Пратэсныя сцягі Менску сабралі на інтэрактыўнай мапе
- Рубрыка: УЛОЎ
- 26.01.2021
- 4322
Па кліку на раён выпадае гісторыя стварэння альтэрнатыўнага сімвала і інфа па колькасці ўдзельнікаў самага люднага адкрытага чата раёна. Тут табе і легенды пра тапонімы, і гістарычныя спасылкі, і адсылкі да падзей 2020-га. Можна зразумець, як на сцяг Алтайскай трапіў трытон, чаму герб Калюмны стаў сімвалам Шабаноў і як Масюкоўшчына заасацыявала сябе з калючым дротам.