гадзіны вольнага часу на дзень;

  цяміць у Твітары і Аднакласніках.

Калі жадаеш далучыцца да каманды, запоўні гэтую анкету і чакай, калі з табой звяжуцца для арганізацыі сумоўя.