Запусціўся падкаст «Квір курылка» – пра ЛГБТК+, пратэсты, самаклопат
- Рубрыка: УЛОЎ
- 06.04.2021
- 2711
Моладзевы савет «РАДА» запусціў падкаст «Квір курылка» – ён пра Беларусь, пратэсты, самаклопат і квір. Шоу ствараецца пры ўдзеле Андрэя Завалея, каардынатара кампаніі «Справа Пі_», і журналіста_ка і пісьменніка_цы Тоні Лашдэн.
Першы выпуск падкаста прысвечаны таму, што значыць быць квір-чалавекам у Беларусі пасля жніўня 2020-га: тут вядоўцы абмеркавалі выказванні прадстаўнікоў пратэсту, якія дыскрымінуюць квір-супольнасць, рэпрэзентацыю Беларусі без посткаланіялізму, «Дажынкі», якім бракуе тэхна, і шмат што яшчэ.
У наступных эпізодах «Квір курылцы» можна будзе паслухаць пра ЛГБТК+ у Грузіі, сэксуальнае жыццё шлюбнікаў у Кіеве і самаклопат.