Запусціўся праект «Кожны дзень» – хроніка пратэстаў у Беларусі

Пры падтрымцы каманды «Голас» і іншых валанцёраў запусціўся праект «Кожны дзень». Гэта маштабная хроніка пратэстаў у Беларусі, «летапіс новай Беларусі», спроба архівацыі навінаў для падручнікаў гісторыі.

 

Сэнс праекта – у тым, каб зафіксаваць яркія моманты другой паловы 2020 года ў зручным таймлайне. На сайце можна выбраць любую дату, пачынаючы з 9 жніўня, – і атрымаць зводку падзей таго дня, а таксама пагартаць галерэю здымкаў. Даступна агульнае слайд-шоу, якое можна паглядзець на вялікім экране. Зараз гарачы час транслюецца вачыма журналістаў, у будучыні плануецца стварыць і «народную хроніку».

Калі ёсць жаданне і час, варта дапамагчы платформе з падрыхтоўкай кантэнту, падзяліцца ўласнымі тэкстамі і фотаздымкамі.

 

 

 Глядзець хроніку «Кожны дзень»