Што рабіць, калі хочаш справядлівасці?

  • 26.06.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 4484

Калі пасля ранішняга чытання «газет» з'яўляецца адчуванне, быццам твой сняданак згатавалі на вадзе з пахам серы, можна скіраваць сваё абурэнне ў канструктыўнае рэчышча. Расказваем як.

 

Выступаць за справядлівыя выбары

Паслядоўна працуе над гэтым група актывістаў «Сумленныя людзі». Спачатку ўдзельнікі спрабавалі трапіць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, цяпер судзяцца з выканкамамі, якія іх не прапусцілі, далей ідуць у назіральнікі.

 

 

Назіраць за (не)парушэннем правоў чалавека

Можна падпісацца на рассылку праваабарончага цэнтра «Вясна»: там каардынуюць назіральнікаў на мірных сходах (пішы на viasna@spring96.org). Таксама можна паспрабаваць сябе ў ролі лічбавага(-ай) назіральніка(-льніцы) разам з Human Constanta.

 

 

Дасылаць паштоўкі тым, хто за кратамі

Актуальны спіс палітвязняў, іх гісторыі і адрасы для пошты знойдзеш на сайце ПЦ «Вясна».

 

 

Падпісвацца пад петыцыямі

З актуальнага на «Зручным горадзе» людзі просяць:

  вызваліць Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку (яны ўжо прызнаныя палітвязнямі),

  правесці праверку па факце змовы пры галасаванні за членаў УВК,

  спыніць незаконныя дзеянні міліцыі,

  усталяваць турнікеты на выбарчых участках (каб можна было палічыць людзей не на вочка).

 

Ведаць свае правы

І распавядаць аб правах іншым.

  Як хадзіць на акцыі пратэсту па-даросламу?

  Што рабіць, калі цябе затрымлівае міліцыя?

  Што рабіць, калі тваіх блізкіх затрымалі?

  Як паводзіць сябе пры ператрусе?

  Як паводзіць сябе на допыце? 

  Што рабіць, калі трапіў(-ла) пад адміністрацыйны працэс?

 

Скардзіцца

Калі нейкая асоба пры выкананні дазваляе сабе зашмат або, наадварот, не робіць анічога, пішы зварот. Не кіем, дык палкай.

 

 

Сачыць за навінамі

Рэкамендуем:

 стрымы «Радыё Свабода»,

 тэлеграм-канал «Выбары бачыш?» (TUT.by),

 персанальныя старонкі палітычных аглядальнікаў.

 

Падтрымліваць

 Даслаць грошы блізкім рэпрэсаваных праз Facebook.

 Пагуляць з пёселем, пакарміць котку затрыманага(-ай) разам з «Анімалекс».

 Купіць нешта ў краме, на якую ціснуць, залайкаць яе ў сацсетках.

 Падпісацца на праект «ИМЕНА», які займаецца дабрачыннасцю і дапамагае тым, каму зараз цяжка. 

 Выказацца публічна – як робяць гэта вялікія і малыя зоркі.

 

Салідарызавацца

З любой нагоды. Свет не стане больш справядлівым, пакуль у доме дзіцяці з крана цячэ ці то нафта, ці то аміяк. Па спасылцы можна пачытаць, каму дапамагаць падчас пандэміі, якая, дарэчы, нікуды не падзелася.

 

Матэрыял будзе абнаўляцца. Ты можаш паўдзельнічаць у гэтым, даслаўшы інфу з тэмай «Як дапамагаць?» на 34editors@gmail.com.

Фота: flejtmotiv, iлюстрацыя: Marharita Tsikhanovich