Лічба дня: 449 парушэнняў правоў СМІ

За чатыры месяцы ў Беларусі 449 разоў парушылі права на свабоду слова. Краіна кожны тыдзень замацоўвае за сабой статус самай небяспечнай для журналістаў у Еўропе. Пра рэпрэсіі на адрас журналістаў падрабязна распавядае рэпорт «Журналістаў без межаў».

 

 

З 9 жніўня праз арышты прайшлі каля 370 журналістаў. Паказальна, што пасля выбараў колькасць парушэнняў правоў супрацоўнікаў СМІ скокнула ў чатыры разы. У лістападзе кожны трэці журналіст, які апынуўся ў пастарунку, потым трапляў за краты (у жніўні – кожны 10-ы). Тэрміны турэмнага заключэння таксама выраслі: хто адбываў «суткі» ў лістападзе, знаходзіўся ў няволі ў сярэднім 13 дзён. Не менш за 62 журналіста, паводле дадзеных БАЖ, сталі ахвярамі гвалту, жорсткіх адносін, а таксама катаванняў падчас утрымання пад вартай.

 

 

Да нематываваных арыштаў – прычым не толькі па адміністрацыйных артыкулах – дадаліся масавыя пазбаўленні акрэдытацыі, ператрусы, выключэнне інтэрнэту, цэнзура, стварэнне перашкод для друку і распаўсюджання газет, блакіроўка сайтаў, пазбаўленні рэсурсаў статусу СМІ.

На 34mag.net выйшлі маналогі крутых журналістаў беларускіх СМІ пра тое, як змянілася іх прафесія за чатыры месяцы. Таксама глядзі свежае відэа пра медыягерояў ад часопіса Outriders:

 

Фота: flejtmotiv