Лекцыя дня: як людзі апраўдваюць зло?
- Рубрыка: УЛОЎ
- 08.12.2020
- 3577
На беларускім канале «Навуковае меркаванне» выйшла відэа пра восем механізмаў маральнага адчужэння. Паглядзі, калі да сённяшняга дня ломіш галаву над тым, як людзі могуць рабіць зло, а потым спакойна купляць у гіперы шынку і спаць як пшаніцу прадаўшы.
«Навуковае меркаванне» – гэта беларускі тэлеграм-канал навін і аналітыкі, над якім працуюць прафесійныя даследчыкі, што выступілі супраць гвалту і фальсіфікацый у жніўні 2020-га. На днях яго стваральнікі тэхнічна сапорцілі размову расійскіх экспертаў – папулярызатара навукі Антона Зельдзіна, псіхалагіні Наталлі Кісельнікавай і псіхалагіні Яніны Лядавой – пра тое, як людзі могуць апраўдваць зло, якое прадукуюць.
Антон Зельдзін
папулярызатар навукі
«Спадзяюся, што, паглядзеўшы відэа, нейкія людзі змогуць менш фрустравацца праз бессаромнасць сілавікоў, а хтосьці, можа, нават задумаецца, знойдзе ў сабе сілы прызнаць, што робіць зло, і спыніцца. Вядома, простага разумення рэдка дастаткова для вырашэння праблемы, але як папулярызатар я веру, што лепшае разуменне рэальнасці – гэта рух у патрэбны бок».
Фота: Віялета Саўчыц