«Честные люди» запусцілі пляцоўку для калабарацыі ініцыятыўных беларусаў

Ініцыятыва «Честные люди» прадставіла новы праект – пляцоўку «Перамен», дзе змогуць узаемадзейнічаць неабыякавыя да сваёй краiны беларусы.

 

Абменьвацца ідэямі, прыдумляць розныя спосабы ўзаемадапамогі, рабіць сумесныя праекты, змагацца разам супраць гвалту – вось мінімальны спіс спраў, якія можна будзе рэалізаваць на новай платформе.

Каб стаць часткай праекта і пачаць хутчэй дзейнiчаць, трэба зайсці на сайт «Перамен» і запоўніць там спецыяльную форму, у якую зможаш упісаць свае ідэі, экспертызу і расказаць крыху пра сябе. Так ты станеш часткай адной з ініцыятыў праекта і пачнеш працаваць у камандзе з іншымі неабыякавымі аднадумцамi.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю пра праект можна на афіцыйным сайце і ў Telegram-канале «Перамен».